Текущее время: 06 дек 2024, 19:42

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 96 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 29 мар 2016, 13:14 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Падарожжы Свабоды: Чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаў? Адказ зь Езярышча, апошняга паселішча перад мяжой
Цитата:
Найстарэйшай жыхарцы Езярышча Натальлі Канарчуковай споўнілася 97 гадоў. І гэта не глыбокая старая, а вельмі энэргічная, зь ясным позіркам і зычным голасам кабета. З рэпрэсаванай сямʼі. Яе бацька, Арсень Грыгорʼеў, ня стаў чакаць арышту і высылкі ўсёй сямʼі.

— Усе малацілі цапамі, а ў нас ужо была малатарня. І за гэта б раскулачылі. Бацька ўцёк. Быў на Беламорканале. А інакш усе былі б у Сыбіры.
Я гутару з удзельнікам гістарычнага працэсу. Напрыканцы 30-х гадоў Натальля Арсенеўна працавала землямерам. У той час, калі Савецкая ўлада ліквідавала хутары.
— Я сама сьсяляла. Няма такой вёскі, здаецца, у раёне, дзе б я не пабывала.
— У якім годзе вы сьсялялі?
— У 38-м. Я тады скончыла пры Сельгасакадэміі гадавыя курсы. Расьсяленьне з хутароў, пляніроўка новых пасёлкаў. Мне сьпіс у рукі. «Плянуй вёску і сядзібы наразай».
— А як вы сьсялялі? Як вы людзям прыходзілі і гаварылі пра гэта?
— Вельмі... Вельмі непажадана. Нават стрэхі зрывалі. Ня хочаш ісьці? Да цябе прыйдуць і страху здымуць. І пойдзеш. Непажадана было. Людзі, вядома, плакалі. Але куды. Па раёну боўталася дзяўчонкай. А потым далі такі калгас «Чэкіст». Рабіць тэадалітную здымку

Не ўяўляю, як можна было ў 38 годзе не ўступіць у калгас «Чэкіст». Ад гэтых слоў і сёньня дрыжыкі па скуры.

Беларусь - гэта гісторыя пра тое, як, не пабаюся гэтага слова, Бог даваў, а ворагі адбіралі.
Літва - гэта народ ўзбярэжжаў сярод балотнага мора. Балота адступала, а людзі запрэгваліся працаваць на варага чарговага. І вось маем дарунак тутэйшых гарадоў - савецкі калгас - і вёскі з малюсенькімі лапікамі свае зямлі - свайго агарода, з якога адно і выжылі беларусы падчас бальшавізму. Усё астатняе працавала на бензін для савецкай машыны.
Андрусь Горват: Людзі-агароды


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 02 апр 2016, 11:40 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
«Добра, што ўбілі Кірава, а лепш было б, каб убілі Сталіна»: як Усходняя Беларусь супраціўлялася савецкай уладзе ўсімі даступнымі спосабамі
"Народ и партия едины" - у гэтым сутнасьць трываньня савецкай улады.
тагачасныя прыпеўкі:
Цитата:
Устань, Ленін, падзівіся,
Як калгасы нажыліся:
На варотах серп і молат,
А ў калгасах смерць і голад.

Устань-ка, Ленін, падзівіся,
Як у калгасе разжыліся:
Хата ракам, пуня бокам,
А кабыла з адным вокам.

Кабы не было зімы,
Не было бы холаду,
Кабы не было калхоза,
Не было бы голаду.

Трудадні вы, трудадні,
Ах вы, трудадніцы!
Ходзіць бацька без штаноў,
Маці без спадніцы.

Як ў нашым у калхозе
Сядзіць сучка на парозе.
Яна брэша ноч і дзень
— Зарабляе працадзень.

Дзве гармошкі, адзін бубен,
Мы ў калгасе жыць не будзем,
Усю бульбу папячэм
І з калгаса ўцячэм.

Разаб’ецца гаршок
— Рассыпецца каша,
Разбяжыцца калгас
— Зямля будзе наша.

пра украінцаў :
Цитата:
Княжицький: Але Ви народилися на півночі України, на Чернігівщині, там де близько Росія і Білорусь, і мова у вас дуже цікава, вона така насичена, але там, де Ви народилися є дуже багато змішаної говірки українсько-білорусько-російської. Потім ви поїхали вчитись у МДУ, і от що сталося у Вашому житті, що Ви народившись на кордоні з Росією, навчаючись у Росії, раптом стали націоналістом?
Лук’яненко: Це було дуже поступово. Я вже старий чоловік, як Ви знаєте. Я багато прожив. Тому я жив і до війни. А до війни життя було страшенно важке. Бо людей загнали у колгосп, люди були незадоволені. У колгоспі у 1953 році вперше на трудодень дали по кілограму. А то давали грами, люди були голодні. Я знаю, як мати до борошна добавляла картоплю, щоб вийшов якийсь хліб, щось подібне до хліба. Тому всі люди лаяли владу більшовицьку. Більшовики захопили владу і встановили таку владу, яка, знаєте, грабувала весь народ, тобто забрала у людей коней, утворила колгосп і примушувала ходити туди на роботу, а платили у кінці року, десь у листопаді колгосп розраховувався з робітниками. От мій батько пішов у контору, для того, щоб забрати те, що він заробив за весь період роботи. Це був мішок зерна і батько приніс той мішок зерна на плечі у хату і каже до моєї матері, яку звали Наталкою, що оцим маєш прогодувати сім’ю. А сім’я - це мати і нас четверо дітей. Розумієте, і це ж не тільки батько. Це всі. Тобто була люта ненависть до більшовиків і до тієї окупаційної влади.

http://espreso.tv/article/2016/04/03/25 ... lukyanenko


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 05 апр 2016, 08:42 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Полювання на Леніна: документаліст відзняв знищені пам'ятники.
Изображение
Лукіч у Славянску. 2015-ы? Пафоткаць бы ўсіх лукічоў Беларусі.. Усе лукічы Беларусі на Браме. :-):
Наша гісторыя ХХ ст. - камунафашызм. Камунізм - ад слова камунікацыі. А савецкі камунізм існаваў на перакрыцці камунікацый са светам. Была жалезная заслона, каб не трапіла інфармацыя звонку і быў прэс агітатараў-актывістаў, якія праслаўлялі уладу партыі камуністаў і прадстаўлялі яе ж, калі выпускаліся за межы заслоны.
Зараз такія заслоны ствараюцца праз сродкі масавай інфармацыі. Кім ствараюцца? Фашынамі рознымі.
Мэта ў фашын якая? Валодаць камунікацыямі, каб уплываць праз іх.
Скажаце, што каб уплываць, трэ спачатку іх стварыць - камунікацыі? Дарогі, шляхі, гасцінцы.. Масты. Ну а мастак ужо вольны легчы пасярод хайвэя.

http://www.svaboda.org/content/article/27656364.html


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 07 май 2016, 10:51 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
[url=http://nn.by/?c=ar&i=169837]На месцы былой вёскі Міхалова ў Мінску знайшлі фрагменты арабскіх манет і крыжык з паселішча X стагоддзя
http://nn.by/?c=ar&i=169837[/url]
Цитата:
«Дырхам — гэта асноўны плацёжны сродак на тэрыторыі Эўропы ў X стагодзьдзі, — кажа Вайцяховіч. — Справа ў тым, што большасьць паселішчаў былі шматфункцыянальныя, там былі і рамесьнікі, і гандаль… Гэта быў час, калі жыхары былі вольныя, незапрыгоненыя. Частка займалася і сельскай гаспадаркай, прамысловасьцю, прадавалі свой прадукт купцам. Гэта было на «шляху з варагаў у грэкі», і калі ён у сярэдзіне XI стагодзьдзя стаў прыпыняцца, то і паселішчы пачалі станавіцца выключна сельскагаспадарчымі».

:sh_ok: гарады сталі вёскамі? :ps_ih: вольныя незапрыгоненыя дахрысціянскія і дарусскія жыхары прадавалі прадукт купцам.. Нейкі прадукт паглынаўся шляхам варага-грэцкім і потым гэты прадукт стаў незапатрабаваным.. Напэўна, што якраз гэты прадукт пасля перакрыцьця шляху тарговага застаўся і стаў вырабляць сельскагаспадарчы прадукт. :pisa_tel:


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 08 май 2016, 18:12 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Юры Захаранка: міліцыянт, які адмовіўся стаць катам
Алег Грузьдзіловіч
07.05.2016 14:34

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Прапануем з архіваў Свабоды матэрыял 2002 году пра Юрыя Захаранку.

