Людмила, последние опросы белорусов подтверждают то, что они говорят на русском, носителей мовы меньше и меньше. То есть мова у белорусов умирает. Это факт.
Ваши ссылки на молодежь эмпирические, не научные.
А вот оскорблять меня- это последний аргумент у националистов ?
Братачкін: ... Перш за ўсё, што азначае, што людзі ўсё больш размаўляюць на расейскай мове? З аднаго боку – гэта палітычная сытуацыя. З другога боку, згодна з дасьледаваньнямі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), вымаўленьне і прамаўленьне на расейскай мове –
гэта прагматычны выбар. Людзі ўсё больш пачынаюць размаўляць на расейскай мове, але гэта не азначае, што яны дрэнна ставяцца да беларускай. І згодна з тымі ж дасьледаваньнямі BISS, выкарыстаньне расейскай мовы зусім не азначае нейкіх асаблівых сымбалічных рэчаў, напрыклад, дэклярацыі аб сваёй прыналежнасьці да вялікай расейскай культуры і Расеі.
...чаму зараз моўныя лёзунгі ня могуць адыграць той ролі, якую яны адыгралі раней, то трэба прыгадаць сытуацыю 2-й паловы 80-х і пачатку 90-х гадоў, калі грамадзтва было моцна ідэалягізаваным, недыфэрэнцыяваным, сапраўды постсавецкім, з уяўленьнямі аб самім сабе, пабудаваным на пэўных поглядах. У гэтым сэнсе
часовы посьпех адраджэнцаў быў абумоўлены абставінамі. Яны былі кансалідаваныя і мелі нейкую ідэю, якая падавалася моцнай.
Але як толькі сытуацыя пачала зьмяняцца, яны пацярпелі паразу. І перш за ўсё ў тым, што не зразумелі абмежаванасьць нацыяналізму як кансалідуючай сілы ў адрыве ад іншых фактараў, якія вызначаюць грамадзкую сілу. Напрыклад, нацыяналізм нічога не гаворыць аб тым, што рабіць з сацыяльным расслаеньнем.
Калі гаварыць пра сёньняшнюю сытуацыю, то пытаньне ў тым, што лёзунг мовы можа аб'яднаць пэўную частку людзей, але ён не адказвае на шэраг пытаньняў, якія таксама паўстаюць перад грамадзтвам. Таму, калі гэтая кансалідацыя адбудзецца, на мой погляд, яна ня будзе мець працягу, як напрыканцы 80-х і пачатку 90-х гадоў.
тыя, хто размаўляюць на беларускай мове і тыя, хто размаўляюць на расейскай мове, знаходзяцца ў аднолькавай палітычнай сытуацыі. На беларускай мове нібыта забараняецца размаўляць, а на рускай мове дазваляецца. І справа ў тым, каб правы былі роўныя незалежна ад таго, на якой мове ты размаўляеш. Для гэтага трэба змагацца за дэмакратычныя каштоўнасьці і вырашаць дэмакратычным шляхам, дэмакратычным дыялёгам сытуацыю з мовай.
Дубавец абвясьціў, што самае галоўнае для яго – гэта мова. Астатніх ідэй ён не прымае. Такім чынам ён пабачыць тых, хто падзяляе яго погляды і ўвогуле, гэта дастаткова важна, каб людзі, якія спрабуюць рабіць нешта ня толькі ў літаратуры, але і ў палітычным полі, вызначалі сваю пазыцыю. Такім чынам гэта было вельмі карыснае выказваньне, таму што шмат хто праз гэтае выказваньне зразумеў тое, што сытуацыя з канца 80-х і пачатку 90-х гадоў усё ж такі сапраўды зьмянілася. Але кансалідацыя толькі вакол моўнага лёзунгу – гэта, на маю думку, кансалідацыя, якая нікуды не вядзе.
То есть национализм на основе только мовы или только русского языка не будет прочным. Возможен национализм лишь общественно-гражданский.
Размова ідзе аб тым, што ў сучасным грамадзтве трэба знайсьці балянс.
Акудовіч: Мы пойдзем гэтым шляхам, калі беларускамоўныя беларусы палюбяць рускую мову рускамоўных беларусаў, а тыя ўзаемна палюбяць сваю беларускую мову, на якой яны не гавораць. Мы павінны знайсьці вось гэтую лагоду і ўсталяваць. Калі мы гэта ня зробім, то вось тады нам будзе дрэнна.
http://arche.by/by/page/talks/12504