Брама https://www.bramaby.com/forum/ |
|
Беларусь - история https://www.bramaby.com/forum/viewtopic.php?f=24&t=1017 |
Страница 3 из 3 |
Автор: | аліна [ 29 мар 2016, 13:14 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Падарожжы Свабоды: Чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаў? Адказ зь Езярышча, апошняга паселішча перад мяжой Цитата: Найстарэйшай жыхарцы Езярышча Натальлі Канарчуковай споўнілася 97 гадоў. І гэта не глыбокая старая, а вельмі энэргічная, зь ясным позіркам і зычным голасам кабета. З рэпрэсаванай сямʼі. Яе бацька, Арсень Грыгорʼеў, ня стаў чакаць арышту і высылкі ўсёй сямʼі. — Усе малацілі цапамі, а ў нас ужо была малатарня. І за гэта б раскулачылі. Бацька ўцёк. Быў на Беламорканале. А інакш усе былі б у Сыбіры. Я гутару з удзельнікам гістарычнага працэсу. Напрыканцы 30-х гадоў Натальля Арсенеўна працавала землямерам. У той час, калі Савецкая ўлада ліквідавала хутары. — Я сама сьсяляла. Няма такой вёскі, здаецца, у раёне, дзе б я не пабывала. — У якім годзе вы сьсялялі? — У 38-м. Я тады скончыла пры Сельгасакадэміі гадавыя курсы. Расьсяленьне з хутароў, пляніроўка новых пасёлкаў. Мне сьпіс у рукі. «Плянуй вёску і сядзібы наразай». — А як вы сьсялялі? Як вы людзям прыходзілі і гаварылі пра гэта? — Вельмі... Вельмі непажадана. Нават стрэхі зрывалі. Ня хочаш ісьці? Да цябе прыйдуць і страху здымуць. І пойдзеш. Непажадана было. Людзі, вядома, плакалі. Але куды. Па раёну боўталася дзяўчонкай. А потым далі такі калгас «Чэкіст». Рабіць тэадалітную здымку Не ўяўляю, як можна было ў 38 годзе не ўступіць у калгас «Чэкіст». Ад гэтых слоў і сёньня дрыжыкі па скуры. Беларусь - гэта гісторыя пра тое, як, не пабаюся гэтага слова, Бог даваў, а ворагі адбіралі. Літва - гэта народ ўзбярэжжаў сярод балотнага мора. Балота адступала, а людзі запрэгваліся працаваць на варага чарговага. І вось маем дарунак тутэйшых гарадоў - савецкі калгас - і вёскі з малюсенькімі лапікамі свае зямлі - свайго агарода, з якога адно і выжылі беларусы падчас бальшавізму. Усё астатняе працавала на бензін для савецкай машыны. Андрусь Горват: Людзі-агароды |
Автор: | аліна [ 02 апр 2016, 11:40 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
«Добра, што ўбілі Кірава, а лепш было б, каб убілі Сталіна»: як Усходняя Беларусь супраціўлялася савецкай уладзе ўсімі даступнымі спосабамі "Народ и партия едины" - у гэтым сутнасьць трываньня савецкай улады. тагачасныя прыпеўкі: Цитата: Устань, Ленін, падзівіся, Як калгасы нажыліся: На варотах серп і молат, А ў калгасах смерць і голад. Устань-ка, Ленін, падзівіся, Як у калгасе разжыліся: Хата ракам, пуня бокам, А кабыла з адным вокам. Кабы не было зімы, Не было бы холаду, Кабы не было калхоза, Не было бы голаду. Трудадні вы, трудадні, Ах вы, трудадніцы! Ходзіць бацька без штаноў, Маці без спадніцы. Як ў нашым у калхозе Сядзіць сучка на парозе. Яна брэша ноч і дзень — Зарабляе працадзень. Дзве гармошкі, адзін бубен, Мы ў калгасе жыць не будзем, Усю бульбу папячэм І з калгаса ўцячэм. Разаб’ецца гаршок — Рассыпецца каша, Разбяжыцца калгас — Зямля будзе наша. пра украінцаў : Цитата: Княжицький: Але Ви народилися на півночі України, на Чернігівщині, там де близько Росія і Білорусь, і мова у вас дуже цікава, вона така насичена, але там, де Ви народилися є дуже багато змішаної говірки українсько-білорусько-російської. Потім ви поїхали вчитись у МДУ, і от що сталося у Вашому житті, що Ви народившись на кордоні з Росією, навчаючись у Росії, раптом стали націоналістом? Лук’яненко: Це було дуже поступово. Я вже старий чоловік, як Ви знаєте. Я багато прожив. Тому я жив і до війни. А до війни життя було страшенно важке. Бо людей загнали у колгосп, люди