“Чорныя вораны лятаюць над нашай краінай. Таму ўчора працаваў нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры. Кангрэс прыняў дакумэнты, якія будуць вам прапанаваныя для зацьверджаньня: рашэньне круглага стала пра адлучэньне ад улады Лукашэнкі”, – з гэтымі словамі Юры Захаранка выступіў у кастрычніку 1996 году – напярэдадні прэзыдэнцкага рэфэрэндуму.

А вось фрагмэнт успаміну аднаго з былых калегаў Юрыя Захаранкі:

Калега: “Вось было аднаго разу, Захаранка прыйшоў ад Лукашэнкі нейкі сам ня свой. Ён жа амаль ня піў, а тут вядзе мяне ў пакойчык для адпачынку, за кабінэтам, дастае бутэльку віна, налівае і кажа – пі. Потым і сам крыху выпіў. А ў самога твар белы і ўсьмешкі звычайнай няма... Да адстаўкі было яшчэ некалькі месяцаў, і на людзях яны яшчэ былі аднадумцамі”.

Аўтар успаміну, які дагэтуль працуе ў міліцыі, адмовіўся назваць сваё імя. Але пра гэта – крыху пазьней.

Да восені 1995 году Юры Захаранка быў міністрам унутраных справаў пры Лукашэнку, прычым дастаткова ўдалым міністрам. Згадайма травень 1995-га – гэта была найвышэйшая кропка ў кар’еры Захаранкі. Нездарма падчас параду ў Дзень перамогі ён ідзе па праспэкце Скарыны побач з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным старэйшым сынам Віктарам. Але, як аказалася пазьней, тое было дзеля публікі. Усьмешкі, кветкі, інтэрвію нічога не былі вартыя. Якое напраўду месца займаў Захаранка ў Лукашэнкавым асяродзьдзі, стала вядома толькі пазьней, пасьля раптоўнай адстаўкі міністра.

Журналістам стала вядомая гісторыя канфлікту між Юрыем Захаранкам і тагачасным начальнікам упраўленьня справамі прэзыдэнта Іванам Ціцянковым. Апошні прасіў міністра прыслаць салдатаў унутраных войскаў для працы на будоўлі катэджаў, але Захаранка адмовіў. Ды яшчэ і прыпісаў на лісьце, што яму даверылі жыцьці салдатаў, а не рабоў. Пра гэтую спрэчку даведаліся незалежныя мэдыі – прычым, паводле крыніцаў у міліцыі, Захаранка быў ня супраць уцечкі інфармацыі. Скандал быў нежартоўны, здавалася, Захаранка свае пазыцыі толькі ўмацаваў. Але раптам, як бомба рванула, – прыйшло паведамленьне пра ягоную адстаўку.

Журналісты, зразумела, кінуліся аналізаваць магчымыя прычыны адстаўкі Захаранкі. Меркавалі, што галоўная прычына палягае менавіта ў канфлікце зь Ціцянковым. Але расповед аднаго міліцыянта, які ў той час працаваў побач з Захаранкам, супярэчыць гэтай вэрсіі.

Міліцыянт: “Так, была такая гісторыя. Ціцянкоў тады быў вельмі моцным, і Юры Мікалаевіч відавочна гэта недаацаніў. Ён, бывала, дзейнічаў наўпрост. Магчыма, сыходзіў з таго, што Лукашэнку ягоная адмова даць Ціцянкову “рабоў у шынелях” спадабаецца. А ў той час Рыгоравіч ужо зьмяніўся, яму не было патрэбы прыкідвацца змагаром з карупцыяй. Канечне, Ціцянкоў пасьля гэтага павінен быў скарыстаць свой уплыў на “бацьку” і, відаць, скарыстаў... Але Лукашэнка даўно быў гатовы зьняць Юрыя Мікалаевіча. Той распавядаў, што былі ў іх прынцыповыя сваркі.

Ён папярэджваў Лукашэнку, што “любы ягоны загад выконваць ня будзе, закон парушаць ня будзе”. Гэта вядомая цытата, яе сам Захаранка колькі разоў потым пераказваў. І я веру, што ён гэтак мог сказаць Лукашэнку ў твар.

Вось было аднаго разу, Захаранка прыйшоў ад Лукашэнкі нейкі сам ня свой. Ён жа амаль ня піў, а тут вядзе мяне ў пакойчык для адпачынку, за кабінэтам, дастае бутэльку віна, налівае і кажа – пі! Потым і сам крыху выпіў. А ў самога твар белы і ўсьмешкі звычайнай няма... Да адстаўкі было яшчэ некалькі месяцаў, і на людзях яны яшчэ былі аднадумцамі”.

Чалавек, чый успамін зараз быў прачытаны, дагэтуль служыць у міліцыі і, відаць, баіцца за сваю кар’еру (магчыма, і за жыцьцё), таму і просіць захаваць інкогніта. І усё ж ён не ўтрымаўся і паведаміў пра яшчэ адзін цікавы эпізод. Калі Захаранку абвесьцілі пра адстаўку, то ў кабінэт ужо не пусьцілі – пэўна, каб не забраў з сэйфу дакумэнты, якія кампрамэтавалі Ціцянкова і самога Лукашэнку. Але некаторыя важныя паперы са справы Ціцянкова Захаранка хаваў у сэйфах сваіх падначаленых. Гэтыя паперы да апошняга аркуша яны вынесьлі зь міністэрства. А як выносілі – цэлы дэтэктыў.

Паводле майго суразмоўцы, даходзіла нават да таго, што супрацоўніцы хавалі паперы ў калготкі й пад спадніцамі выносілі іх з будынку. Што сталася потым з архівам Захаранкі? Мой суразмоўца лічыць, што ў першыя гады пасьля адстаўкі гэты архіў быў для яго нечым кшталту гарантыі ад перасьледу, але чаму потым гарантыя перастала дзейнічаць, міліцыянт ня ведае. Ён толькі заўважае, што ніводны дакумэнт справы Ціцянкова на сьвет не зьявіўся – напэўна, архіў Захаранкі дагэтуль недзе ляжыць некрануты. Бо нават пад катаваньнямі Юры Захаранка не сказаў бы, дзе хавае тыя паперы.

Між тым, пачыналася міністэрская кар’ера Захаранкі як дзіўная казка, у якой усё адбываецца раптоўна і самым неверагодным чынам. Юры Захаранка гасьціў у матчыным доме ў Васілевічах, калі раздаўся тэлефонны званок. Да слухаўкі першай падскочыла пляменьніца Юрыя Захаранкі Сьвятлана Скрыпчанка. Яна згадвае:

Скрыпчанка: “А Юра быў тут, у Васілевічах. І я памятаю, ён павінен быў назаўтра ехаць дадому і зьбіраўся падвезьці сваю настаўніцу. І тут раздаецца тэлефонны званок. Я слухаўку падняла – клічуць яго. Чую, Юра размаўляе вельмі афіцыйна. І раптам забегаў, пачаў апранацца ды дае мне нумар тэлефону той настаўніцы і кажа, каб я патэлефанавала і папярэдзіла, што ён едзе сёньня. Я запыталася: што здарылася? А ён мне так адказаў: “Альбо, Сьвятлана, будзем працаваць, альбо пойдзем аб’ядноўваць калгасы”. І ўсё, зьехаў.

А назаўтра гляджу тэлевізар, а там прапануюць нашага Юру на пост міністра ўнутраных справаў. Праўда, ня ведаю чаму, але нешта ў мяне было тады нядобрае прадчуваньне, я столькі праплакала. А назаўтра купіла букет кветак і падаравала бабе Юлі. Сказала: “Баба Юля, і як вы такую разумную галаву нарадзілі!”


Маці Захаранкі Ўльяна Рыгораўна міністэрскай пасадай сына спачатку была задаволеная. Яна згадвае, што непакоілася толькі, ці будзе ў Юры час як раней прыяжджаць да яе, але сын і тут не расчараваў. Нават у самы заняты для яго 1995 год Захаранка прыяжджаў у родны дом прыкладна раз на тры месяцы. Праўда, усяго на некалькі гадзінаў, за якія, вядома, ня мог па-сапраўднаму дапамагчы па дому. Але для маці ён застаўся тым маладым хлопцам, які разам з братам Валодзем рабіў па дому ўсё, што яна ім казала.

Ульяна Захаранка: “Дадому прыяжджалі, клапаціліся пра агарод, пра сьвіньняў. А раней і карова была. Гэта потым я ўжо стала слабейшая, карову здалі, а сьвіньняў заўсёды трымалі. Бульбу саджалі – і яны заўсёды цягалі гэтыя мяхі. І дровы нарыхтуюць, навозяць, наколюць, шчэпак нагатовяць. І ў двары ўсё вымятуць. Я вымятаю чыста, а яны яшчэ чысьцей. Так яны клапаціліся пра свой двор – а тут у нас вельмі прыгожа, дрэвы, лісьце”.

