Мечты белорусских националистов:
Наумчик о белорусизации и прочем.
"Сёньня мы чуем спадзяваньні на «беларусізацыю» з рук Лукашэнкі.
Ёсьць тыя, хто ў гэта ня верыць, як Сяргей Дубавец, які хаця і лічыць, што Лукашэнка «ніколі ня стане правадніком палітыкі беларусізацыі», але спрабуе пераканаць, што антыбеларускасьць Лукашэнкі — сродак, а ня мэта («Калі раней дзейнасьць прэзыдэнта насіла выразны антыбеларускі характар, дык сёньня ён канчаткова ператварыўся ў палітыка сродкаў, а ня мэты. Бо ягоная мэта — захаваньне асабістае ўлады»). Адсюль нішто не перашкаджае зрабіць выснову, што калі беларусізацыя раптам будзе спрыяць захаваньню гэтай самай улады — Лукашэнка на яе пойдзе.
Ёсьць такія, як Пётра Рудкоўскі, які ў «Нашай Ніве» заклікае ўлады да «правядзеньня мяккай беларусізацыі, асабліва калі яна будзе абмежавана культурнай сфэрай», ня страшнай для ўлады, бо «электарат можа нават і не заўважыць, што нешта мяняецца ў грамадзтве». Ён не выключае «курс на нацыянальнае адраджэньне», нагадваючы, што «фактычна ўсе постсавецкія аўтарытарныя рэспублікі — Казахстан, Узбэкістан, Азэрбайджан і інш. — узялі курс на нацыянальнае адраджэньне (больш або менш інтэнсіўнае), але гэта ніяк не перашкодзіла ім застацца аўтарытарнымі.»
Нарэшце, ёсьць і тыя, хто верыць, што такі курс ужо ўзяты. Вось прадстаўнік Лібэральнага клюбу Вадзім Мажэйка свой артыкул пра «ТОП-5 жэстаў улады ў бок беларушчыны» на Свабодзе, завяршае пасажам, што «ўлады... вымушаныя ісьці на нейкія зьмены, а актыўная частка грамадзтва падхоплівае ініцыятыву». Трэба, кажа аўтар, «лавіць момант».
Апошняе варта разумець хіба так: улада (Лукашэнка) выступае з ініцыятывай беларусізацыі, а грамадзтву толькі і застаецца, што «злавіць момант» і гэтую ініцыятыву «падхапіць». Аднак цягам больш як дваццаці гадоў менавіта апазыцыйная ўладам «актыўная частка грамадзтва» супраціўлялася здушэньню ўсяго беларускага, якое ўлада вызначыла сваёй мэтай.
Менавіта — мэтай, а ня сродкам. Ва ўсялякім разе, ніяк ня меншай, чым захаваньне асабістай улады.
У зьнішчэньні нацыянальнага Лукашэнка пайшоў значна далей, чым гэта рабілі кіраўнікі некаторых іншых былых савецкіх рэспублік, якіх прынята называць марыянэткамі Масквы. Ва ўсялякім разе, Януковіч не замяніў жоўта-блакітны прапар і трызуб — дзяржаўныя сымбалі Ўкраіны — савецкім эрзацам. Лукашэнка ж ня толькі скасаваў статус дзяржаўных сымбаляў у нацыянальнай сымболікі, але і пасьлядоўна зьнішчаў беларускамоўную сыстэму адукацыі, пад корань падрубіўшы ўсё тое, што пасьпела ўзьняцца ў часы апошняга нацыянальнага адраджэньня.
У 400-тысячным Магілёве — адна вучаніца, якая навучаецца па-беларуску. Нават калі такая палітыка — толькі сродак, дык яна дала такі вынік, пра які русіфікатары-мураў’ёвы маглі толькі марыць.
І такая палітыка — мэтанакіраваная, сыстэмная і пасьлядоўная. Яна не пакідае ніякага спадзяваньня нават на беларусізацыю ў спалучэньні з аўтарытарным рэжымам (што, як выглядае, некаторыя б гатовыя былі прыняць). Аўтарытарызм, нават дыктатура — так. Але беларусізацыя — не.
...Дык вось — у адрозьненьні ад нашых палітолягаў і кіраўнікоў аналітычных цэнтраў, я маю адну невялікую, але несумненную перавагу: я добра ведаў Лукашэнку асабіста. І мне цягам шасьці гадоў даводзілася бачыць ягоныя грымасы пры згадках пра нацыянальнае Адраджэньне, пра Закон аб мовах, пра беларускія школы. Я бачыў, добра памятаю і ніколі не забуду тую грэблівасьць, якую імпульсіўна выяўляў Лукашэнка, калі чуў слова «нацыянальнае».
Ничего удивительного. Вот у Лукашенко-это точно комплекс. Уж он то точно из "колхозников". Но стал "городским". И обратно к мове для него- это как обратно в "колхоз". Он этого не хочет и не будет.
...Хаця варта сказаць, што непрыманьне беларушчыны Лукашэнка выяўляў і публічна, на сэсіях. Так, ужо ў сьнежні 1991 году, калі прымалася Пастанова ВС аб беларускай мове ў СМІ, ён палічыў абавязковым выказаць незадавальненьне, што беларуская мова, нібыта, «насаджаецца». З 1992-га, калі Лукашэнка канчаткова адкінуў псэўдадэмакратычную рыторыку і падтрымліваў Кебіча ў супрацьстаяньні з БНФ, Лукашэнка, зьвяртаючыся да нас, дэпутатаў апазыцыі, нязьменна ў сваіх рускамоўных прамовах выкарыстоўваў беларускія словы з іранічнай альбо зьдзеклівай інтанацыяй (гэтай сваёй звычцы ён ня здрадзіў і сёньня).
...Дык вось, сьведчу: тое, што мы ўкладаем ў паняцьце «беларушчына» — Лукашэнка ніколі не ўспрымаў арганічна, ён гэта адрынаў, я б сказаў, на фізіялягічным узроўні.
|