були незадоволені. У колгоспі у 1953 році вперше на трудодень дали по кілограму. А то давали грами, люди були голодні. Я знаю, як мати до борошна добавляла картоплю, щоб вийшов якийсь хліб, щось подібне до хліба. Тому всі люди лаяли владу більшовицьку. Більшовики захопили владу і встановили таку владу, яка, знаєте, грабувала весь народ, тобто забрала у людей коней, утворила колгосп і примушувала ходити туди на роботу, а платили у кінці року, десь у листопаді колгосп розраховувався з робітниками. От мій батько пішов у контору, для того, щоб забрати те, що він заробив за весь період роботи. Це був мішок зерна і батько приніс той мішок зерна на плечі у хату і каже до моєї матері, яку звали Наталкою, що оцим маєш прогодувати сім’ю. А сім’я - це мати і нас четверо дітей. Розумієте, і це ж не тільки батько. Це всі. Тобто була люта ненависть до більшовиків і до тієї окупаційної влади. http://espreso.tv/article/2016/04/03/25 ... lukyanenko |
Автор: | аліна [ 05 апр 2016, 08:42 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Полювання на Леніна: документаліст відзняв знищені пам'ятники. Лукіч у Славянску. 2015-ы? Пафоткаць бы ўсіх лукічоў Беларусі.. Усе лукічы Беларусі на Браме. Наша гісторыя ХХ ст. - камунафашызм. Камунізм - ад слова камунікацыі. А савецкі камунізм існаваў на перакрыцці камунікацый са светам. Была жалезная заслона, каб не трапіла інфармацыя звонку і быў прэс агітатараў-актывістаў, якія праслаўлялі уладу партыі камуністаў і прадстаўлялі яе ж, калі выпускаліся за межы заслоны. Зараз такія заслоны ствараюцца праз сродкі масавай інфармацыі. Кім ствараюцца? Фашынамі рознымі. Мэта ў фашын якая? Валодаць камунікацыямі, каб уплываць праз іх. Скажаце, што каб уплываць, трэ спачатку іх стварыць - камунікацыі? Дарогі, шляхі, гасцінцы.. Масты. Ну а мастак ужо вольны легчы пасярод хайвэя. http://www.svaboda.org/content/article/27656364.html |
Автор: | аліна [ 07 май 2016, 10:51 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
[url=http://nn.by/?c=ar&i=169837]На месцы былой вёскі Міхалова ў Мінску знайшлі фрагменты арабскіх манет і крыжык з паселішча X стагоддзя http://nn.by/?c=ar&i=169837[/url] Цитата: «Дырхам — гэта асноўны плацёжны сродак на тэрыторыі Эўропы ў X стагодзьдзі, — кажа Вайцяховіч. — Справа ў тым, што большасьць паселішчаў былі шматфункцыянальныя, там былі і рамесьнікі, і гандаль… Гэта быў час, калі жыхары былі вольныя, незапрыгоненыя. Частка займалася і сельскай гаспадаркай, прамысловасьцю, прадавалі свой прадукт купцам. Гэта было на «шляху з варагаў у грэкі», і калі ён у сярэдзіне XI стагодзьдзя стаў прыпыняцца, то і паселішчы пачалі станавіцца выключна сельскагаспадарчымі». гарады сталі вёскамі? вольныя незапрыгоненыя дахрысціянскія і дарусскія жыхары прадавалі прадукт купцам.. Нейкі прадукт паглынаўся шляхам варага-грэцкім і потым гэты прадукт стаў незапатрабаваным.. Напэўна, што якраз гэты прадукт пасля перакрыцьця шляху тарговага застаўся і стаў вырабляць сельскагаспадарчы прадукт. |
Автор: | аліна [ 08 май 2016, 18:12 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Юры Захаранка: міліцыянт, які адмовіўся стаць катам |