Сёньня дакладна вядома, што Захаранка ня проста прадчуваў небясьпеку, а з пэўных крыніцаў пра яе ведаў. Пра гэта сьведчыць фатограф Уладзімер Кармілкін, да якога Захаранка прыяжджаў у той вечар, калі яго скралі. Мы яшчэ наведаем Уладзімера Кармілкіна.

Амаль год пасьля адстаўкі Юры Захаранка на публіцы фактычна не зьяўляўся. Анатоль Лябедзька сьцьвярджае, што Захаранка меў прапановы паехаць працаваць у Расею – туды яго клікалі сябры па Валгаградзкай школе сьледчых, якую ён скончыў пры канцы 1970-х гадоў. Таксама запрашалі яго і ва Ўкраіну, дзе ў яго было шмат сваякоў. Захаранка павагаўся, але ўсё ж вырашыў Беларусь не пакідаць. Спадзяваўся, што хутка сытуацыя зьменіцца, трэба толькі гэтаму паспрыяць.


Лябедзька: “Прыкладна каля году ён раздумваў – як на нейкім перакрыжаваньні: пойдзеш налева – гэта знойдзеш, направа – іншае, а проста – такі лёс. Але я думаю, што ягоны выбар на карысьць палітыкі быў сьвядомы. Пасьля таго выступу, пасьля году роздумаў ён прыйшоў у палітыку з пэўнай мэтай, я мяркую – з мэтай змагацца з гэтым рэжымам... Ён быў сябрам палітсавету партыі і, натуральна, меў дачыненьне да ўсіх рашэньняў, якія ў той час прымала Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Да яго прыслухоўваліся, бо ён быў асоба, былы міністар. Вага ў яго была. Я не скажу, што ён актыўна працаваў у нейкім пэўным кірунку, бо палітычны савет – гэта орган, дзе прымаюцца палітычныя рашэньні. Потым ужо яго пачалі схіляць да сыстэмнай працы ў пэўным кірунку – прыкладам, зь людзьмі, якія маюць пагоны. А ўпершыню ён вызначыўся падчас правядзеньня 1-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Ён быў адным з арганізатараў кангрэсу, і гэта была праца на аб’яднаньне. Тады ён выйшаў за фармат нашай партыі і стаў больш фігурай агульнарэспубліканскага гучаньня”.



Запіс голасу Юрыя Захаранкі: “Паважаныя сябры. Чорныя вораны лятаюць над нашай краінай. Таму ўчора працаваў нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі, супраць дыктатуры. У кангрэсе бралі ўдзел паўтары тысячы чалавек, больш як 130 журналістаў зь Беларусі, Англіі, Амэрыкі, Нямеччыны, Польшчы і другіх краінаў Эўропы. Кангрэс прыняў дакумэнты, якія будуць вам прапанаваныя для зацьверджаньня. Рашэньне круглага стала аб адлучэньні ад улады Лукашэнкі”, – гэты запіс Захаранкі быў зроблены ў кастрычніку 1996-га.

Сёньня шмат каму падаецца, што зьмяніць нешта было немагчыма, а генэрал Захаранка меў да гісторыі іншы падыход. Безумоўна, наіўна выглядае цяпер ягонае захапленьне колькасьцю ўдзельнікаў кангрэсу альбо тым, што на кангрэсе акрэдытаваліся ажно 130 журналістаў з розных краінаў сьвету. Яўна перабольшваў Захаранка і эфэкт ад агалошваньня сакрэтнага дакумэнта, з чаго ён пачаў працу кангрэсу. Гэта была сакрэтная запіска начальніка корпусу аховы грамадзкага парадку, нейкага палкоўніка міліцыі.

Палкоўнік Скул, паводле Захаранкі, дакладваў “наверх” пра ўзброеных снайпэраў, гатовыя да бою “бэтээры”, сьлезацечны газ, пра фільтрацыйны пункт на стрэльбішчы Валаўшчына, гатовы прыняць 2 тысячы затрыманых, пра 76 службовых сабакаў, якіх зьбяруць для цэнтралізаванага выкарыстаньня, пра просьбу выдаткаваць дзьве верталётныя эскадрыльі.

У той час дэпутаты Вярхоўнага Савету пачалі зьбіраць подпісы за імпічмэнт Лукашэнку, і трэба было забясьпечыць гэтаму руху падтрымку простых людзей. Магчыма, Захаранка ў сваіх спадзяваньнях перабольшыў і зьвесткі, якія ён, рызыкуючы, здабыў. І зьвесткі гэтыя больш напалохалі апазыцыянэраў, чым паспрыялі іхнай кансалідацыі. Але тым больш важна, што сам Захаранка не саступіў і ня здрадзіў. Праз два тыдні, калі разганялі Вярхоўны Савет, я бачыў яго на плошчы Незалежнасьці сярод людзей, якія гатовыя былі да канца абараняць парлямэнт. Вось толькі загаду такога не было, і генэрал разам з ахвотнымі бараніць незалежнасьць людзьмі з плошчы сышоў.

Нагадаю, у тыя дні перад канстытуцыйным рэфэрэндумам падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Міхаіл Чыгір. Захаранку ён ведаў толькі як колішняга міністра, пасябравалі яны пазьней.


Чыгір: “Першае, я б пачаў расповед пра Захаранку як пра афіцэра. Гэта вельмі прыстойны афіцэр, якіх гэтак не хапае нашай краіне, – афіцэраў, якія б ставілі ў аснову сваёй дзейнасьці закон і правапарадак. Вы ж ведаеце, што адбываецца сёньня. Выканаюць любы загад – нават без загаду, калі ведаюць, што чалавек ня ўгодны ўладам, будуць гэтага чалавека ламаць, перасьледаваць, нават кінуць у турму.

Чалавечнасьць Захаранкі, ягоны дэмакратычны сьветапогляд і прывялі яго ў апазыцыю. Ён быў вельмі папулярны сярод міліцыянтаў. Я часта быў разам з Захаранкам, мы езьдзілі на аўтамабілі, сустракаліся зь міліцыянтамі, і я бачыў, як яны добра да яго ставіліся. Гэта непакоіла кіраўніцтва краіны, бо такі ўплывовы чалавек мог падштурхнуць да невыкананьня загадаў “зьверху”. Калі мяне арыштавалі, Захаранка пайшоў у сьледчы камітэт і запытаў былых падначаленых: “Што вы робіце? Прыйдзе час, калі за гэта давядзецца адказваць”.

Адзначаючы жалезны характар Захаранкі што да выкананьня законаў, Міхаіл Чыгір кажа, што пры гэтым ён зусім ня быў канфліктным чалавекам. Ён умеў паважна ставіцца да ўсіх вакол – і да яўных лідэраў, якім быў Генадзь Карпенка, і да шарагоўцаў. Прыкладам ён, былы міністар, генэрал, пасябраваў з Уладзімерам Кармілкіным, шматгадовым летапісцам апазыцыі. Захаранка некалькі разоў гасьціў у Кармілкіна і, як аказалася, пакінуў тут памяць пра сябе ня толькі ў выглядзе фотаздымкаў і аўдыёзапісаў. Я кажу пра (не зьдзіўляйцеся!) пляшку з надпісам “Гарэлка “Дзядуля Захаранка”.


Кармілкін: “Адкуль у мяне гэтая пляшка? У мяне быў дзень нараджэньня, і я запрасіў Юрыя Мікалаевіча да мяне, адзначыць мае гадавіны. Ён даў згоду, але за дзень да сьвята раздаецца тэлефонны званок. Юры Мікалаевіч тэлефануе і кажа, што ён шмат езьдзіў – і прастыў, тэмпэратура паднялася пад сорак. Кажа, зараз ляжу ў ложку, але пра твой дзень нараджэньня памятаю, жадаю здароўя ды посьпехаў, і заўтра ты атрымаеш ад мяне падарунак.

Назаўтра, калі ўжо сядзелі госьці – званок у дзьверы. Прыходзіць нейкі малады чалавек. Аказваецца, гэта служба паслуг Менску, якая развозіць падарункі. Ён дае мне вялікую скрынку цукерак вельмі добрых і вось гэтую пляшку – “Гарэлка “Дзядуля Захаранка”. Кажа, вось табе, Уладзімер Паўлавіч, на дзень нараджэньня, выпі ды закусі, а час будзе, прыйдзем да цябе пазьней. Пляшку я захоўваю дагэтуль.

