Текущее время: 14 дек 2024, 22:35

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 11 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: 1[0] Добавлено: 30 мар 2016, 08:35 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Адрэдагаваны тэкст для Лi Сао. Туга расстаньня


LíSāo
ТУГА РАСТАНЬНЯ

На восьмы годадзень
У свет з’явіўся я,
пяшчотаю бацькоў
атулены зраньня,
нашчадак імператара
Чжуаня,
сын мудрага Ба-Юна,
што мне даў імя Джэн-Цэ –
душы гармонія.

Адораны шчасьлівым лёсам,
сябе з дзяцінства
я аздабляў, як мог:
са шпажніку і архідэй,
і далікатнай павілікі
штодня я плёў
сабе вянок.

Я жыць спяшаў,
як быццам бы за мною
ішла пагібель
змрочнаю сцяною,
і я зрываў
магноліі вясною,
збіраў суман
увосень і зімою.

За ноччу дзень
змяняецца няспынна,
ад восені
нядоўга да вясны
і не навек
знікае квет раслінны,
але уладара дні -
злічаны.

Трымайся ж, мілы сябра!
Не паддавайся звадзе,
не бойся, калі трэба,
на новы шлях звярнуць,
шукай сваю дарогу,
сачы мае пазнакі,
быць верным ім старайся
і не бяспомным будзь.

Трох імператараў сумленне
было аховаю красы жыцьця:
у коле красак размаітых
квітнела дабрыня –
там не плялі вянкоў
са злога бадыльля.

І веліч Яо, і слава Шуня
дагэтуль захаваны –
дасёньня непарушны,
але тыраны – і Цзэ, і Джоу –
яшчэ да смерці
ганьбою пакараны.

Ды чынавенства,
ўзамен раскошы,
збыло сумленьне
і, разам, здольнасьць
бяду прадбачыць.
Я не пра тое кажу,
што страціў –
боль за Радзіму
пячэ агнём.

Жыцьцё аддаць
Радзіме рады,
я ні хвіліны
не жыў са здрадай,
але ўладар
паддаўся звадам,
паклёпу злому
дазволіў панаваць.

Вядома ўсім,
што моц патрэбна,
каб горыч праўды
слухаць і казаць,
ды кроіць сэрца
несправядлівасьць,
гняце няміласьць,
што паспеў зазнаць,
калі свайму
змяніўшы слову,
яго пакінуць
мне загадаў ўладар.
Выгнаньня шлях
заўсёды горкі,
ды я адолею
яго цяжар.

На пустках
уздыму дубровы
і архідэй я
пасаджу сто му.
Хай узрастаюць
дабрачынства словы –
у дар народу
светламу майму.

Я мару бачыць
абшар у квеце –
і сад, і тое,
што там узрасло.
Не аб маім
ідзе размова леце –
шкадую страты
створанага мной.

Дзе ладзіць баль
узбагачэньня прага,
там злосьцю зайздрай
кожны апантан:
свая віна
здаецца незаўважнай,
віна другіх –
памерам бервяна.

Суперніцтва вакол
і лізаблюдства,
але не гэта
кроіць сэрца мне:
здаецца,
што найгоршым
пакараньнем
забытым быць
у роднай старане.

Я п’ю расу
з гарлачыкаў магнолій,
пялёсткі ем
асенніх хрызантэм –
мужчынскай сілы
і цьвёрдай волі
жадаю я
і беднасьць
не палохае мяне.

Я ладжу абгароды строі –
лістам і кветкам,
каб апораю былі –
каб з роўным станам
вырасла касія,
трава б высокая
тулілася да іх.

Я жыў, як мудрыя
мяне вучылі людзі
і гэту мудрасьць
не прыняў вакольны свет.
Няхай сучасьнікі
мяне асудзяць,
а я Пэн Сяня
слаўлю запавет.

Мне цяжка дыхаць,
слёзы точаць вочы.
Радзіме я прынёс
у дар сваё жыцьцё,
ды, што я з раніцы
рабіў да ночы,
знішчала заўтра
зноўку ўсё.