Автор: | аліна [ 09 май 2016, 08:54 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (2000), прафесар РГГУ і Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, з 1993 года запрошаны прафесар Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэта (Будапешт) Аляксей Ільіч Мілер (нар. 1959) будзе выступаць на публічнай дыскусіі ў Мінску ў пятніцу 13 мая. Там яшчэ будзе Бумблаўскас з Літвы, Касьянаў з Украіны, а мадэратарам будзе беларускі філосаф Валер Булгакаў Цитата: Усе краіны Усходняй Еўропы аб'ядноўвае тое, што яны малююць такі вобраз гісторыі, у якім самі паўстаюць ахвярай. Гэта адрознівае іх ад Заходняй Еўропы, дзе ў апошнія дзесяцігоддзі асноўны акцэнт рабіўся на ўласнай адказнасці, на цёмных баках гісторыі, на Халакосце. чыя бы карова мычала - пра маляваньне сябе ахвярай! і так, цёмны бок гісторыі - гэта вельмі зручна, бо якраз зацямняецца ўласная адказнасьць тых, хто малюе сябе ахвярай.. Можа НН пераклала дрэнна, бо што сказаў гэты пан гісторык? што ўсе злачынцы, акром адзіных страдальцаў, якія як сыр у масле каталіся па Германіі, пакуль нарэшце свет не здрыгануўся ад жахаў Галадамору? Нябось, у колішняй Польшчы дэмакратычныя дзеячы, кшталту Тарашкевічаў-Луцкевічаў і Максімаў Гарэцкіх, не імкнуліся распавядаць пра жахі будаўніцтва савецкага калхозу, а прадаўжалі сваю прапаганду аб прыгнёце беларускага народа злыднямі-панамі? Цитата: У 1923 годзе Беларускім пасольскім клюбам, а менавіта Тарашкевічам распрацоўваецца праект аўтаноміі Беларусі. Юрыдычны бок кансультуе й ухваляе вядомы адвакат Тадэвуш Урублеўскі. Але праект так і ня быў заслуханы ў сойме. У лютым 1924 году разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым прыняў удзел у стварэньні Беларуска-польскага таварыства ў Вільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клюбе і заменены на Васіля Рагулю. Паступова мяняе свае погляды й на магчымасьць дэмакратычных зьменаў у Польшчы. Пасьля гэтага зблізіўся зь левым крылом БПК. 24 чэрвеня 1925 году разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлом выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. З Сымонам Рак-Міхайлоўскім таксама супрацоўнічаў у рэдкалегіі газэты Беларуская доля. Стаў старшынём клюбу, а пасьля й створанай на яго аснове масавай палітычнай партыі. Шчыльна зблізіўся зь лідэрамі КПЗБ і ў студзені 1926 году быў прыняты ў партыю. Таемна ўдзельнічаў у III канфэрэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (студзень 1926 году). У студзені 1927 году разам зь іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху быў арыштаваны польскай дэфэнзывай. У траўні 1928 году на «Працэсе 56-і» засуджаны на 12 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэньня Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу. Пад час турэмнага тэрміну на Лукішках у 1929 годзе Тарашкевіч чытае «Капітал» К. Маркса, «Разьвіцьцё капіталізму ў Расеі» Леніна, «Фінансавы капітал» Гільфрэндынга. У 1929 тэрмін зьняволеньня быў зьменшаны да 8 гадоў, а ў траўні 1930 году Тарашкевіч паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы быў датэрмінова выпушчаны з астрогу. Актыўна далучыўся да камуністычнай выбарчай кампаніі ў польскі парлямэнт, узначальваў пракамуністычны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне». Жыў у Гданьску. У лютым 1931 году арыштаваны польскімі ўладамі пры спробе праехаць праз польскую тэрыторыю з Гданьску ў Бэрлін. У лістападзе 1932 году асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы. Зь верасьня 1933 году ў абмен на арыштаванага савецкай уладай Францішка Аляхновіча пераехаў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзелу Польшчы й Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 6 траўня 1937 году арыштаваны па абвінавачаньні ў сфабрыкаванай справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратурай СССР прыгавораны да расстрэлу. Як сьцьвярджае афіцыйная вэрсія, ён быў расстраляны.Што гэта значыць? А мо агентам заслалі - кансультантам, бо ж перад аперацыяй па знішчэньню Польшчы гэта адбывалася.. А? Можа быць такая версія? Дасьледчык Леанід Маракоў выказвае меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году. Вось што адбываецца, калі за незалежнасьць змагаюцца паганым языком і бруднымі рукамі - і з дзіркай замест сэрца. А мы яшчэ мову сваю гэтым імем называем - тарашкевіца, бач! |