Тут яшчэ бутэлька самагону з Васілевічаў ад маці Юрыя Мікалаевіча, калі мы былі ў яе на гадавіну ягонага зьнікненьня 7 траўня. А вось жонка Юрыя Мікалаевіча дастала мне бутэлечку віна з далёкага замежжа, зь Нямеччыны. І я ўсё гэта захоўваю: бутэлечка ад дзядулі Захаранкі, бутэлечка ад маці Ўльяны і ад Вольгі Барысаўны. Я іх захоўваю проста як сувэніры”.

3 лістапада 1998 году ў Юрыя Мікалаевічя Захаранкі нарадзіўся ўнук Кірыл. Захаранку тады было ўсяго 46 гадоў. А позьнім вечарам 7 траўня 1999 году на шляху ад аўтастаянкі да свайго дому былы міністар унутраных справаў быў захоплены невядомымі й на “Жыгулях” вывезены невядома куды.

За два дні да гэтага Ўльяна Захаранка апошні раз бачыла свайго сына.

Ульяна Захаранка: “Юра прыяжджаў 5 траўня, за два дні як яго скралі. Прыехаў, пабыў тут. Нічога дрэннага я не заўважыла. Я яму ўсяго панакладвала. Ён кажа: “Мама, я прыеду зноў 11-га, і будзем саджаць агарод, будзем усё ладаваць”. А ён як паехаў, дык і сёньня няма. А дзе ён? Нічога я не адчувала, бо бачыла, што ён нічога нідзе ня скраў, нічога ў мяне няма. Праўда, сам ён сказаў гэтак. Сказаў: “Мама, у выпадку я загіну, дык толькі празь яго”. А гэта праз Лукашэнку. Тыя словы я ніколі не забуду”


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 09 май 2016, 08:54 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (2000), прафесар РГГУ і Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, з 1993 года запрошаны прафесар Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэта (Будапешт) Аляксей Ільіч Мілер (нар. 1959) будзе выступаць на публічнай дыскусіі ў Мінску ў пятніцу 13 мая. Там яшчэ будзе Бумблаўскас з Літвы, Касьянаў з Украіны, а мадэратарам будзе беларускі філосаф Валер Булгакаў
Цитата:
Усе краіны Усходняй Еўропы аб'ядноўвае тое, што яны малююць такі вобраз гісторыі, у якім самі паўстаюць ахвярай. Гэта адрознівае іх ад Заходняй Еўропы, дзе ў апошнія дзесяцігоддзі асноўны акцэнт рабіўся на ўласнай адказнасці, на цёмных баках гісторыі, на Халакосце.

чыя бы карова мычала - пра маляваньне сябе ахвярай! і так, цёмны бок гісторыі - гэта вельмі зручна, бо якраз зацямняецца ўласная адказнасьць тых, хто малюе сябе ахвярай..
Можа НН пераклала дрэнна, бо што сказаў гэты пан гісторык? што ўсе злачынцы, акром адзіных страдальцаў, якія як сыр у масле каталіся па Германіі, пакуль нарэшце свет не здрыгануўся ад жахаў Галадамору? Нябось, у колішняй Польшчы дэмакратычныя дзеячы, кшталту Тарашкевічаў-Луцкевічаў і Максімаў Гарэцкіх, не імкнуліся распавядаць пра жахі будаўніцтва савецкага калхозу, а прадаўжалі сваю прапаганду аб прыгнёце беларускага народа злыднямі-панамі?
Цитата:
У 1923 годзе Беларускім пасольскім клюбам, а менавіта Тарашкевічам распрацоўваецца праект аўтаноміі Беларусі. Юрыдычны бок кансультуе й ухваляе вядомы адвакат Тадэвуш Урублеўскі. Але праект так і ня быў заслуханы ў сойме. У лютым 1924 году разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым прыняў удзел у стварэньні Беларуска-польскага таварыства ў Вільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клюбе і заменены на Васіля Рагулю. Паступова мяняе свае погляды й на магчымасьць дэмакратычных зьменаў у Польшчы. Пасьля гэтага зблізіўся зь левым крылом БПК. 24 чэрвеня 1925 году разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлом выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. З Сымонам Рак-Міхайлоўскім таксама супрацоўнічаў у рэдкалегіі газэты Беларуская доля. Стаў старшынём клюбу, а пасьля й створанай на яго аснове масавай палітычнай партыі. Шчыльна зблізіўся зь лідэрамі КПЗБ і ў студзені 1926 году быў прыняты ў партыю. Таемна ўдзельнічаў у III канфэрэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (студзень 1926 году). У студзені 1927 году разам зь іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху быў арыштаваны польскай дэфэнзывай. У траўні 1928 году на «Працэсе 56-і» засуджаны на 12 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэньня Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу. Пад час турэмнага тэрміну на Лукішках у 1929 годзе Тарашкевіч чытае «Капітал» К. Маркса, «Разьвіцьцё капіталізму ў Расеі» Леніна, «Фінансавы капітал» Гільфрэндынга. У 1929 тэрмін зьняволеньня быў зьменшаны да 8 гадоў, а ў траўні 1930 году Тарашкевіч паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы быў датэрмінова выпушчаны з астрогу. Актыўна далучыўся да камуністычнай выбарчай кампаніі ў польскі парлямэнт, узначальваў пракамуністычны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне». Жыў у Гданьску. У лютым 1931 году арыштаваны польскімі ўладамі пры спробе праехаць праз польскую тэрыторыю з Гданьску ў Бэрлін. У лістападзе 1932 году асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы.
Зь верасьня 1933 году ў абмен на арыштаванага савецкай уладай Францішка Аляхновіча пераехаў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзелу Польшчы й Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква).
6 траўня 1937 году арыштаваны па абвінавачаньні ў сфабрыкаванай справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратурай СССР прыгавораны да расстрэлу. Як сьцьвярджае афіцыйная вэрсія, ён быў расстраляны.Што гэта значыць? А мо агентам заслалі - кансультантам, бо ж перад аперацыяй па знішчэньню Польшчы гэта адбывалася.. А? Можа быць такая версія? Дасьледчык Леанід Маракоў выказвае меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году.

Вось што адбываецца, калі за незалежнасьць змагаюцца паганым языком і бруднымі рукамі - і з дзіркай замест сэрца. А мы яшчэ мову сваю гэтым імем называем - тарашкевіца, бач!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 09 май 2016, 21:57 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Neil Price) з Упсальскага ўніверсітэту і яго калегі атрымалі вялікі (па маштабах гістарычных навук) грант — 6 мільёнаў даляраў — на высвятленне прычын экспансіі вікінгаў.
Цитата:
Але навошта яны пачалі рабаваць і паліць гарады і дзяржавы? :sh_ok: Ім патрэбныя былі жанчыны і рабы, лічыць Прайс.

Што менавіта будуць шукаць навукоўцы? Перш за ўсё — рабоў. На думку Прайса, вікінгі пачалі свае набегі праз патрэбу ў працоўнай сіле.

:nez-nayu:
вунь жа карцінка абвяргае гэта.. босы вікінг.. і што гэта ўвогуле за "качэўнікі" вечна нападалі на русскія гарады? Смутные сомненія церзают міня.. Напэўна гэта былі звычайныя тутэйшыя.. Літва.
Вікінг (з голым торсам) прадае рабыню персідскаму купцу ў волжскім Булгары. Мастак Tом Lovell, National Geographic:
Изображение
я толькі і тылдычу пра рабскую сутнасьць русскага міра - як прачытала Ключэўскага з ягонымі даследаваньнямі "Рускай праўды"(Яраслава), а тут на табе - у Скандынавіі нават рабскія плантацыі былі..
А шо будзе, калі пра грэкаў пачнуць за гранты капаць..
Усіх даследуюць і толькі там дзе хеўры савецкіх вучоных папрацавалі - нічога не будзе знойдзена.. :-( Абыдуцца расповедам сведкі, які сам быў катам, а выставіць сябе ахвярай..
а гэтая інфа, пра вікінгаў, аказваецца, паводле Andrew Lawler, Science Magazine via lenta.ru


