Цитата:
Политолог Андрей Пионтковский в интервью Newsader констатировал наличие эволюции в том, что касается отношения россиян к украинской истории, развернувшейся в виде аннексии Крыма и не прекращающейся кровавой драмы на Донбассе. Эксперт уверен, что все больше россиян разуверяются в крымском проекте и испытывают все большее отторжение по отношению к войне на Донбассе. Свидетельством тому, как указывает аналитик, является единодушное отвержение россиянами контрсанкционной борьбы с едой в стране, пережившей голодные годы жесточайшего сталинского режима и войны.
Гэта не “барба” – гэта варварства падкрэсленае – род прапаганды – каб інцелектуалам было аб што заточваць свой гостры вум. Так бальшавікі вуснамі троцкіх высьмейвалі набыткі “феўраля”- а нават Сталін быў паверыў, што ўжо мэта дасягнута – пакуль з “еўроп і амерык” не прыехалі больш абазнаныя бальшавікі – налаштаваныя на пераварот і захоп улады на ўсіх прасторах РІ.
У 90-х перабудова Эссэсэрыі ўсё-ткі адбылася. Заслона рухнула. Імперыя Зла амаль мірна распалася і Расея пачала прыўзнімацца са сваёй распластанасьці. Але ж не.. Гэта адбывалася пад грохат прасавецкай прапаганды. Адзін чалавек так не можа грахатаць. А ні Сталін, а ні Пуцін, а ні Лукашэнка.. Савецкая рэпрэсіўна-прапагандысцкая машына перабудавалася ў прапагандысцка-рэпрэсіўную. Вось гэта і быў сапраўдны “феўраль” для бальшавіцкай сістэмы кіраваньня.. Перамога поўная над гэтай сістэмай магла адбыцца толькі асобна ў кожнай постсавецкай чарапушцы – пасля поўнага рассакрэчваньня архіваў ІЗ(Імперыі Зла) – СССР.
Цяпер гэта ясна - як белы дзень. І раней было ясна, але ж здавалася, што можна перайсці да гэтага паступова – з дапамогай прафесійных гэбістаў.. Тааак.. Лепш так сказаць – распад Расеі здаваўся злом, а цяпер ясна, што "Імперыя Зла" павінна быць знішчана цалкам – гэта шанец для народаў на гэтай адной шостай вярнуць сваю зямлю сабе, а не аддаваць на пракорм бяздонным упырам.. Можа хто думае, што іх няма? Дык яны ёсьць – вунь трубілі апошнія двадцаць год за савецкую ўласьць і зараз не збіраюцца спыняцца.. У гісторыі рассейскай рускасьці ёсьць жахлівыя старонкі, але тады і ўвесь свет быў іншым – 200, 300, 400 год таму.. Тутэйшыя індзейцы былі не за морам, а Масква здолела стаць такім пасярэднікам паміж імі і Эўропай. Усе рэсурсы захопваемых зямель кінула на ахову гэтага пасярэдніцтва. Але тое, што адбывалася ў Эссэсэрыі ў ХХ ст. пераўзышло ўсё ранейшае.. Сёньня ж машына для ўтрыманьня ўлады ўвогуле стае ў першую чаргу прапагандыскай, а рэпрэсіўная яе частка існуе больш для персанальнай абароны – быццам сыходзіць у падпольле – адсочвае і знішчае за словы нават..
Таму зусім не цікава чытаць паноў Піонтковскіх, якія, прабачце, тылдычаць: пуцін, пуцін.. Добра, што пан Піонтковскій агучвае і такія тэрміны, як “постсавецкія паханаты” – бо гэта самае галоўнае і важнае – разабраць механізм гэтых паханатаў. Украінскі народ не дазволіў прамаўляць за сябе – як бы ні стараліся гэтыя паханаты. Расейскія ж народы, ды і постсавок увогуле, пакуль падобны на толькі што выпушчаных з рабаўласьніцтва рабоў, якім ўцюхваецца, што яны страцілі такі рай – Эссэсэрыю..
Не рай гэта быў - гэта раз.
Але як бачна, інтэлектуалам надта смакуе паастраумнічаць аб Пуціне.. Не стачыліся яшчэ? Дзіва проста, калі не..