Тут есть один материал, на сайте гродненских белорусских националистов Островского. Там есть один любопытный материал. Думаю его можно было бы разместить для обсуждения или просто где обсудить. Там о Полльше и России в белорусских делах. Интересный кусок где они говорят, что оппозиция в РБ управляется поляками.
Даю вот кусочек:
"“
ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ
СТАЎЛЕНЬНЕ ДА ЛУКАШЭНКІ, АПАЗІЦЫІ, “ЗАХАДУ”
АА:
Алесь Мікалаевіч, з большага мінуўшчына за нашымі плячыма, давайце наш час абмяркуем. Як Вы ставіцеся да сёньняшняй улады лукашэнкаўскай?- Як можна ставіцца да здраднікаў. Гэта ж здраднікі прадаюць свой народ, гандлююць ім. І яны могуць гандляваць зь кім хочаце: могуць з Расеяй, могуць з Польшчай, могуць з Захадам, могуць зь Іранам. Ім усё роўна, каму прадаваць, абы ўлада была.
Вось так я стаўлюся.
АА: А як Вы думаеце, улады цяперашнія і ўлады савецкія, бальшавіцкія чым-небудзь адрозьніваюцца па ступені свайго злачыннага ўзьдзеяньня на наш народ?-Там, можа, гэта хітрэй рабілася, цяпер – нахабней.
АА: Скажыце, а якое Ваша стаўленьне да сёньняшняй апазіцыі: ёсьць так званая “аб’яднаная апазіцыя”, трошкі побач стаіць Мілінкевіч, трошкі з другога боку – Пазьняк. Ваша меркаваньне?-Усюды ў апазіцыі на 90% кіруюць палякі.
АА: Гэта па Гродзеншчыне ці па Беларусі ў цэлым?-Па Беларусі.
АА: Я лічу, што больш сіяністы: Саньнікаў, Міхалевіч, часткова той жа Мілінкевіч. У сіянюг больш грошай.-І ў палякаў грошы ёсьць…
АА: Палякі нібыта сказалі “Захаду”, што яны ведаюць сітуацыю ў Беларусі, і будуць разьмяркоўваць грошы, прызначаныя на барацьбу за дэмакратыю.-І робяць тут Польшчу за гэтыя грошы…
Тут неяк арганізавалі паездку студэнтаў Гродзенскага ўніверсітэта ў Польшчу, і трапіла мая ўнучка. Там, мусіць, тыдняў два была, прыехала. Пытаю:
- Як?
- Я ў захапленьні! Там так добра ўсё. Там так за беларусаў. Там беларускія школы. Там машыны новыя. Там усё танна, а зарплаты вялікія.
Пытаю:
- А скуль ты пазнала, што машыны новыя?
- Так яны чыстыя ўсе.
- Вядома, як у нас машыны ў Гродна прыходзяць заляпаныя, а там па Варшаве езьдзяць па чыстых вуліцах, дык яны і чыстыя. А якія машыны, можа, старэйшыя за нашы. Ну, а тое, што ім больш плацяць, дык і яны больш плацяць: там кватэра, напрыклад, вельмі дорага.
Вядома, яны лепш жывуць, чым у нас. Адным словам, яна ў захапленьні. Дык не яна ж адна – усе так. Так палякі купляюць. Яны ім стварылі рай на зямлі – гэтым дзецям.
АА: Далёкая крэўная маёй жонкі працуе ў Польшчы лекарам высокай кваліфікацыі, дык яна з цяжкасьцю зводзіць канцы з канцамі. Так што ніякага раю там няма, усё гэта няпраўда…
Значыць, на конт апазіцыі Вы лічыце, што існуе вельмі моцны польскі ўплыў?-Вядома.
АА: А пра Мілінкевіча, пра Казуліна нічога не жадаеце сказаць? Пра Шушкевіча? Пра Пазьняка?-Пазьняк – паланізатар. Як я выступіў на зьездзе Таварыства беларускай мовы і сказаў пра паланізацыю, то ён мне рукі не падаў…
Усё ясна: паланізацыі не чапай, яны будуць паланізаваць, а ты маўчы.
Што да Мілінкевіча, я зь ім некалькі разоў спрачаўся. Заходзіш у “Ратушу” – там усё па-руску або па-польску. Кажу:
- Чаму ў вас няма беларускай мовы?
- А-а, трэба будзе. Я ўжо гаварыў зь імі.
І так кожны раз. Не патрэбная яму беларуская мова.
А Казулін і не прыкідваецца беларусам. Гэтакі ж самы будзе, як і гэты прэзідэнт. Яшчэ, можа, і горшы.
Што да Шушкевіча, дык нашы вучаніцы пісалі да яго лісты, я сьпецыяльна даваў каталічкам…
АА: Вы казалі, што бацька яго адказваў на падобныя лісты і добра ставіўся да музея.-Так, бацька яго адказваў і пісаў так, што “мы таксама каталікі, але ж мы беларусы, мы размаўляем па-беларуску, сьпяваем беларускія песьні і мы лічым сябе беларусамі”.