на сайце, дзе можна сачыць за рэйтынгам Брамы, можна пацікавіцца "канкурэнтамі" і такім чынам патрапіць на такое рознае махровае, што мяне напраўду ўражвае - бо я ж "тэлевізар" не гляджу - а калі гляджу, то толькі еўраньюс і "ахоту з рыбалкай" - дзеля прыроды.. толькі не трэба нюніць, паны і пані "едакі белага й чырвонага" - апраўдваюся..
ну дык вось - прадукт кургінянаў, прадаўжальнік гісторыі "рэпрэсіі нужны":
Изображение
Цитата:
«Репрессии — неотъемлемая часть Победы великого советского народа» Зачем лондонский студент устроил акцию с портретом советского диктатора Михаил Мосесов на шествии в Лондоне Студент лондонского университета Royal Holloway, москвич Михаил Мосесов «проснулся знаменитым» после того, как 9 мая прошел в организованном российским сообществом шествии «Бессмертного полка» по центру Лондона с портретом Сталина в руке. В разговоре с NT он подчеркнул, что это его решение было сознательным. «Я считаю, что Иосиф Виссарионович Сталин сделал для этой Победы столько же, сколько и весь русский и советский народ. С Победой нам помогли все — и американцы, и англичане, и те, кто воевал на фронтах, — и заканчивая генералиссимусом Сталиным и теми женщинами, которые работали по 18 часов на заводах. Победили все — с рядовых и генералов до женщин, которые ждали мужей с фронта, и Сталин — часть этой Победы», — сказал молодой человек. Он согласился с тем, что Сталин ассоциируется не только с войной и Победой, но и с массовыми репрессиями советских граждан, с горем и трагедиями миллионов семей. «Сталин создал по факту эту машину репрессий. Но, с другой стороны, эта же машина провела коллективизацию и индустриализацию. Да, закончившуюся расстрелами. Была другая сторона у всего этого — строительство советского государства. Репрессии никто не отрицает. Но репрессии — неотъемлемая часть этой Победы великого советского народа. Победил народ, победила партия, Сталин и политический строй», — считает Мосесов. «Говоря о репрессиях — были, безусловно, перегибы, но были и реальные предатели, начиная с Тухачевского и заканчивая Троцким, который был выслан из страны», — добавил он. В интервью NT студент несколько раз подчеркивал, что не считает себя «сталинистом», не относит себя к сторонникам какой-либо партии, не собирается создавать партию или проводить какую-то идеологию. По его словам, не так давно он как раз был ярым антисталинистом, но затем его политические взгляды изменились. «Я начал увлекаться российской литературой. Сначала прочитал Александра Проханова, потом Александра Гельевича Дугина, историка Мартиросяна, затем последнюю книгу Николая Викторовича Старикова «Сталин. Вспоминаем вместе». Чтение заставило меня посмотреть на многое по-другому, понять, что было и одно — но было и другое, и это и есть наша история, это все связано и неотъемлемо», — сказал он. На вопрос о том, представлял ли он себе возможный резонанс от того, что выйдет на шествие в Лондоне с портретом Сталина, Михаил ответил: «Честно — я знал, что это, безусловно, вызовет резонанс. Я ожидал вопросов, реплик, косых взглядов, может быть, даже грубости. Но около 20 человек подошли ко мне с просьбой сфотографироваться с портретом Сталина. С этим своеобразным Знаменем Победы. Это то, чего я хотел — что люди увидят и задумаются. Человек шесть написали мне потом свои комменты в соцсетях, и я всем ответил, объясняя мою позицию. И, конечно, я не ожидал, что на утро мне позвонят из журнала «The New Times» с просьбой об интервью…» «Я не благословляю Сталина, не говорю, что он — великий и хороший, но было все, в том числе и Победа, и генералиссимус Сталин руководил этой Победой из Кремля, а затем принял парад победителей на Красной площади в 1945 году». На вопрос о том, почему он не вышел на шествие с портретом родственника-ветерана войны, Мосесов ответил, что портрет прадеда не сохранился, а портрет его прабабушки находится в Москве. Комментируя отношение родственников к его поступку, он сказал: «Я не могу говорить за прадедушку и прабабушку, но мой дедушка был за меня горд, и мои родители поддерживают то, что я делаю, — это для меня очень важно. Они предупреждали меня, что может быть не самое хорошее развитие событий после шествия. Но они понимают, что это — моя жизнь, и они не станут в нее вмешиваться». Михаил сказал, что учится на первом курсе университета, и будущая его профессия — менеджмент и немецкий язык — далека от политики. Он несколько раз подчеркнул, что после окончания учебы собирается вернуться в Россию. Противоречия в том, чтобы учиться в Лондоне, но носить на шествии портрет Сталина, он не видит. «Учиться можно, где угодно. Если человек любит Родину, он ее и за границей любит, как, например, Федор Иванович Тютчев любил... Вообще, я считаю, что нашему поколению нужно равняться на тех, кто вышел из Советского Союза — люди тогда были культурнее, воспитаннее, больше знали», — добавил он.
http://newtimes.ru/articles/detail/110408#hcq=QiifYKp

рэпрэсіі неабходны для таго, каб вадзіць па пустыні. сканчаецца пустыня - сканчаецца ўлада вадзілы, бо кожны сам можа напіцца. бо столькі ж вады на зямлі.. і яе можна піць.. і таму - пустыня мае быць усюды, дзе ступіць пята (трэ пашукаць пра гэтае слова, што прычапілася сёньня 5-га траўня 2016-га) палаючая пустыня - каб беглі следам, аж падскоквалі - на круг наступны

ну вось.. на гэтым рэсурсе проста кладзеЗь дОказаў: і "самі в паруса" і гэтае:
Цитата:
«Так вы же государственный преступник! — сказал Лапин и пояснил изумленному таким поворотом Ворошилову: — Вы только подумайте: если люди будут много знать, научатся думать, станут принимать решения, однажды они, не дай бог, посмотрят вокруг и — вы понимаете, что тогда может произойти?!»
http://newtimes.ru/articles/detail/110252/#hcq=vG2wYKp
кладзезь доказаў пра Вялікага інквізітара(перачытаць) - колісь я яго перапісала, а пазней падумала крамольнае пра пэўную адпаведнасьць савецкаму ладу..


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 21 май 2016, 09:42 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Гарадзенец Аляксандар Місьцюкевіч выдаў кнігу пра сваю родную вёску Піронім у Слонімскім раёне і навакольлі — «Падарожжы па родных мясьцінах».
да падзелаў Рэчы Паспалітай наша царква была ўніяцкая. Даведаўся, што пасьля 1795 году вяскоўцы пачалі ў большасьці пераходзіць у каталіцызм, а тых, хто не пайшоў, бацюшкі абярнулі ў праваслаўе. Дарэчы, менавіта тады і пачалі маіх вяскоўцаў-каталікоў запісваць па нацыянальнасьці палякамі, а праваслаўных — рускімі. І вось першыя мае знаходкі я апублікаваў у «Газеце Слонімскай». А публікацыі патрабавалі працягу.

— Ваша вёска мае цікавую назву — Піронім. Ці даведаліся вы што пра паходжаньне гэтае назвы?

— Гэта аказалася ня вельмі проста, бо самі вяскоўцы пра гэта нічога ня памятаюць. Але мне ўдалося высьветліць, што ў нашай вёсцы наводшыбе стаяў старажытны дом, я яго яшчэ памятаю, яго называлі «ляпянка» і яму было больш за 400 гадоў. Дык вось я даведаўся, што дамы тыя рабілі з гліны: гліну так пераміналі зь пяском, каб не заставалася паветраных пухіроў — гэта і легла ў аснову назвы маёй вёскі. Цікава, што гэты дом прастаяў да 1972 году, і яго папросту зьнесьлі бульдозэрам — нікому гэта не было патрэбна. Пазьней я адшукаў у архівах, што вёска належала Сапегам, а перад імі нейкаму роду Ісаевічаў.

— Вы, паводле артыкулаў у кнізе, адсачылі гісторыю сваёй вёскі на працягу амаль 400 гадоў. Што, на вашу думку, было найбольш адметным у яе разьвіцьці?

— Знаходзіліся рэчы, якія мяне папросту зьдзівілі. Я яшчэ зь дзяцінства памятаю, як у нас адну мясьціну называлі — Фабрыка, але ніхто і ніколі той фабрыкі ня бачыў, папросту людзі так казалі ў вёсцы. І вось праз архівы ў справаздачах царскага ўраду высьвятляю, што існавала ў Піроніме суконная фабрыка, якая была запушчана ў 1830 годзе і праіснавала 32 гады. На ёй стаяла ангельскае абсталяваньне, і ейная прадукцыя ішла пераважна на вайсковыя патрэбы. А гэта зьмяніла ў многім і наша навакольле, бо людзі пачалі трымаць шмат авечак, мелі грошы, будаваліся. Цікава, што ў вёсцы было толькі 20 двароў, і работнікі набіраліся з навакольных вёсак. Так што мае землякі ў той час ужо ўпраўляліся на ангельскіх машынах.

— У вашай кнізе ёсьць асобныя разьдзелы, зьвязаныя з паўстаньнямі 1830 і 1863 гадоў — ці складана было адшукаць матэрыял?