Автор: | аліна [ 09 май 2016, 21:57 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Neil Price) з Упсальскага ўніверсітэту і яго калегі атрымалі вялікі (па маштабах гістарычных навук) грант — 6 мільёнаў даляраў — на высвятленне прычын экспансіі вікінгаў. Цитата: Але навошта яны пачалі рабаваць і паліць гарады і дзяржавы? Ім патрэбныя былі жанчыны і рабы, лічыць Прайс. Што менавіта будуць шукаць навукоўцы? Перш за ўсё — рабоў. На думку Прайса, вікінгі пачалі свае набегі праз патрэбу ў працоўнай сіле. вунь жа карцінка абвяргае гэта.. босы вікінг.. і што гэта ўвогуле за "качэўнікі" вечна нападалі на русскія гарады? Смутные сомненія церзают міня.. Напэўна гэта былі звычайныя тутэйшыя.. Літва. Вікінг (з голым торсам) прадае рабыню персідскаму купцу ў волжскім Булгары. Мастак Tом Lovell, National Geographic: я толькі і тылдычу пра рабскую сутнасьць русскага міра - як прачытала Ключэўскага з ягонымі даследаваньнямі "Рускай праўды"(Яраслава), а тут на табе - у Скандынавіі нават рабскія плантацыі былі.. А шо будзе, калі пра грэкаў пачнуць за гранты капаць.. Усіх даследуюць і толькі там дзе хеўры савецкіх вучоных папрацавалі - нічога не будзе знойдзена.. Абыдуцца расповедам сведкі, які сам быў катам, а выставіць сябе ахвярай.. а гэтая інфа, пра вікінгаў, аказваецца, паводле Andrew Lawler, Science Magazine via lenta.ru |
Автор: | аліна [ 21 май 2016, 09:42 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Гарадзенец Аляксандар Місьцюкевіч выдаў кнігу пра сваю родную вёску Піронім у Слонімскім раёне і навакольлі — «Падарожжы па родных мясьцінах». |
Автор: | аліна [ 25 май 2016, 13:52 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
акцыя ад часопіса Arche «Сакрэтная гісторыя Літвы» http://nn.by/?c=ar&i=170799 Цитата: Выданні, якія прапануюцца па нашай новай акцыі, яшчэ зусім нядаўна былі недаступнымі нашаму чытачу ні на рускай, ні на беларускай мовах. Публікацыі на падобныя тэмы ніколі не выходзілі ні ў Маскве, ні Санкт-Пецярбургу, не выйдуць яны найбліжэйшым часам у Мінску ці дзе-небудзь яшчэ ў Беларусі.
Прычыны такога стану рэчаў ідэалагічныя: беларусам з самага верху было забаронена ведаць пра ключавыя аспекты сваёй нацыянальнай гісторыі. Да ліку такіх непажаданых тэмаў належалі:
|
Автор: | аліна [ 28 май 2016, 08:01 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
аліна писал(а): Вось, шукаючы біяграфічныя звесткі пра Клімента Трызну, Цитата: Из исторического небытия имение Лебеда«вынырнуло» в конце 16 столетия, когда эти земли приобрел Ян Григорьевич Тризна, владелец Голдово. В 1613 г. при разделе отцовского наследства Лебеду получил Адам Тризна. За два года до этого, в 1611 г, он вместе с братом Александром и Георгием Тышкевичем подписали акт, в котором объявили себя приверженцами православия. Тризны были из брянских бояр. По другим источникам имение Лебеда — приданное жены Адама Елизаветы Евдокии, выделенное родителями стольником полоцким Федором Друцким- Горским(? -1615) и Мариной Михайловной из князей Вишневецких. Адам и Эльжбета имели, по меньшей мере, трех детей: Теодору Софью, Марианну и Климентия. Теодора Софья (ок. 1625 -1694) вышла замуж за Николая Стефана Паца (1623-1684), Марианна (? -1665) — за Станислава Невяровского, а Климентий(?