А ў цэлым, я вельмі дзіўлюся з нашага народу. Выбіралі першых прэзідэнтаў: Кебіч – паляк, Шушкевіч – паляк, Пазьняк – паляк, Лукашэнка па маці – беларус, а хто бацька – ня ведаем. Ні аднаго беларуса…
АА: Гэта ня дзіўна. Нядаўна былі выбары ў палатку. Ад апазіцыі па Гродне – адзін габрэй, адзін – паляк, адзін – маскаль. Беларуса – ні аднаго.НН: У Гродне дзіцячыя садкі: усе расейскамоўныя, тры групы – польскія афіцыйна, адна, нядзельная – летувіская. А беларускую ўлады і адну ня хочуць адкрыць, ужо два гады выбіваем. І школы – таксама няма.
Нас паставілі ў такія ўмовы, што мы нічога ня можам зрабіць.
АА: Справа вось у чым. У нас не хапае аднаго інстынкта – інстынкта да самаарганізацыі. Беларусы павінны зразумець, што яны беларусы, што яны гаспадары на сваёй зямлі і што адзіны спосаб іх ратаваньня – гэта самаарганізацыя: аб’яднацца ўсім разам на глебе агульных каштоўнасьцяў. Арганізавацца – гэта найперш значыць лепшых, найбольш разумных і сумленных беларусаў, падняць вышэй.Каго вы можаце назваць у Гродне, хто б змагаўся за беларусаў, супраць паланізацыі? Мусіць, цяжка назваць. Я паглядзеў, Пяткевіч ідзе на паваду ў палякаў поўным чынам. Ня ведаю, як Сьцяцко. Пэўна, таксама, бо яго выбіралі ва ўсе гэтыя органы, а выбіраюць яны тых, хто зь імі згаджаецца. Хто не згаджаецца – не бяруць. Мне ўжо і запрашэньняў не прысылаюць…
АА:
Ужо пару гадоў, як радыё “Свабода” перастала браць у мяне інтэрвю. Бо я супраць лібералізму, які на справе прыкрывае новую форму імперыялізму – фінансавы імперыялізм. Я асуджаю дзеяньні польскіх імпер-шавіністаў. “Свабода” падпарадкаваная ім напэўна. Асобныя журналісты ёсьць сьмелыя. Вось там была Вольга Караткевіч, цяпер зьнікла кудысьці. Але нават на радыё “Свабода” цяжка знайсьці журналіста, які гатовы быў бы стопрацэнтова чымсьці ахвяраваць. Відаць, у іх ёсьць добрыя заробкі, ёсьць шмат што страціць. А пачынаць трэба з нуля, з аскетычнага існаваньня, каб змагацца за правы свайго народу. Духу не хапае ў пераважнай большасьці людзей. Нават у тых, якія прыхільнікі нашай беларускай справы і гатовыя штосьці рабіць. Прыехаў сюды калісьці Даньчык (гл. фота). Прывёз мне кампутар у падарунак і кажа Скоблу:
- Ты, Міхась, арганізуй зь дзесяць перадач з Алесем Мікалаевічам.
- Добра.
Скобла арганізаваў.
Мне адзін карэспандэнт кажа:
- Алесь Мікалаевіч, майце на ўвазе, што за кожную перадачу Вам павінны выплачваць па трыста даляраў.
Як я выступаў, дык даляраў пяцьдзесят даваў Скобла.
Я думаю – грошы патэбныя. Тут і кажу яму:
- Ведаеце, як будзеце атрымліваць гэтую маю плату, то пакіньце сабе нешта, бо казаў такі і такі, што трыста даляраў выплачваюць за перадачу.
- Ну-у, менш, як трыста.
Прайшло дзевяць перадач – прывозіць роўна тысячу даляраў…
АА: Алесь Мікалаевіч, як Вы лічыце, ці можна ад Захаду чакаць дапамогі? Не. Захаду патрэбная магутная Польшча, мы Захаду не патрэбныя.
АА: А чаму не патрэбныя. Здавалася б, яшчэ за Польшчай краіна адна – дэмакратычная, нацыянальная…?Мы гэтым 600-гадовым прыгнётам так аслаблены, што няма на нас спадзяваньня. Мы ня маем беларускай царквы. У нас руская царква і польскі касьцёл…
АА:
Але колькі б прыгнёту не было, ён, па-першае, закончыцца, а па-другое, колькі б і што ні пачынаць – заўсёды пачынаецца з малога. Калі б 15 гадоў таму пачалі будаваць дэмакратычную дзяржаву – гэта б ужо 15 гадоў за плячыма было б.
Дык “Захад” разьлічвае, што Польшча адарве кавалак, Расея адарве астатняе – і гэта нармальна будзе?Так. Яны гатовы Польшчы ўсю Беларусь аддаць, каб Польшча была магутная.
А.А. Значыць, Вы лічыце, што на “Захад” нельга разьлічваць.Нельга.
полностью интервью здесь:
http://nashaziamlia.org/2011/05/01/4266/#more-4266