— Матэрыялы ўдалося адшукаць у архівах. Насамрэч, у нашым навакольлі быў атрад паўстанцаў, якім кіраваў сын мясцовага пана, і большасьць людзей брала ўдзел у паўстаньнях. І два браты з нашага роду бралі ўдзел на баку паўстанцаў, а іх старэйшы брат не прыняў паўстаньня і быў на баку царскіх уладаў. Ён тады ўжо быў выдаўцом і журналістам, меў чын тайнага саветніка і пазьней напісаў успаміны пра гэта. Яго ўспаміны ў Беларусі перавыдадзеныя. Дарэчы, ён сябраваў зь Міцкевічам і Пушкіным. Лёс паўстанцаў з нашай вёскі і навакольных быў такі, як па ўсёй Беларусі: іх высылалі. Праўда, царскія ўлады вялі сьпіс паўстанцаў, і хто пасьля паўстаньня прыходзіў і здаваўся, то іх адпускалі. У мяне многія прозьвішчы апублікаваныя.

— У вашай кнізе ўсё расьпісана ў храналягічным парадку, ёсьць шмат спасылак на іншых аўтараў...

— Так, я імкнуўся пісаць у храналягічным парадку. У мяне шмат апублікавана і пра Першую сусьветную вайну, і пра міжваенны час, і пра Другую сусьветную вайну. Цікава, што і пра міжваенны час, і пра Другую сусьветную вайну я ўжо шмат працаваў зь людзьмі, якія самі жылі ў тыя часы. Іх аповеды вельмі каштоўныя. Да прыкладу, у архівах хацеў знайсьці дакумэнты пра спаленую падчас Другой сусьветнай вайны партызанамі суседнюю вёску, але мне іх ня выдалі ў архіве. А вось адзін з аднавяскоўцаў усё гэта добра памятаў і распавёў. Цікава, што ў савецкія часы ў маёй вёсцы налічвалася каля 160 двароў, а цяпер жывуць людзі толькі ў дваццаці хатах, і то гэта хутчэй дажываюць старыя.

— Ці былі з вашае вёскі вядомыя, выбітныя людзі, якіх ведаюць ва ўсім сьвеце?

— Не, такіх я не знайшоў. Праўда, я змог апублікаваць прозьвішчы тых, хто быў вывезены нямецкімі ўладамі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Ёсьць вельмі цікавыя ўспаміны людзей, як партызаны прымушалі нашых аднавяскоўцаў ісьці да іх у лес і як людзі з гэтым не пагаджаліся. Цікавы пэрыяд калектывізацыі, і пра гэта таксама згадваюць мае аднавяскоўцы...


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 25 май 2016, 13:52 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
акцыя ад часопіса Arche «Сакрэтная гісторыя Літвы»
http://nn.by/?c=ar&i=170799
Цитата:
Выданні, якія прапануюцца па нашай новай акцыі, яшчэ зусім нядаўна былі недаступнымі нашаму чытачу ні на рускай, ні на беларускай мовах. Публікацыі на падобныя тэмы ніколі не выходзілі ні ў Маскве, ні Санкт-Пецярбургу, не выйдуць яны найбліжэйшым часам у Мінску ці дзе-небудзь яшчэ ў Беларусі.

Прычыны такога стану рэчаў ідэалагічныя: беларусам з самага верху было забаронена ведаць пра ключавыя аспекты сваёй нацыянальнай гісторыі. Да ліку такіх непажаданых тэмаў належалі:
— гісторыя беларуска-расійскіх ваенных канфліктаў, бо сама тэма як нішто іншае падрывала ідэалагічны догмат пра мірнае ўз’яднанне Беларусі з Расіяй і адвечнае братэрства беларускага і рускага народаў;

— вывучэнне беларускай этнічнай прасторы на ўсход ад цяперашняй беларуска-расійскай мяжы і наогул усходніх межаў Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI ст., калі яны сягалі Мажайска, Калугі і Цвяры, а ад Бранска да маскоўскага рубяжа была сотня кіламетраў. Пачынаючы з канца 1920-х гадоў у навуковых установах БССР існавала негалосная забарона на даследаванне мовы, гісторыі і культуры беларускага насельніцтва, чый арэал пражывання апынуўся па-за межамі савецкай Беларусі. Дэфакта гэтая забарона працягваецца і да сёння;

— каханне і сэкс у беларускай гісторыі. У афіцыйнай карціне свету беларусы паўставалі рахманымі асэксуальнымі працавітымі сялянамі, чые інтымныя адносіны зводзіліся да простага рэпрадукавання сабе падобных. Гісторыя складаных шлюбных рытуалаў і практык, цялеснасці, саміх інстытутаў сям’і і шлюбу, роўна як і спадарожных гэтаму з’яў сужэнскай здрады і разводу, да апошняга часу наогул ігнаравалася як даследчая праблема;

— структура палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага, яе шлюбныя стратэгіі і сямейныя адносіны, этнічнае паходжанне і асноўныя землеўладанні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паколькі афіцыйна лічылася, што Вялікім Княствам Літоўскім кіравалі літоўскія феадалы, якія ўсяляк эксплуатавалі беларускі народ і здзекаваліся з яго, апісанні палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага зводзіліся да набору прапагандысцкіх штампаў. Другая, менш істотная прычына ігнаравання тэмы палягала ў тым, што для яе раскрыцця трэба было працаваць у еўрапейскіх архівах з дакументамі на лацінскай і верхнянямецкай мовах, што беларускія даслечыкі дазволіць сабе не маглі.

Мы задумалі нашу новую акцыю, каб зняць арэол сакрэтнасці і загадкавасці з гэтых тэмаў. У рамках акцыі прапануюцца наступныя выданні:

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. / Наталля Сліж. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 672 с.

Изображение
Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена выпасажэнне шляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля. Прадстаўленыя асаблівасці скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Кніга суправаджаецца дадаткамі і ілюстрацыямі. Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.) / В.М. Цемушаў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 464 с. Цвёрдая вокладка.
Изображение

Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты (больш за 50 адзінак), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню. Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с.

Изображение

Праца сучаснага літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскага — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст. Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі. Пераклад зроблены паводле выдання: Petrauskas, Rimvydas. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia. — Vilnius: Aidai, 2003. — 279, [1] p. Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

ARCHE № 12 (133) — 2014. Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый.
Изображение

Нумар уяўляе сабой публікацыю больш чым на 750 старонак з 68 старонкамі каляровага друку, якая прэзентуе самы грунтоўны на сёння набор навуковых ведаў на беларускай мове аб перадгісторыі Аршанскай бітвы, а таксама пра абставіны і хаду самой сечы, яе вынікі і значэнне для гісторыі Беларусі і Еўропы. У нумары – больш за два дзясяткі тэкстаў гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы. Сярод аўтараў нумара – Генадзь Сагановіч, Кшыштаф Квяткоўскі, Гедымінас Лясмайціс, Уладзімір Канановіч, Конрад Бабятынскі, Стывэн Роўэл, Віктар Якубаў і інш. Поўны змест нумара даступны ТУТ.
http://nn.by/?c=ar&i=170799


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 28 май 2016, 08:01 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
аліна писал(а):

Вось, шукаючы біяграфічныя звесткі пра Клімента Трызну,
які быў першым з электаў(1678-1685), незацьверджаных каралём адміністратараў, пасля смерці Феадосія Васілевіча ў 1678 годзе. Васілевіч лічыцца першым "белорусскім" епіскапам. Магілёўская епархія ўжо пачынае называцца "Белорусско-Могилевской".
Вось як плачацца аўтар даследаваньня:
Цитата:
Пасля смерці епіскапа Фаадосія Васілевіча ў 1678 годзе настаў цяжкі перыяд сіроцтва для Белорусска-Могілеўскай праваслаўнай паствы. Он продолжался болей за 20 год. Цягам гэтага часу Беларуска-малёўская епархія не мела свайго архіпастыра. Гэта журботнае (печальное) сіроцтва адзінокай праваслаўнай епархіі, як аазіс, "затерявшійся и уцелевшій" у акіяне уніяцтва, вызвана было інтрыгамі і проіскамі лаціна-уніятаў(галоўным чынам Полацкіх), ціснуўшых праз папскага нунцыя на слабадушны ўрад Польшчы.
натрапіла на вельмі цікавыя звесткі аб гісторыі Радзімы праз гісторыю аднаго маёнтка: http://www.lida.info/imeniya-lidskogo-u ... ya-lebeda/
Цитата:
Из исторического небытия имение Лебеда«вынырнуло» в конце 16 столетия, когда эти земли приобрел Ян Григорьевич Тризна, владелец Голдово. В 1613 г. при разделе отцовского наследства Лебеду получил Адам Тризна. За два года до этого, в 1611 г, он вместе с братом Александром и Георгием Тышкевичем подписали акт, в котором объявили себя приверженцами православия. Тризны были из брянских бояр. По другим источникам имение Лебеда — приданное жены Адама Елизаветы Евдокии, выделенное родителями стольником полоцким Федором Друцким- Горским(? -1615) и Мариной Михайловной из князей Вишневецких.
Адам и Эльжбета имели, по меньшей мере, трех детей: Теодору Софью, Марианну и Климентия. Теодора Софья (ок. 1625 -1694) вышла замуж за Николая Стефана Паца (1623-1684), Марианна (? -1665) — за Станислава Невяровского, а Климентий(?-1685) стал православным епископом.