-1685) стал православным епископом. Цитата: Благодаря сохранившемуся альбому с фотографиями немецкого капитана Friedrich von der Groeben, который служил на восточном фронте во время Первой Мировой войны, мы имеем представление о том как выглядело в то время само местечко Лебеда і можам пабачыць новыя прыклады архітэктуры і дызайну з мясцовых дрэў - што і хачу тут менавіта занатаваць:і таксама ўразіла - амаль заканчэньне гісторыі праваслаўнага акіяна, які колісь стаў на месцы таго праваслаўнага прамаскоўскага астраўка-"аазіса", што колісь узначальваўся Кліментам Трызнаю: Цитата: Имение после Первой Мировой войны перешло шляхтичу Юзефу Михневичу, охватывало 1124 морга, это около 700 гектаров, большая часть из них была занята лесом, который нельзя было вырубать, потому что в этом лесу в 1920 г. кавалерийская группа полковника Владислава Белины-Пражмовского (1888-1938), будущего львовского воеводы, разбила дивизию красной конницы. От кого Ю. Михневич получил имение, с кем из предшествующих владельцев был в родственных отношениях остается неясным. Женат он был на Каролине Федецкой, которая получила монастырское воспитание, знала французский язык и несколько славянских, играла на пианино. Ю. Михневич был вторым мужем К. Федецкой, у нее от первого брака был сын Станислав. За Станислава Fedecki вышла замуж Мария Кrzywiec, он был инспектором труда в Белостоке. Оба принадлежали к польским социалистам. За участие в деятельности польской военной организации (P.O.W), боровшейся за независимость Польши были награждены Крестами Валечных. Во второй половине 1930-х годов за участие в издании газеты «По просту» Федецкий из инспекции труда был уволен. Двухнедельник «По просту» издавался на польском языке в Вильно с августа 1935 г. по март 1936 г. группой виленских интеллектуалов, которые пытались примирить католицизм с коммунизмом и боролись против нарастающих устремлений к фашизму. Движение выступало в защиту интересов национальных меньшинств – евреев, белорусов, литовцев. Лидером движения был Генрик Дембиньский (1908 -1941). В состав редакции входили Стефан Ендриховски, будущий вице-премьер Польской Народной республики (1910-1996), будущая художница и писательница Моника Жеромска (1913-2001), В. Борисевич. Литературный отдел возглавлял Ежи Путрамент, будущий председатель Союза писателей ПНР (1910-1986). Одним из сотрудников был Максим Танк (1912-1995). Тираж журнала достигал 12 тыс. экземпляров. ну, далей ідзе суцэльны акіян хлусі.. а мы - чалавекі-амфібіі |
Автор: | аліна [ 01 июн 2016, 08:43 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Факт сёняшняга жыцьця - важны для гісторыі. Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за май Цитата: 1. Павал Касцюкевіч. «План Бабарозы». Раман. Сямейная сага пра чатыры пакаленні «панаехала», якія жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску. Найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай сямейкі. 2. Міхаіл Валодзін. Наш стары добры Вавілон. Прагулка па Мінскіх гісторыйках. Пасля поспеху ангельскай і расейскай версіі выйшла чарговая білінгва ў перакладзе Віталя Рыжкова (з рускае) і Святланы Люкевіч і Андрэаса Градэля (з рускае на нямецкую). Багата ілюстраваны шпацыр па гістарычных кутках сталіцы. 3. Анатоль Сыс. Берагі майго юнацтва. Вершы, пародыі. Укладанне Алеся Бяляцкага Вершы студэнцкіх гадоў і невядомыя творы пазнейшых часоў. 4. Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. Збор тэкстаў. Пра мужчынскі клімакс, бога на Марсе, лішак жыцця ды іншыя актуальныя рэчы ад філосафа, якога, як вядома, «няма». 5. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. 20 крокаў да беларускай мовы. «Мова нанова» на паперы. Падручнік новага пакалення. 6. Свэн Нурдквіст. Блінны торт. Са шведскае Надзея Кандрусевіч. Перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток адзначае яго тройчы на год, але калі такія дробязі перашкаджалі добраму святкаванню? 