Woloh писал(а):
ludmila_ch писал(а):
На самом деле исходная позиция - далеко не "расейская". Это минчане, типа, Монро, русскоязычные и нос еще из-за этого задирают. А в провинции изначально народ па-беларуску размаўляў. А приехав учиться в институте и глядя на таких заносчивых Монро, ад роднай мовы адрокся і на рускай як след не загаварыў. Вроде и по-русски говорят, но акцент такой ужасный, вспомните Надежду Котковец. Форменное издевательство над обоими языками. И мозгов не хватает вернуться к исходному, чтобы оба языка не уродовать.
Только та ихняя белмова - это вовсе не более высокая ступенька, а наоборот - в сознании стоит еще ступенькой ниже, чем российская.
Беларусу, оказывается, сначала надо стать русскоязычным, чтобы потом стать белорусскоязычным.
Ну не, паны.. Эк вас пыха гарацкая занесла.. За мову, так званую, беларускую - якой яна павінна быць - могуць галасаваць толькі ейныя носьбіты.
Валоданьне мовай на ўзроўні "думаць на ёй" - гэта цэнз для галасаваньня. Не валодаеш - ну памаўчы ж.. Падумай.. Свабоду слова ніхто не можа адмяніць і погляд збоку таксама важны, але кажу пра сумленьне: не носьбіт мовы - вердыкт не выносіш.. Слухаеш сябе. Праймаешся. Радзіш.
У нас, асабліва пасля 100 год савецкай русскай ўласьці, не можа быць арыстакратыі і няма інтэлігенцыі. Няма ў нас і гараджан.. У нас, як нас, ёсьць толькі зямля. А ў некаторых, асаблівых нас, ёсьць яшчэ мова.
Бранзулетка!!
Мне ўжо далі медальку..
Дык я пра што.. Тыя, што прыехалі у інстытут не "адракліся мовы". Спачатку ў Рэчы адракліся розныя арыстакратычныя ды гарацкія, што колісь пазвалі сюды царскую Расею і потым кінуліся ёй служыць.. І кінуліся выдумляць розныя "благародныя" позы. Блага - родныя. Пра шляхту польскамоўную, што мовы адраклася, гэты вераск ужо не працуе. Польская не далей ад беларускай ніж маскоўская. А нават бліжэй. і для гэтага не трэба было здраджваць Радзіме, а менавіта украінская шляхта дабравольна перайшла да Кароны.
Вунь я спазнала, толькі на ўзроўні чытаньня, украінскую і мяне нават нейк нэрвавала спачатку ейная сугучнасьць з польскай.. І гэты вераск, што шляхта
адраклася ад "беларускай" на карысць польскай, роўны па тупізне і подласьці, прабачце, вераску сёняшняй ваты, што ў Кіеве зараз "хунта" і "фашысты".
Вось што уражвае - казакі патрабавалі справядлівасці і прызнаньня свае шляхетнасьці - у складзе Рэчы, але аддавалі радзіму на разгабленьне хану, пайшлі на службу да цара.. І забылі пра сваю вольнасьць..Цяпер ім заставалася толькі ілбом у царыцыны ногі.. А яна іх - у турму. Ежце сваю вольнасьць і шляхетнасьць. І з'елі..
Габрэі. Нашы векавыя гарацкія..
Яшчэ адна бранзулетка.
Развагі пра горад адразу крыўдзяць такое неверагодна крыўдлівае габрэйства. Ну не яны ж адны кіравалі горадам?
У габрэйства была свая мова. Свая + мова ўлад. Ну і што? Такое жыцьцё. Толькі так можна было захаваць сябе, як супольнасьць - у тыя часіны..
Але зараз, калі народ гэтай зямлі самым подлым чынам перамолаты РІ,
СССР і сёняшнім рэжымным постсаўком - проста сьмеху варта гэта супроцьпастаўленьне горада і вёскі.. Сумна і сьмеху варта.. Праблема не ў мове.. А ў зямлі і мове.