Так как Шеремет живет в Москве и де-юре является гражданином России, то его ответы на вопросы он-лайн конференции, наиболее любопытные, ставлю сюда.
Імя:: Шарамет 09.12.2011 14:50 Паглядзі уважліва на беларускія сайты, якія валодаюць нашмат больш моцнымі фінансавымі рэсурсамі, чым наш. Амаль ні ў каго няма разгорнутай беларускай вэрсіі. Мы доўга рабілі сайт толькі па-руску. Цяпер практычна усе перакладаем на беларускую. Нам цяжка, не хапае вопыту, ведаў і людзей, але мы імкнемся. Не судзіце нас строга, калі ёсьць магчымасьць, лепш дапамажыце. І нам трэба штодня перакладаць каля 100 артыкулаў, а не адзін-два.
Імя:: Шарамет 09.12.2011 14:51 Беларуская нацыянальная ідэя -- гэта ідэя дыялёгу двух або нават больш цывілізацый і культур. Мы павінны стаць сьцягваючым элемэнтам на стыку межаў гэтых цывілізацый, мостам паміж Захадам і Усходам. Ніхто акрамя нас не можа гэта зрабіць. Палякі занадта эўропацэнтрычныя, яны да нас адносяцца таксама напышліва, як і рускія, якія любяць нас любоўю старэйшага брата. Украінцы на ролю моста не падыходзяць з-за таго, што занадта неаднастайныя і эксцэнтрычныя. Расея самадастатковая. Калі мы не станем незалежнымі сапраўды і таму цікавымі як Польшчы, так і Расеі, то мы хутка зьнікнем. Дзякуючы Лукашэнку, мы практычна ўжо зьніклі. У нас ёсьць яшчэ 5, максымум 10 гадоў для рыўка.
Імя:: Шарамет 09.12.2011 14:54 Не бывае паралельных апазыцыяў, але апазыцыя неаднастайная, што нармальна. Ёсьць нацыяналісты, камуністы, цэнтрысты, чырвоныя, белыя і нават блакітныя. Гэта нармальна. Галоўнае, умець у крытычны момант аб'яднацца дзеля адной мэты -- вызваленьня ад тыраніі. Праблема ў тым, што лідэры нашай апазыцыі ўсіх колераў і адценьняў у масе сваёй слабыя, хітражопыя і подлыя. Шмат агентаў. Але я ўпэўнены, што хутка ўсё зьменіцца. Мы яшчэ ўбачым сьвітанак над Беларусьсю. Ні сэкунды ў гэтым не сумняваюся.
Імя:: Бенедзікт 08.12.2011 18:40
Спадар Шарамет,
як Вы лічыце, ці слушна тое, што ў Расеі (калі б былі вольныя выбары) дык большасьць мейсцаў у Думе ўзялі б камуністычныя і фашыстоўскія (нацыстоўскія) палітычныя арганізацыі?
Ці згодныя Вы з тым, што Навальны - папуліст, кшталту Лукашэнкі (толькі разумны і адукаваны)? Як Вы мяркуеце, наколькі імпэрская сьвядомасьць прасякнула кіруючыя колы Расеі і насельніцтва?
Імя:: Шарамет 09.12.2011 14:54 Цяпер, пасьля 10 гадоў зьнішчэньня дэмакратыі, вядома, перамаглі б камуністы і фашысты, але гэта было б ня так страшна для краіны, як далейшае захаваньне ўлады тандэму. Яны вядуць Расею да краху праз 10 гадоў, а фашысты б пакрычалі, але таджыкаў ня рэзалі б, бо вуліцы Масквы прыбіраць няма каму. Навальнаму я сымпатызую, пакуль ён не пачне хваліць Лукашэнку.-- Жарт.
Імпэрская сьвядомасьць -- біч расійскай эліты, гэта яе хвароба, незалежна ад палітычных поглядаў.
Імя:: Шарамет 09.12.2011 14:57 У расійскага кіраўніцтва свае інтарэсы, у нас - свае. Але Лукашэнку варта баяцца менавіта Масквы, а не Захаду. Крэмль вельмі хутка з ім разбярэцца і даволі жорстка, калі ён зараз не будзе пакорліва выконваць усе іх ўказанні, а ён у прынцыпе не трывае каля сябе нікога мацнейшага, так што канфлікт непазбежны.
Імя:: Геннадий Горад:: Минск 08.12.2011 19:54 При сравнении личностей Путина и Лукашенко вы, Павел, разделяете позицию той же Новодворской или Шендеровича, что при наличии многих общих черт Путин - типичный властный авторитарный лидер мирового масштаба, в то время как Лукашенко - маленький, но очень злобный диктатор в классическом варианте "маньяка власти"?
Шарамет 09.12.2011 15:28 Я катэгарычна выступаю супраць будаўніцва атамнай станцыі ў Беларусі. Нашы адносіны з Расеяй і суседзямі дазваляюць нам атрымліваць электраэнэргію больш бясьпечным шляхам. Мы так нацярпеліся ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, што будаваць АЭС – здрада будучых пакаленьняў. Лукашэнка абакраў будучае пакаленьне беларусаў тым, што празь ягоную неадэкватную палітыку Расея не пабудавала другую галіну газаправода. Ён скраў у будучых беларусаў грошы. Цяпер будаўніцтвам АЭС ён ставіць у прынцыпе будучыню нашых дзяцей пад пагрозу.