Цитата:
Благодаря сохранившемуся альбому с фотографиями немецкого капитана Friedrich von der Groeben, который служил на восточном фронте во время Первой Мировой войны, мы имеем представление о том как выглядело в то время само местечко Лебеда
і можам пабачыць новыя прыклады архітэктуры і дызайну з мясцовых дрэў - што і хачу тут менавіта занатаваць:
Изображение
Изображение
Изображение


і таксама ўразіла - амаль заканчэньне гісторыі праваслаўнага акіяна, які колісь стаў на месцы таго праваслаўнага прамаскоўскага астраўка-"аазіса", што колісь узначальваўся Кліментам Трызнаю:
Цитата:
Имение после Первой Мировой войны перешло шляхтичу Юзефу Михневичу, охватывало 1124 морга, это около 700 гектаров, большая часть из них была занята лесом, который нельзя было вырубать, потому что в этом лесу в 1920 г. кавалерийская группа полковника Владислава Белины-Пражмовского (1888-1938), будущего львовского воеводы, разбила дивизию красной конницы.
От кого Ю. Михневич получил имение, с кем из предшествующих владельцев был в родственных отношениях остается неясным. Женат он был на Каролине Федецкой, которая получила монастырское воспитание, знала французский язык и несколько славянских, играла на пианино. Ю. Михневич был вторым мужем К. Федецкой, у нее от первого брака был сын Станислав.
За Станислава Fedecki вышла замуж Мария Кrzywiec, он был инспектором труда в Белостоке. Оба принадлежали к польским социалистам. За участие в деятельности польской военной организации (P.O.W), боровшейся за независимость Польши были награждены Крестами Валечных. Во второй половине 1930-х годов за участие в издании газеты «По просту» Федецкий из инспекции труда был уволен.
Двухнедельник «По просту» издавался на польском языке в Вильно с августа 1935 г. по март 1936 г. группой виленских интеллектуалов, которые пытались примирить католицизм с коммунизмом и боролись против нарастающих устремлений к фашизму. Движение выступало в защиту интересов национальных меньшинств – евреев, белорусов, литовцев. Лидером движения был Генрик Дембиньский (1908 -1941). В состав редакции входили Стефан Ендриховски, будущий вице-премьер Польской Народной республики (1910-1996), будущая художница и писательница Моника Жеромска (1913-2001), В. Борисевич. Литературный отдел возглавлял Ежи Путрамент, будущий председатель Союза писателей ПНР (1910-1986). Одним из сотрудников был Максим Танк (1912-1995). Тираж журнала достигал 12 тыс. экземпляров.

ну, далей ідзе суцэльны акіян хлусі.. а мы - чалавекі-амфібіі


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 01 июн 2016, 08:43 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Факт сёняшняга жыцьця - важны для гісторыі. :-):
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за май
Цитата:
1. Павал Касцюкевіч. «План Бабарозы». Раман.
Сямейная сага пра чатыры пакаленні «панаехала», якія жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску. Найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай сямейкі.

2. Міхаіл Валодзін. Наш стары добры Вавілон. Прагулка па Мінскіх гісторыйках.
Пасля поспеху ангельскай і расейскай версіі выйшла чарговая білінгва ў перакладзе Віталя Рыжкова (з рускае) і Святланы Люкевіч і Андрэаса Градэля (з рускае на нямецкую). Багата ілюстраваны шпацыр па гістарычных кутках сталіцы.

3. Анатоль Сыс. Берагі майго юнацтва. Вершы, пародыі. Укладанне Алеся Бяляцкага
Вершы студэнцкіх гадоў і невядомыя творы пазнейшых часоў.

4. Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. Збор тэкстаў.
Пра мужчынскі клімакс, бога на Марсе, лішак жыцця ды іншыя актуальныя рэчы ад філосафа, якога, як вядома, «няма».

5. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. 20 крокаў да беларускай мовы.
«Мова нанова» на паперы. Падручнік новага пакалення.

6. Свэн Нурдквіст. Блінны торт. Са шведскае Надзея Кандрусевіч.
Перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток адзначае яго тройчы на год, але калі такія дробязі перашкаджалі добраму святкаванню?

7. Рышард Капусцінскі. Чорнае дрэва (афрыканская ліхаманка). З польскае Яўген Саляйчук.
Заплюшчыце вочы і ўявіце Афрыку… Літаратура факта ад славутага пінчука пра далёкі таямнічы кантынент. Кніга не толькі пра афрыкаснкі космас, але і пра еўрапейскую каланізацыю і бясконцыя грамадзянскія войны.

8. Аляксандр Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377гг.
Пра супердзяржаву нашых продкаў. Падрабязна пра пачатак гаспадарства і да дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў.

9. Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.
Усё тыя ж «праклятыя» пытанні нацыянальнага самавызначэння ў рамане, аповесцях і апавяданнях.

10. Код прысутнасці. Анталогія беларускага мыслення 2000-2015.


І вось я нічога з гэтага пакуль не чытала. Ніводнага руху, каб набыць ды прачытаць, не было зроблена:

1. Я нават вершы Сыса адкладаю на потым. І так застаецца на палічцы памяці толькі раскосае фота са Свабоды - газэты - маўляў, паэт заклікае галасаваць за нейкага дэмакрата.. Ды расповяды ягоных сяброў, што вытлумачваюць тую раскосасьць.

2. Я не прачытала пра Княства! Сама цяпер вышукваю хвасты нітак і забытыя шылы. І не трэба мне суперства - разам з песнямі пра магуту таго, ці іншага князя. Толькі праўдзівае палатно трэба - пра жыцьцё людзей на Нашай зямлі. Без мовы спрадвечнай гэтае палатно не сатчэцца.

3. Колісь спрабавала чытаць Рышарда - на русскай, польскай і вельмі вельмі радая, што ёсьць беларуская. Але - на потым (хоць зараз, дзякуючы Браме і росшукам пра Батсвану, гэтае "потым" - наблізілася ), бо якраз пра Афрыку я пачынала на русскай, а пра СССР і Пінск - на польскай.. Як за цукеркавым пылам на дне бляшанак стаялі пінскія дзеці ў траскучы мароз зімы 1939-1941.. Як ехалі фурманкі - пад канвоем суседзі везлі на вываз сваіх аднавяскоўцаў..

4. Як яно - прачынацца ранкам у сваёй краіне? Я не ведаю - як. Мая краіна - не мая. Нідзе на свеце няма маёй краіны. Мая краіна - нямая. І мы яшчэ смеем некага называць немцамі.. Мыыы.

5. Ааа.. Прагулка па мінскіх гісторыйках! Пра тое, як мяшчане савецкія местачковыя вялі жыцьцё сваё чарвяковае? Не, з нейкага моманту горад у мяне выклікае сухую бясслёзную нянавісьць.
Гэта сталася якраз на Браме. Горад увогуле для мяне страціў сэнс носьбіта каштоўнасьці. Увогуле. Пішу гэта, седзячы на 2-м паверсе 9-і-павярховіка.

6. Сямейная сага пра панаехалаў у 5-м пакаленні.. Панаехалаў у Менск.. У 5-м пакаленні. Не, да саміх нас, чарвячкоў, я адчуваю пэўную чалавечнасьць і сімпатыю. У гаўне ж рыбкаю не будзеш.. Вінен быць чарвяком. І, дарэчы, як заяўляюць вышэйпрыведзеные ў ранейшых каментах на гэтай галінцы гісторыкі, нашы колішнія гарады сталі вёскамі, а вёскі колішнія - гарадамі. Таму гэты гарадскі гонар ну такі смешны, што і праўда - чарвячковы. Чарвячковы гонар.. Тут дарэчы і бульбу можна ўспомніць - з чырвонымі лічынкамі, што пакуль не лётаюць.

