Прэм’ера фільмаў «Пастка для апазіцыі?» і «Пастка для прэзідэнта?»
чацвер, 17 лістапада 2011
Неўзабаве міне год ад апошніх прэзідэнцкіх выбараў, а падзеі 19 снежня 2010 г. дагэтуль адбіваюцца на ўнутрыпалітычным жыцці ў Беларусі, а таксама на яе дачыненнях з Расеяй і Захадам. За кратамі застаюцца палітвязні – удзельнікі вулічных пратэстаў і кандыдаты на прэзідэнта. Дзень 19 снежня 2010 г. пакінуў па сабе шмат скандальных таямніцаў. Новы фільм тэлеканалу «Белсат» з цыклу «Невядомая Беларусь» – «Пастка», які складаецца з дзвюх частак з красамоўнымі падзагалоўкамі – «Пастка для апазіцыі?» і «Пастка для прэзідэнта?», аналізуе гэтыя падзеі ды тэндэнцыі, што сталіся іхным фонам, на падставе версіяў палітыкаў і палітолагаў.
Першы фільм «Пастка для апазіцыі?» ў эфіры «Белсату» – 18 лістапада, у пятніцу, а 20.25. Паўторы 19 лістапада а 09:15 і а 12:45, 23 лістапада а 17:25 і 24 лістапада а 11:50 і а 16:25. Другі, «Пастка для прэзідэнта?», роўна праз тыдзень – 25 лістапада. У наступны дзень пасля прэм’еры фільмы будуць даступныя на сайце
http://www.belsat.eu для он-лайн прагляду і спампоўвання.
Аўтары дакументальна-публіцыстычнага фільму –
Сяргей Ісакаў і Леанід Міндлін, якія разам выступілі як сцэнарысты і рэжысёры. Разам з «Белсатам» рэжысёры стварылі шэраг дакументальных фільмаў. Сярод іх «Слуцкі збройны чын», «Генерал няскончанай вайны», «Чарнобыль для Еўропы» (С. Ісакаў), «Еўрапейскі баль», «Дзень «Ч». Версія» (Л. Міндлін).
Леанід Міндлін прызнаецца, што фільм здымаўся не адмыслова да гадавіны падзеяў 19 снежня. Ідэя ўзнікла пасля прагляду фільму «Плошча: Жалезам па шкле». «Было ясна, што на Плошчу апазіцыю павялі, што гэта была пастка, але было незразумела, хто яе стварыў. І мы ў сваім фільме дакладных адказаў не даем. Яны з’явяцца, бадай, калі адкрыюцца архівы. Пакуль жа мы падалі толькі версіі, таму і назвы дзвюх частак фільму – з пытальнікамі», – кажа Леанід Міндлін.
Цэнтральная версія фільму: падзеі 19 снежня – гэта маніпуляцыі Масквы, якая справакавала такі сцэнар і адзіная ў выніку выйграла. Прычым ужо не першы раз у найноўшай гісторыі. Дзеля параўнання ў фільме паказаныя падзеі з часоў рэферэндуму 1996 г., у выніку якога змянілі Канстытуцыю і разагналі дэмакратычна абраны Вярхоўны Савет.
=====================
Ну, вот, спадарства. Моя точка зрения о событиях 19 декабря находит все больше и больше сторонников. Это была спецоперация России. А Санников, Некляев, Статкевич и прочие из прозападной бел. оппозиции
в лучшем случае ИДИОТЫ. Это в лучшем случае! Ну. а идиотов мне не жаль. Мне страну жаль.

Кажа
Леанід Міндлін: "расейскі след – гэта толькі версія: «
Доказаў няма, але ёсць логіка падзеяў».
Маюцца на ўвазе гандлёвыя, інфармацыйныя войны, «страшылкі» пра рэвалюцыю і нават пагроза нейкай спецаперацыі дзеля фізічнай ліквідацыі кіраўніка Беларусі – усё гэта стварала пэўную палітычна-псіхалагічную атмасферу, якая правакавала як апазіцыю, так і ўлады краіны.
Таксама можна дадаць, што
вынікам падзеяў 19 снежня 2010 г. сталі рэпрэсіўны разгром беларускай апазіцыі, узмацненне залежнасці Лукашэнкі ад Масквы, сапсаваныя дачыненні Беларусі з Захадам, зацягванне ў Мытны саюз і Еўразійскі саюз.