Andrej Cieraszkou' писал(а):
А шо. ў іншых краінах, калі набываеш квіток за мяжу, пашпарт прад'яўляць ня трэба?
Страшна падумаць, так?

Патрэбны толькі на авіябілеты.
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Тэарытычна так. А хто адсочыць, якую інфармацыю адтуль можна зьняць практычна? Я падазраю, што ёсьць розныя ўзроўні доступу да інфармацыі на банкаўскіх картках, частка інфармацыі са звычайных тэрміналаў не даступная. У прынцыпе, тое ж і з ID-карткай: у бальшыні выпадкаў яна выкарыстоўваецца толькі як плацёжны сродак. Ну і папяровыя грошы ніхто не адмяняе, заўсёды ёсьць выбар. У мяне ёсьць знаёмыя, якія сваю зарплату адразу здымаюць у банкамаце. Я іх разумею, але мне, напрыклад, зручней карыстацца карткай.
Няма ніякіх доступаў акрамя рашэння суда. Картка - гэта звычайны банкаўскі рахунак, таму ў Еўропе на яе распаўсюджваюцца ўсе традыцыйныя нормы, звязаныя з гэтай сферай.
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Я думаю, што дзяржава здольная арганізаваць комплекс мерапрыемстваў. які зьменшыць шанцы тэрарызму да мінімуму. Пацьверджаньнем таму тое, што з 2001 г. у Штатах не адбылося ніводнага тэракту. Так што наконт "заўсёды" я бы не гарачыўся.
Тут таксама ніхто ня сочыць, куды ты хадзіў і з кім ты сустракаўся. Тэарытычна такое магчыма, але адпаведны закон наўрад ці пройдзе ў дэмакратычным грамадзтве. Застаецца толькі інфармацыя. дзе ты плаціў. калі ты карыстаўся безнаяўным разьлікам. У той жа час, калі за табой лічацца нейкія парушэньні, тваё жыцьцё будзе моцна абцяжараным. Выгодней быць законапаслухмяным, чаго Саакашвілі і дабіваецца.
Пану таксама не трэба гарачыцца пра "ніводнага":
http://en.wikipedia.org/wiki/2010_Austin_plane_crashhttp://en.wikipedia.org/wiki/Knoxville_ ... h_shootinghttp://en.wikipedia.org/wiki/Assassinat ... rge_Tillerhttp://en.wikipedia.org/wiki/United_Sta ... m_shootinghttp://en.wikipedia.org/wiki/Fort_Hood_shootingВашы разважанні пра "выгоднасць законапаслухмянасці" патыхаюць крыху інфантылізмам. Вы сур'ёзна лічыце, што менавіта небяспека пераследу, а не маральныя ўстоі, калі-небудзь спыняла неаднаразовага злачынцу, каб не скрасці які мільён ці забіць?
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Прычым тут прыватнае жыцьцё? Ёсьць моманты, дзе чалавек карыстаецца правам таямніцы асабістага жыцьця, гэтыя выпадкі мусяць быць прапісаныя ў законе, прынятым з выкананьнем прынцыпаў дэмакратыі. Ва ўсіх астатніх выпадках, калі чалавек уступае ў стасункі з грамадзтвам, грамадзтва мае права ведаць неабходную інфармацыю пра асобу.
Чалавек- гэта і ёсць грамадства, ён яго суб'ект. Гэта не нейкі асобны інстытут. Ён яго стварае і фарміруе і нічога яму не павінны. І я вас ужо спытаў, але вы так і не адказалі: што гэта за "права" такое, якія яго прэцэдэнты ў гісторыі?
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Я ня думаю, што цырульнік ці акуліст запатрабуе пасьведчаньне асобы перад тым, як аказаць паслугу. Тое, што застаецца магчымасьць наяўнага разьліку, ускосна пацьвярджае, што сама па сабе інфармацыя аб тваіх перасоўваньнях нікога не цікавіць.
Цалкам верагодна, што пры вялікіх інвестыцыях у падобную сістэму таталітарнага кантролю, ненаяўны разлік будзе заахвочвацца (напрыклад, праз падатковую сістэму). Інакш сэнс яе ўводзіць і марнаваць сродкі, калі людзі не будуць ёй карыстацца?
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Так. Ён стаўся дыктатарам пасьля зьбіцьця дэпутатаў ВС 12 скліканьня.
То бок У 1995 г. ён быў дэмакратычным прэзідэнтам? Як там з першым рэферэндумам?
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Не, тут я згодны. У такой краіне, як нашая, дзе ўлада дзейнічае незалежна ад грамадзтва, а законы пішуцца пад інтарэсы канкрэтнай асобы, падобныя захады, безумоўна, спрыяюць таталітарнаму кантролю. Тут і адмена папяровых грошай магчымая. А хто яму забароніць?
А ў Грузіі нібыта дэмакратыя скандынаўскага тыпу, а не кланавы аўтарытарызм. Не кажу, што гэта найгоршы варыянт для гэтага рэгіёну, але нашто тады крывіць душой: проста язык не паварочваецца назваць рэжым Саакашвілі дэмакратычным.
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Ну дык гэта ня выбары. Справядлівыя выбары - гэта ня проста працэс апусканьня бюлетэня ў скрыню. Гэта комплекс мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе свабоду вылучэньня для кожнага, прадастаўленьне роўных магчымасьцяў для прапаганды ўсім кандыдатам незалежна ад іхных поглядаў, арганізацыю грамадзкага кантролю над адпаведнасьцю выбарчага працэсу закону і г.д. да адкрытасьці падліку галасоў і абвяшчэньня вынікаў. Апроч таго, выбарчая сыстэма мусіць быць паўнавартаснай часткай дзяржаўнай сыстэмы, тыя, каго абралі, мусяць мець рэальны ўплыў на прыняцьце дзяржаўных рашэньняў. Ні таго, ні другога ні ў СССР, ні ў Нямеччыне не было.
Паняцце справядлівасці, мякка кажучы, не ўніверсальнае. Я напрыклад не лічу справядлівым, што чатыры лайдака-невука і адзін прафесар маюць парытэтнае прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах. Its two wolves and a sheep voting on what's for dinner.
Andrej Cieraszkou' писал(а):
Мне не падаецца, што для цывілізаванага сьвету ўсё настолькі змрочна. Вось нам, беларусам, улічваючы тое, як ахвотна нашая ўлада пераймае "лепшае" з замежнага досьведу, ігнаруючы тое, што не падыходзіць аўтарытарнай уладзе, сапраўды, будзе цяжка. Як гэта там было: "У нас дэмакратыі больш. як у Францыі..."
Мне падаецца вы дужа ідэалізуеце сітуацыю на сённяшнім Каўказе.