7. Рышард Капусцінскі. Чорнае дрэва (афрыканская ліхаманка). З польскае Яўген Саляйчук. Заплюшчыце вочы і ўявіце Афрыку… Літаратура факта ад славутага пінчука пра далёкі таямнічы кантынент. Кніга не толькі пра афрыкаснкі космас, але і пра еўрапейскую каланізацыю і бясконцыя грамадзянскія войны. 8. Аляксандр Краўцэвіч. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1377гг. Пра супердзяржаву нашых продкаў. Падрабязна пра пачатак гаспадарства і да дуумвірату Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. 9. Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў. Усё тыя ж «праклятыя» пытанні нацыянальнага самавызначэння ў рамане, аповесцях і апавяданнях. 10. Код прысутнасці. Анталогія беларускага мыслення 2000-2015. І вось я нічога з гэтага пакуль не чытала. Ніводнага руху, каб набыць ды прачытаць, не было зроблена: 1. Я нават вершы Сыса адкладаю на потым. І так застаецца на палічцы памяці толькі раскосае фота са Свабоды - газэты - маўляў, паэт заклікае галасаваць за нейкага дэмакрата.. Ды расповяды ягоных сяброў, што вытлумачваюць тую раскосасьць. 2. Я не прачытала пра Княства! Сама цяпер вышукваю хвасты нітак і забытыя шылы. І не трэба мне суперства - разам з песнямі пра магуту таго, ці іншага князя. Толькі праўдзівае палатно трэба - пра жыцьцё людзей на Нашай зямлі. Без мовы спрадвечнай гэтае палатно не сатчэцца. 3. Колісь спрабавала чытаць Рышарда - на русскай, польскай і вельмі вельмі радая, што ёсьць беларуская. Але - на потым (хоць зараз, дзякуючы Браме і росшукам пра Батсвану, гэтае "потым" - наблізілася ), бо якраз пра Афрыку я пачынала на русскай, а пра СССР і Пінск - на польскай.. Як за цукеркавым пылам на дне бляшанак стаялі пінскія дзеці ў траскучы мароз зімы 1939-1941.. Як ехалі фурманкі - пад канвоем суседзі везлі на вываз сваіх аднавяскоўцаў.. 4. Як яно - прачынацца ранкам у сваёй краіне? Я не ведаю - як. Мая краіна - не мая. Нідзе на свеце няма маёй краіны. Мая краіна - нямая. І мы яшчэ смеем некага называць немцамі.. Мыыы. 5. Ааа.. Прагулка па мінскіх гісторыйках! Пра тое, як мяшчане савецкія местачковыя вялі жыцьцё сваё чарвяковае? Не, з нейкага моманту горад у мяне выклікае сухую бясслёзную нянавісьць. Гэта сталася якраз на Браме. Горад увогуле для мяне страціў сэнс носьбіта каштоўнасьці. Увогуле. Пішу гэта, седзячы на 2-м паверсе 9-і-павярховіка. 6. Сямейная сага пра панаехалаў у 5-м пакаленні.. Панаехалаў у Менск.. У 5-м пакаленні. Не, да саміх нас, чарвячкоў, я адчуваю пэўную чалавечнасьць і сімпатыю. У гаўне ж рыбкаю не будзеш.. Вінен быць чарвяком. І, дарэчы, як заяўляюць вышэйпрыведзеные ў ранейшых каментах на гэтай галінцы гісторыкі, нашы колішнія гарады сталі вёскамі, а вёскі колішнія - гарадамі. Таму гэты гарадскі гонар ну такі смешны, што і праўда - чарвячковы. Чарвячковы гонар.. Тут дарэчы і бульбу можна ўспомніць - з чырвонымі лічынкамі, што пакуль не лётаюць. 7. Юры Станкевіч: "Любіць ноч - права пацукоў" - адзіначытанае.. І яшчэ апавяданьні - пра злую цётку, якой далі камень.. І пра тое, як з'елі сэрца дактара з хуткай. Пазнейшыя спробы пачытаць пакінулі дзіўнае ўражанне - уражаньне кніг з выразанымі папяровымі планамі.. Як бы нейкі план - папяровы. Або - першы, або - гарызонт. Намаляваны трыснёг і праз яго бяжыць герой... І змянілася стаўленне да панаехалаў - яны мне былі сімпатычными заўсёды - і цяпер тая эмоцыя, народжаная кнігай "Любіць ноч", быццам страціла грунт. Не там капана. Свой грунт аснова.. 8. Швэцкі блінны торт.. Ну, мы, савецкія, адразу пра што падумалі? Не адразу, а з другога разу? Гы-гы. А там пра катка.. Ну й дурніца - я. Гэта як пра тое, што эпілептыкам трэба сунуць нешта ў рот, я ведаю з Дастаеўскага! А мой доктар знаёмы страшэнна абураецца і я сама была сведкам, як ён, магчыма, адратаваў зубы аднаму чалавека, што ляжаў на вуліцы ў г. Брэсце і якому ўжо хацелі засунуць жалезную лыжку ў рот – лыжку з суседняй кавярні.. 