Колькі ў банках Украіны засталося валюты насамрэч.
Па дадзеным НБУ, золатавалютавыя рэзервы (ЗВР) складалі на 1 лютага 24,7 млрд$.
Яшчэ існуюць дадзеныя па аб'ёму валютавых дэпазітаў, якія трымаюць на банкаўскіх рахунках юрыдычныя і фізічныя асобы.
На 1 лютага 2013-га іх было сукупна на 32.0 млрд$.
Сума гэтых лічбаў - 56,7 млрд$ - часта выкарыстоўваецца як паказчык колькасьці валюты ў банкаўскай сістэме Ўкраіны.
Але на самой справе ўсё трэба лічыць ня так.
Калі ЗВР, згодна з методыкай МВФ, гэта і ёсьць наяўнае знаходжаньне замежных актываў (валюта, золата, высокаліквідныя кашт. паперы) у сэйфе і на рахунках НБУ, то дэпазіты ў камерцыйных банках - гэта толькі абавязкі гэтых банкаў, таму што рэальная наяўная валюта выдадзена ў крэдыт.
Таму існуе паказчык "агульныя валютныя актывы" (АВА).
Ва Ўкраіне абъём АВА на 1 лютага - 25,2 млрд$ и складаюцца зараз яны толькі з тых самых ЗВР і іншай валюты, якая па методыкам МВФ, у склад ЗВР не ўваходзіць (напрыклад, RUR).
То бок, усё гэта знаходзіцца толькі ў НБУ.
У камерцыйных банках няма анічога, толькі абавязкі крэдытаатрымальнікаў (тое што кліенты павінны банкам, валютавыя даўгі).
Да таго ж, самі банкі бяруць пазыкі за мяжой, яны самі аданачасова - крэдытаатрымальнікі.
Розьніца паміж тым колькі павінны валюты банкам і колькі павінны самі банкі сваем замежным крэдыторам - складае паказчык "Чыстыя Замежны Актывы", ЧЗА.
Дык вось, ЧЗА у камерцыйных банкаў па ўсей сістэме камерцыйных банкаў (ЧЗА кб) адмоўныя- -(мінус)52,153 млрд грн, альбо -(мінус)6,5 млрд$.
А калі дадаць, што камерцыйныя банкі павінны яшчэ валюту сваім юрыдычным асобам і насельніцтву, якія паклалі гэтыя грошы на дэпазіт,то чыстая валютавая запазычанасьць (ЧВЗ кб) на 1 лютага складае -(мінус)38,5 млрд$.
Разам з НБУ (з улікам ЗВР і іншай замежнай валютай, што там знаходзіцца), чыстыя замежныя актывы па ўсёй банкаўскай сістэме Ўкраіны (ЧЗА бс) на 1 лютага складалі +13,5 млрд $, а з улікам валютных абавязкаў перад сваімі (ЧВЗ бс) - -(мінус)18,5 млрд$.
Такім чынам, розніца паміж усімі наяўнасьцямі банкаўскай сістэмы Ўкраіны і ўсімі яе валютнымі абавязкамі (розьніца паміж тым што ёсьць плюс што ей павінны з аднаго боку, і тым што яна павінна за мяжу і сваім, менавіта ў замежнай валюце, якую не надрукуеш) адмоўная, што азначае, што на самой справе там ня толькі нічога няма, там яшчэ амаль 20 міл'ярдаў даляраў даўгоў.
Гэта значыць, што калі ўсе крэдытаатрымальнікі вернуць у банкі свае крэдыты што яны бралі, то банкаўскай сістэме нават разам з усімі ЗВР ня хопіць валюты каб разлічыцца з сваімі крэдыторамі і ўкладчыкамі.
Ня хопіць 18,5 млрд$.
Іх не надрукуеш.
год таму, на 1 лютага 2012 года, вышэй зазаначаныя паказьнікі складалі:
АВА - +32,16 млрд$ (зараз - +25,2)
ЧЗА кб - -9,95 млрд$ (зараз -6,5)
ЧВЗ кб - -36,55 млрд$ (зараз - -38,5)
ЧЗА бс - +14,51 млрд$ (зараз - +13,5)
ЧВЗ бс - -12,09 млрд$ (зараз - -18,5).
За год уся банкаўская сістэма страціла на чыстай аснове амаль 6,5 млрд$
|