Барыс Забораў.

У год юбілею з мастаком сустрэлася парыская карэспандэнтка расейскай службы Радыё Свабода Натальля Канеўская
«Калі я прыехаў у Парыж, на другі дзень у мяне быў нейкі францускі журналіст. Я па-француску — ані слова, быў перакладчык, і першае пытаньне, якое задае мне журналіст: „Вы зьехалі, вядома, з палітычных меркаваньняў?“ І паспрабаваў павярнуць размову выключна ў гэтае рэчышча. І я адразу яму сказаў тады — а значыць, гэта было ў маёй сьвядомасьці — не, я ня зьехаў з палітычных меркаваньняў. Твар у яго пацямнеў. І я адчуў, што ён цалкам страціў цікавасьць да мяне. І тым ня менш, жывучы тут, я ўсё больш пераконваюся, што зьехаў не з палітычных меркаваньняў. Хоць я ня ведаю, ці можна было больш пагарджаць савецкай уладай, чым пагарджаў ёю я. Яна мне была ненавісная, яна мяне зьнішчала. Не фізычна. Не хапала кіслароду. А самае галоўнае, як выйшла ў канчатковым рахунку: я ня мог займацца тым, да чаго я сябе рыхтаваў ўсё жыцьцё — займацца жывапісам. Там гэтым займацца я ня мог. І таму я цалкам сышоў у кніжную графіку. Гэтая сфэра менш усяго кантралявалася ідэалягічнымі структурамі, таму што яна, як бы там ні было, вызначалася літаратурным зьместам таго, што я ілюстраваў».
«Менавіта тут я знайшоў сябе. Што можа быць больш каштоўным у жыцьці мастака, чым гэтае адчуваньне і месца, дзе ён можа займацца сваім рамяством? Мне ня трэба занадта шмат інфармацыі, каб адчуць атмасфэру, якая мне ўяўляецца сёньня вельмі небясьпечнай. Ня толькі для Расеі і для расейскага народу, але для сьвету. Мы цяпер практычна напярэдадні трэцяй сусьветнай вайны. Я не аптыміст і разумею выдатна, што можа адбыцца ў любы момант».«Гісторыя, якая перапісваецца пад кожнага новага дачасніка, ня можа выхаваць годнага чалавека. Я нарадзіўся ў гады, калі люта бурыліся храмы. Калі зьнішчалася ўсякая царкоўнасьць. Калі папоў вешалі на рэях іх уласных прыходаў. Калі зрывалі купалы. Калі ператваралі храмы ў сховішчы гнілой бульбы. І тыя, хто кіраваў гэтым працэсам, пачынальнікі ўсяго гэтага зла, паводле так званых рэйтынгаў, застаюцца высока папулярнымі ў гэтай краіне. Папы занялі ўсю грамадзкую прастору. Яны мерацца пацалаваць ручку чалавеку, які зьяўляецца практычна спадкаемцам тых арганізацый, якія іх зьнішчалі. Бо, урэшце, што памянялася? Памяняліся абрэвіятуры. Сутнасьць засталася. У Маскве стаіць саркафаг. Дзікунства абсалютнае. У саркафагу — пудзіла, напханае саломай, таго чалавека, які разбурыў Расею. На непасрэдны загад якога, разам зь яго пасьледышамі, былі зьнішчаны мільёны і мільёны людзей, уласнага народу. Людзей простых, таленавітых, геніяльных. У той самы час, за пяцьсот мэтраў ад гэтага саркафага ўзводзіцца гэты недарэчны будынак сабора Хрыста Збаўцы. Гэтыя царкоўнікі, для якіх звычай пахаваньня мёртвых зьяўляецца прынцыповай хрысьціянскай традыцыяй, не абвясьцілі анатэму гэтаму чалавеку, які, паводле рэйтынгаў, займае пасьля „богачалавека“ [Сталіна] другое месца. І ўсе яны так міла ўжываюцца. І гэтыя царкоўныя герархі ніколі не рабілі спробы пакаяньня, пра якое казалі і Салжаніцын, і Астаф’еў, і многія іншыя нармальныя людзі ў Расеі. Як можа арыентавацца новае пакаленьне расейскіх людзей ва ўсім гэтым бязладзьдзі? Льву Мікалаевічу Талстому папы абвясьцілі анатэму, а нашчадкі ўзурпатараў сёньня прыходзяць у храм і жагнаюцца. Як усё гэта можа сумясьціць сьвядомасьць чалавека, які ня жыў у тыя часы, але які хоць трохі думаючае і які знаёмы з гісторыяй Расейскай дзяржавы?»
