Расія і «прарасійская апазіцыя» — супярэчлівасць пазіцыіhttp://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/ar ... ?id=100411Аналагічная сітуацыя — у эканоміцы. Адна справа — у абмен на сыравіну імпартаваць тэхналогіі і ствараць суверэнную прамысловую сістэму. І іншая — адкрываць сваю эканоміку і далучацца да СГА, не маючы стратэгіі прамыслова-тэхналагічнага развіцця, моцнай перапрацоўчай прамысловасці і развітога ўнутранага рынку. Апошняе азначае, што вельмі хутка ў Расі не будзе не толькі моцнай перапрацоўчай прамысловасці, але і самой магчымасці такую прамысловасць стварыць.
"Прарасійская апазіцыя" ў нашай краіне не можа выпрацаваць паслядоўную лінію — ні ў кароткатэрміновай перспектыве, на час выбарчай кампаніі, ні ў доўгатэрміновай. Таму і слова "прарасійская апазіцыя" ў дачыненні да гэтых палітычных структур можна ўжываць даволі ўмоўна.