7. Юры Станкевіч: "Любіць ноч - права пацукоў" - адзіначытанае.. І яшчэ апавяданьні - пра злую цётку, якой далі камень.. І пра тое, як з'елі сэрца дактара з хуткай.
Пазнейшыя спробы пачытаць пакінулі дзіўнае ўражанне - уражаньне кніг з выразанымі папяровымі планамі.. Як бы нейкі план - папяровы. Або - першы, або - гарызонт. Намаляваны трыснёг і праз яго бяжыць герой...
І змянілася стаўленне да панаехалаў - яны мне былі сімпатычными заўсёды - і цяпер тая эмоцыя, народжаная кнігай "Любіць ноч", быццам страціла грунт. Не там капана. Свой грунт аснова..

8. Швэцкі блінны торт.. Ну, мы, савецкія, адразу пра што падумалі? Не адразу, а з другога разу? Гы-гы. А там пра катка.. Ну й дурніца - я. :smu:sche_nie:
Гэта як пра тое, што эпілептыкам трэба сунуць нешта ў рот, я ведаю з Дастаеўскага! А мой доктар знаёмы страшэнна абураецца і я сама была сведкам, як ён, магчыма, адратаваў зубы аднаму чалавека, што ляжаў на вуліцы ў г. Брэсце і якому ўжо хацелі засунуць жалезную лыжку ў рот – лыжку з суседняй кавярні..

9. Мова нанова - спадзяюся. Вельмі спадзяюся, але, каб не сурочыць, і глядзець у той бок пакуль не буду.

10. Шо ж там дзесятае? дзесятае - у пятым. Мы не маем права на мы.

Мне апошнімі тыднямі сустрэліся тры кнігі і я чытаю іх – першая – пра Беларусь і мову, другая – пра тое, ў чым мы жывем сёньня і чаму мы чарвякі, трэцяя – магчыма, пра крымнаш – я яе толькі пачала. А над першымі двума - праплакала - да паловы кожную:

1. Могилевская епархия : Историко-статистическое описание. Т. 1. Вып. 2. Ч. 1./Под общ. ред. протоиерея Н. Зефирова http://elib.bsu.by/handle/123456789/61

2. Диверсанты. Легенда Лубянки – Яков Серебрянский
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p1.php
«Он никогда не считал себя героем. Он просто честно делал свою работу…»
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p2.php Предисловие
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p3.php
Глава 1. Начало пути
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p4.php
Глава 2. В огне Гражданской войны
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p5.php
Глава 3. Трудности становления
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p6.php
Глава 4. Время «военной тревоги»
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p7.php
Глава 5. На тихих фронтах тайной войны. 1930–1933 гг.
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p8.php
Глава 6. Тайная война накаляется. 1933–1938 гг.
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p9.php
Глава 7. Огонь по своим и работа противника. 1929–1941 гг.
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p10.php
Глава 8. Суровые годы Великой Отечественной
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p11.php
Глава 9. Бои после Победы
http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p12.php
Приложение Список лиц, входивших или имевших отношение к работе оперативного состава СГОН

3. Байер Х.-Ф. История крымских готов, как интерпретация Сказания Матфея о городе Феодоро


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 02 июн 2016, 10:01 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
З жыцьця Яшы Менскага (Серабранскага) Глава 9.
Цитата:
Наша тактика нападений хорошо срабатывала против немцев в 1941–1944 годах. Однако наши успехи объяснялись отчасти тем, что немцы действовали на враждебной им территории, а в нашем распоряжении была сильная агентурная сеть. Я указал также, что опыт Второй мировой и корейской войн показывает: нарушение линий снабжения противника, особенно когда они растянуты на большие расстояния, может оказаться в оперативном плане куда более важным, чем прямые удары по военным целям.

сутнасьць камунафашызму: акупацыя камунікацый.
Фашыны камунікацыйныя. Тэлехунты там розныя.. Сіта - каб утылізаваць тых, хто не згодны страчваць сваю чалавечнасьць.

пра Івана Луцкевіча http://www.svaboda.org/a/xx-niecakanych ... 86796.html


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 11 июн 2016, 10:14 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Цитата:
«На старых выявах вы бачыце неверагодна прыгожы барочны касьцёл побач з калегіюмам езуітаў, — кажа Цзыўай. — І дзе ён цяпер? Яго разбурылі! Хіба знойдзецца хоць адзін чалавек, каму б не падабаўся гэты касьцёл?»

Изображение
Цитата:
«Першы драўляны храм Лёндана з 1666 году». Пад такой назвай на гэтым тыдні выйшаў артыкул у брытанскай газэце The Times пра беларускую царкву. Аўтар праекту — кітайскі архітэктар Со Цзыўай (Tszwai So). Чым яго зацікавіла ўніяцтва і чаму ён працаваў над стратным для кампаніі праектам царквы — у інтэрвію Свабодзе.
Перш чым узяцца за праектаваньне беларускай царквы, Цзыўай ужо працаваў над іншымі культавымі будынкамі. Праўда, звычайна прыстасоўваў храмы пад камэрцыйныя ці жылыя памяшканьні.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 15 июн 2016, 14:22 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
http://nn.by/?c=ar&i=150640
Цитата:
Адным з самых ранніх сведчанняў з’яўляецца тэкст Дзетмара з Любека, які складаў сваю хроніку якраз у 1380-я: «(1380) У той жа самы час была вялікая бойка ля сіняй вады (blowasser) паміж рускімі і татарамі; з абодвух бакоў загінула ля 400000, рускія перамаглі. Як толькі яны хацелі выправіцца з вялікай здабычай, прыйшлі літвіны ім насуперак, якіх татары прасілі па дапамогу, і адабралі ў іх здабычу, і знішчылі многіх з іх на полі».


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 28 июн 2016, 09:03 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
http://www.svaboda.org/a/27824001.html
Цитата:
Калі я быў рэдактарам часопісу “Крыніца”, старшынём Саюзу пісьменьнікаў, то пісаў запыты ў адпаведныя інстанцыі. І мяне дапусьцілі да менскіх архіваў КДБ, тады камітэтам кіраваў Ягораў, якога я дастаткова добра ведаў. Можна з пэўнасьцю сказаць: па Купалу ў Беларусі нічога няма. Па маёй інфармацыі, крымінальная справа існуе, і захоўваецца яна ў архіве Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі — былым архіве ЦК КПСС”.
Скобла: “Цягам апошніх гадоў многія раней сакрэтныя справы рассакрэцілі. Напрыклад, пра забойства Саламона Міхоэлса. Чаму ж купалаўскую за сем замкоў схавалі?”
Някляеў: “Зьвесткі, якія ўтрымліваюцца ў той крымінальнай справе, і на сёньня ўяўляюць небясьпеку для тае сыстэмы, якая нібы стараецца зьмяніцца

у тым архіве ляжыць іголка ад якой залежыць жыцьцё Камуна-Кашчэя .. А Прэзідэнт РФ - яе ахоўнік. Ягонае жыцьцё - у наўпростай залежнасьці ад функцый ахоўніка.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Беларусь - история
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 10 июл 2016, 14:40 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Цитата:
Сапраўдным шокам для слухачоў сталі «інтэрпрэтацыі Маліноўскага» пра прычыны пачатку Вялікай айчыннай вайны. На думку інжынэра, у нападзе Нямеччыны на СССР «вінаватыя мы самі»: «Каб чырвоная армія не захапіла Заходнюю Ўкраіну і Заходнюю Беларусь, Гітлер на нас не напаў бы».
http://nn.by/?c=ar&i=173302#startcomments

Там - пра даношчыкаў. І не проста агульныя словы, а імёны. Невзоров-вучоны можа прааналізаваць і зрабіць высновы.
Інжынер Маліноўскі не ведаў пра сговар саветаў з нямецкімі нацыянал-дэмакратамі аб падзеле Польшчы, але пра віну здагадваўся. Я маю версію, якая тлумачыць паводзіны Сталіна, які не "паверыў" самым шпіёнам са шпіёнаў - легендамі Лубянкі:
Пасля сговару з Гітлерам - напасьць на Польшчу - саветы мелі толькі адзін шанец захапіць усходнюю Еўропу і выйсці пераможцамі - яны павінны былі мець "вераломнага ворага" і яны мусілі "выпаліць зямлю", якая была пакуль жывая - і таму ім непад'уладная ім - выпаліць і навесіць гэтыя злачынствы на германскі народ, Гітлера і ўсіх, хто змагаўся супраць іх улады - каб увесь свет здрыгануўся і пачаў ім дапамагаць.
Ім неабходна было ператварыць вайну Гітлера з камунізмам у ягоную вайну з габрэйскім народам. Гэта было зроблена і камунізм дагэтуль беспакараны толькі таму.
Гітлераўцы тут былі бяссільнымі - вораг быў недасяжным у бязмежнасьці сваёй бесчалавечнасьці.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 96 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group