Хрол Горад:: Дэтройт 08.12.2011 22:57 Спадар Шарамет, асабіста Вы які падтрымліваеце геапалітычны вектар для Беларумі - у Эўразьвяз ці ў адваротны бок?
Імя:: Шарамет 09.12.2011 15:29 Нельга так ставіць пытаньне: або Эўропа, або Расея. Гэта рамантыка, гэта нерэальна. Можа, з Дэтройта гэта бачыцца так лёгка ўзяць і ўступіць у Эўразьвяз. Беларусь, вядома, арыентаваная на Эўропу, але ўплыў Расеі настолькі вялікі, што калі мы будзем ставіць пытаньні рубам: або-або, то будзем падвяргаць небясьпецы наш народ. Расея ніколі не адпусьціць Беларусь. Таму трэба быць тонкім палітыкам, больш асьцярожным палітыкам, знайсьці ідэю больш шырокую, чым проціпастаўленьне Эўропы і Расеі. Калі мы знойдзем гэтую ідэю, тады мы захаваем свой народ і знойдзем сваё месца ў карціне сьвету.
Дзіва Медзьвепута Горад:: Мас-ква-ква 08.12.2011 23:08 Якое Вашае стаўленне да Мядзьведзева? Да Пуціна? Ці магчымы такі варыянт, што АРЛу (не блытаць з жрапежнай птушкай) прапануюць гарантыі на спакойную старасць у Расеі і за гэта ён здасць блакітнавокую разам з беларускім рахманым народам і кволай незалежнасцю?
Імя:: Шарамет 09.12.2011 15:43 Абсалютна ўпэўнены, што іншага варыянту ў Лукашэнкі няма, каб выратаваць сваё жыцьцё, як здаць Беларусь Расеі. Я заўжды пра гэта казаў і таму жорстка крытыкаваў нашых нацыяналістаў, якія пераконвалі нас у тым, што трэба падтрымліваць Лукашэнку, бо ён галоўны гарант бясьпекі. Трэба было дачакацца Мытнага саюзу, стварэньня Еўразэс і адзінай эканамічнай прасторы, каб многія лідары нацыяналістычнай апазыцыі зьмянілі сваю пазыцыю. Я ўпэўнены, што канфлікт непазьбежны, бо ён дыктатар, і ён ня будзе проста так сядзець на Рублёўскай шашы і вырошчваць капусту. Ён паспрабуе сыграць ролю ўдзельнага князька з намёкам на ўплыў ва ўсёй Расеі. Я думаю, што налета мы пабачым больш жорсткае стаўленьне Крамля да Лукашэнкі, і ад таго, як хутка будзе ён здаваць сваю Радзіму, стане зразумела, як складзецца ягоны лёс.
Шарамет 09.12.2011 15:48 Лукашэнка вельмі пасьпяхова прадаў Белтрансгаз – па цане, нашмат большай за рынкавую. Ня трэба трымацца за гэтую ржавую трубу. Лукашэнка зрабіў іншае злачынства: ён не дазволіў пабудаваць новую нітку газаправода. Калі б ён не шантажаваў Расею, а паводзіў сябе, як эўрапейцы, то Расея не цягнула б па Балтыйскім моры Паўночны паток, а пабудавала б другую нітку газаправода, чым дапамагла б беларускаму бюджэту штогод сотнямі мільёнаў даляраў. А труба нічога ня значыць. Я заклікаю ўсіх перастаць плакаць па Белтрансгазу. Тут акурат трэба папляскаць Лукашэнку: ён падмануў расейцаў, уцюхаў ім іржавую трубу па цане ў 5 разоў большай, чым яна каштуе, дабіўся ад іх таннага газу. У абмен Радзіму здаў – але гэта крышку іншая гісторыя. Газпром валодае газатранспартнымі сыстэмамі ня толькі ў Беларусі, але і ў краінах Эўразьвяза, у гэтым страшнага нічога няма.
Васіль Горад:: Мінск 09.12.2011 06:18 Ці былі ў вашым грамадскім, прафесійным, асабістым жыцці памылкі, якія нельга выправіць? У чым галоўная памылка беларускіх дэмакратаў, якія дапусціліся да таго, да чаго не дайшла ні адна постсавецкая краіна (акрамя некаторых азіяцкіх)?
Імя:: Шарамет 09.12.2011 16:03 Вядома, памылкі ёсьць. Ёсьць памылкі, якія немагчыма выправіць, аднак нічога выправіць нельга. А што да памылак беларускіх дэмакратаў то гэта іх калгасныя амбіцыі, жаданьне быць першымі, немагчымасьць аб’яднаньня. Беларуская апазыцыя – гэта апазыцыя “прэзыдэнтаў”. Людзей амбітных, якія піхаліся каля трону, у выніку трон дастаўся самаму нагламу і самаму жорсткаму.
Шарамет 09.12.2011 16:16 У гэтай справе шмат нестыковак. Палкоўнік Барадач, які рэгулярна камэнтуе сьледзтва, знайшоў вельмі шмат нестыковак, у тым ліку і 2005 год. Дарэчы, ёсьць людзі, якія за выбухі ў Віцебску да гэтай пары сядзяць у турме, якіх яшчэ тады падазравалі, арыштоўвалі. Я ня веру ў афіцыйную вэрсію: улады, сьледчыя і судзьдзі не пераканалі нам, што на лаве падсудных тэрарысты, што Канавалаў ці Кавалёў заслужылі сьмяротнага пакараньня.
|