9. Мова нанова - спадзяюся. Вельмі спадзяюся, але, каб не сурочыць, і глядзець у той бок пакуль не буду. 10. Шо ж там дзесятае? дзесятае - у пятым. Мы не маем права на мы. Мне апошнімі тыднямі сустрэліся тры кнігі і я чытаю іх – першая – пра Беларусь і мову, другая – пра тое, ў чым мы жывем сёньня і чаму мы чарвякі, трэцяя – магчыма, пра крымнаш – я яе толькі пачала. А над першымі двума - праплакала - да паловы кожную: 1. Могилевская епархия : Историко-статистическое описание. Т. 1. Вып. 2. Ч. 1./Под общ. ред. протоиерея Н. Зефирова http://elib.bsu.by/handle/123456789/61 2. Диверсанты. Легенда Лубянки – Яков Серебрянский http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p1.php «Он никогда не считал себя героем. Он просто честно делал свою работу…» http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p2.php Предисловие http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p3.php Глава 1. Начало пути http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p4.php Глава 2. В огне Гражданской войны http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p5.php Глава 3. Трудности становления http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p6.php Глава 4. Время «военной тревоги» http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p7.php Глава 5. На тихих фронтах тайной войны. 1930–1933 гг. http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p8.php Глава 6. Тайная война накаляется. 1933–1938 гг. http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... kii/p9.php Глава 7. Огонь по своим и работа противника. 1929–1941 гг. http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p10.php Глава 8. Суровые годы Великой Отечественной http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p11.php Глава 9. Бои после Победы http://www.k2x2.info/istorija/diversant ... ii/p12.php Приложение Список лиц, входивших или имевших отношение к работе оперативного состава СГОН 3. Байер Х.-Ф. История крымских готов, как интерпретация Сказания Матфея о городе Феодоро |
Автор: | аліна [ 02 июн 2016, 10:01 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
З жыцьця Яшы Менскага (Серабранскага) Глава 9. Цитата: Наша тактика нападений хорошо срабатывала против немцев в 1941–1944 годах. Однако наши успехи объяснялись отчасти тем, что немцы действовали на враждебной им территории, а в нашем распоряжении была сильная агентурная сеть. Я указал также, что опыт Второй мировой и корейской войн показывает: нарушение линий снабжения противника, особенно когда они растянуты на большие расстояния, может оказаться в оперативном плане куда более важным, чем прямые удары по военным целям. сутнасьць камунафашызму: акупацыя камунікацый. Фашыны камунікацыйныя. Тэлехунты там розныя.. Сіта - каб утылізаваць тых, хто не згодны страчваць сваю чалавечнасьць. пра Івана Луцкевіча http://www.svaboda.org/a/xx-niecakanych ... 86796.html |
Автор: | аліна [ 11 июн 2016, 10:14 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Цитата: «На старых выявах вы бачыце неверагодна прыгожы барочны касьцёл побач з калегіюмам езуітаў, — кажа Цзыўай. — І дзе ён цяпер? Яго разбурылі! Хіба знойдзецца хоць адзін чалавек, каму б не падабаўся гэты касьцёл?» Цитата: «Першы драўляны храм Лёндана з 1666 году». Пад такой назвай на гэтым тыдні выйшаў артыкул у брытанскай газэце The Times пра беларускую царкву. Аўтар праекту — кітайскі архітэктар Со Цзыўай (Tszwai So). Чым яго зацікавіла ўніяцтва і чаму ён працаваў над стратным для кампаніі праектам царквы — у інтэрвію Свабодзе.