«Я не палітык, я мастак і не бяруся аналізаваць сытуацыю, у якой і сам ня вельмі добра разьбіраюся, — адказвае Забораў на пытаньне аб тым, ці здольная, на яго думку, Расея жыць па прынцыпе заходняй дэмакратыі. — Гэта больш азіяцкая, чым эўрапейская краіна, і ўлада ў ёй таксама пабудавана больш паводле азіяцкага прынцыпу. Назавіце мне хоць адзін прыклад, калі б уладары гэтай краіны добраахвотна саступілі ўладу, у выніку свабодных выбараў. Я асабіста такіх прыкладаў ня ведаю».
У асобе ўкраінскага народу, лічыць Барыс Забораў, Расея нажыла сабе страшнага ворага, і вельмі надоўга:
«Сёньня расейскія СМІ кажуць, што ва Ўкраіне бандэраўская ўлада. Якое ж гэта агіднае шальмаваньне. Якая пачварная падмена фактаў! Гэта тое самае, як калі б сёньня нехта сказаў, што ў Расеі ўласаўская ўлада. Ці ўлада гапонаў, што было б бліжэй да ісьціны»
Савецкая ўлада была пачала шкадаваць свой народ і выкідваць на Захад, а не ў жорны псіхушак, ці сібірскія руднікі. Асабліва, калі яны языком многа не мянцілі. Мала за тое, яны нават ставалі там яе шчырымі абаронцамі, бо праглі знайсьці вінаватых, на якіх можна паказваць пальцамі і высьмейваць. І рагатаць.. І за гэта нічога не будзе.
Тое самае адбваецца і зараз. Прадаўжаецца баль гэбні: царкву знішчылі і "дазволілі" падчас вайны і надалей яна была прасякнута гэбнёю і менавіта яна - ГПЦ - сёньня трымае савок - яна ўжо болей важная, чым лірыкі, з іх патрыятычнымі песьнямі, і фізікі, з іх адданай працай на абарону саюза саюзаў саюзаў. "Унукі" фізікаў і лірыкаў цяпер нанятыя тэлехунтай і прыдумваюць розныя атракцыёны, каб завабіць пенсіянерак і шакаваць больш маладых носьбітаў тутэйшага шэрага рэчыва - каб не думалі на тэму, хто вінаваты і каб не пачыналі з сябе, а паказвалі пальцам на таго, на каго ім тэлевізар пакажа.. Так, папы зараз нават больш значныя, бо раней яны лавілі зусім рэдкую рыбу - што праходзіла праз краты рэпрэсіўнай машыны, а зараз зноў сталі дзейснай скрэпай. Вось менавіта чаму:
Цитата:
Але гэты вераск, што ў вайне за Крым і каштоўнасьці Херсанеса і ў вайне за Алепа вінаваты сінякі-рамашкі, з іх рамантыкай памерці за Саюз Савецкі Сацыялістычны Русскі і бабулькі, якія выбралі памерці на адзіноце ў халоднай хаце, што на мяжы зоны адсяленьня.. Гэты вераск нарастае. Вось і пан Забораў уліўся, хоць пра Гапона ён сказаў вельмі цікава.. І пра мумію - толькі ватай, а не саломай набітую.. Пуцін запраста можа быць Гапонам.

Хто такі гэты Гапон? Забораў ведае пра яго тое, што і я, напэўна.. Што саўком у галаву ўклалі, тое і ведаем.

Цікава, вось, ці йдуць сёньня службы ў гэтых цэрквах?
http://www.panoramio.com/photo_explorer ... er=2352450ці толькі лес вывозіцца..