Перш чым узяцца за праектаваньне беларускай царквы, Цзыўай ужо працаваў над іншымі культавымі будынкамі. Праўда, звычайна прыстасоўваў храмы пад камэрцыйныя ці жылыя памяшканьні. |
Автор: | аліна [ 15 июн 2016, 14:22 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
http://nn.by/?c=ar&i=150640 Цитата: Адным з самых ранніх сведчанняў з’яўляецца тэкст Дзетмара з Любека, які складаў сваю хроніку якраз у 1380-я: «(1380) У той жа самы час была вялікая бойка ля сіняй вады (blowasser) паміж рускімі і татарамі; з абодвух бакоў загінула ля 400000, рускія перамаглі. Як толькі яны хацелі выправіцца з вялікай здабычай, прыйшлі літвіны ім насуперак, якіх татары прасілі па дапамогу, і адабралі ў іх здабычу, і знішчылі многіх з іх на полі».
|
Автор: | аліна [ 28 июн 2016, 09:03 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
http://www.svaboda.org/a/27824001.html Цитата: Калі я быў рэдактарам часопісу “Крыніца”, старшынём Саюзу пісьменьнікаў, то пісаў запыты ў адпаведныя інстанцыі. І мяне дапусьцілі да менскіх архіваў КДБ, тады камітэтам кіраваў Ягораў, якога я дастаткова добра ведаў. Можна з пэўнасьцю сказаць: па Купалу ў Беларусі нічога няма. Па маёй інфармацыі, крымінальная справа існуе, і захоўваецца яна ў архіве Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі — былым архіве ЦК КПСС”. Скобла: “Цягам апошніх гадоў многія раней сакрэтныя справы рассакрэцілі. Напрыклад, пра забойства Саламона Міхоэлса. Чаму ж купалаўскую за сем замкоў схавалі?” Някляеў: “Зьвесткі, якія ўтрымліваюцца ў той крымінальнай справе, і на сёньня ўяўляюць небясьпеку для тае сыстэмы, якая нібы стараецца зьмяніцца у тым архіве ляжыць іголка ад якой залежыць жыцьцё Камуна-Кашчэя .. А Прэзідэнт РФ - яе ахоўнік. Ягонае жыцьцё - у наўпростай залежнасьці ад функцый ахоўніка. |
Автор: | аліна [ 10 июл 2016, 14:40 ] |
Заголовок сообщения: | Re: Беларусь - история |
Цитата: Сапраўдным шокам для слухачоў сталі «інтэрпрэтацыі Маліноўскага» пра прычыны пачатку Вялікай айчыннай вайны. На думку інжынэра, у нападзе Нямеччыны на СССР «вінаватыя мы самі»: «Каб чырвоная армія не захапіла Заходнюю Ўкраіну і Заходнюю Беларусь, Гітлер на нас не напаў бы». http://nn.by/?c=ar&i=173302#startcomments Там - пра даношчыкаў. І не проста агульныя словы, а імёны. Невзоров-вучоны можа прааналізаваць і зрабіць высновы. Інжынер Маліноўскі не ведаў пра сговар саветаў з нямецкімі нацыянал-дэмакратамі аб падзеле Польшчы, але пра віну здагадваўся. Я маю версію, якая тлумачыць паводзіны Сталіна, які не "паверыў" самым шпіёнам са шпіёнаў - легендамі Лубянкі: Пасля сговару з Гітлерам - напасьць на Польшчу - саветы мелі толькі адзін шанец захапіць усходнюю Еўропу і выйсці пераможцамі - яны павінны былі мець "вераломнага ворага" і яны мусілі "выпаліць зямлю", якая была пакуль жывая - і таму ім непад'уладная ім - выпаліць і навесіць гэтыя злачынствы на германскі народ, Гітлера і ўсіх, хто змагаўся супраць іх улады - каб увесь свет здрыгануўся і пачаў ім дапамагаць. Ім неабходна было ператварыць вайну Гітлера з камунізмам у ягоную вайну з габрэйскім народам. Гэта было зроблена і камунізм дагэтуль беспакараны толькі таму. Гітлераўцы тут былі бяссільнымі - вораг быў недасяжным у бязмежнасьці сваёй бесчалавечнасьці. |
Страница 3 из 3 | Часовой пояс: UTC + 2 часа |
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group http://www.phpbb.com/ |