Вянок мой разарваны,
але ж, здыханы,
другім вянком
я замяню яго.
Я дзевяць раз памру,
без пакаяньня –
законы праўды
найвышэй ўсяго!

Не мае годнасьці
той уладар,
што не спазнаў
народа вольны дух.
Што ж, хай натоўп
прыблудаў розных
выносіць мне прысуд.

Няздарнасьць
з хітрасьцю
заўжды імкнуцца
зліцца,
ў хаўрус ідуць,
каб разам нішчыць
законы дабрыні.
Хлусня дзеля карысьці –
вось закон прыблуд.

Гняце душу
расчараваньне
і адзінота пячэ агнём.
Жыць на чужбіне лепш,
чым слабасьць
і маўчаньне.
З тыранам згода –
для душы разлом.

Не сябра сокал
вароне шэрай
па-над прасторам
гор і далін.
Квадрат і кола
несумяшчальны.
Няма двух Дао.
У кожнага
ёсьць шлях адзін.

І я стрымаю
свае пачуцьці,
мяне не зломяць
ганьба і навет –
навуку маю
з сабою жыць у згодзе,
пра гэта кажа
мудрых запавет.

Ды не кідаюць
мяне сумненьні:
вярнуцца,
або рухацца далей?
Здаецца нават,
што заблудзіўся
мой конь у гэтай
дальняй старане.

Дык хай жа ён
спачне на волі крыху
сярод травы і архідэй –
выпрабаваньняў
не унікнуць –
займуся ж строямі
сваймі хутчэй.

Красою ззяе
з лотаці адзеньне –
твару яго з магнолій
і лілей.
Сябе не пазнаю —
у захапленьні
душа шчаслівай
сустракае дзень.

На галаве –
высокая карона
і пасам залатым
абгорнуты мой стан,
і адчуваю я
раскошу чысьціні,
калі жывуць у згодзе
памкненьні і душа.

Увесь вакольны свет
я позіркам абняў бы –
у творчасьці сваёй
яго увагі прагну:
жадае услаўленьня
убор цудоўны мой —
ён варты бляску воч,
захопленых красой.

У кожнага свая
крыніца асалоды:
я ведаю зраньня
натхненьне ад аздобы.
Здаецца несумненным,
што на краі жыцьця
такому захапленьню
пакіну вернасьць я.

Разумніца Нюй-сюй,
вяршыня дабрыні,
сястра мая, казала мне,
што праўды не баяўся Гунь
і вельмі мудрым быў,
ды толькі выпадак
яго згубіў.

А я, маўляў,
хоць праўды не бягу,
аж вельмі вытанчаны густ,
пры гэтым, маю –
калючкі злыя атачылі двор –
скрозь іх іду,
як бы не заўважаю.

Усім жа не раскажаш
пра сэрца таямніцы,
бо толькі добры сябра
сягае ў глыбіню.
Сяброўства –гэта шчасьце,
а ты мяне не чуеш –
не хочаш супакоіць
прыхільніцу сваю.

Сястрыцы маёй любай
я так сказаць магу:
Жыў згодна запаветам,
але спазнаў тугу.
Пайду цяпер на поўдзень
уздоўж цячэньня Сян,
каб Джун-хуа данесьці
гісторыю жыцьця.

Дало паэту неба
мэлёдыі напеваў:
традыцыі дынастый,
аповеды вякоў.
Каб ведалі нашчадкі,
стварыў ён дзевяць песень
пра лёс уладароў.

Дынастыю Цы
я рады б уславіць:
Ся Кан за распусту
забіты братамі.
А вось Хоу І,
на лісіц паляўнічы
заўзяты,
страціў жыцьцё
і жонку яго пераняў
узурпатар.

Жорсткі Го Дзяо,
кат для нявінных,
сам безгаловы
сабакам быў кінуты.
Нішчыў краіну
пыхлівы Ся-Дзэ –
скончыў забойствам
самога сябе.

Апошні з дынастыі Інь,
Джоу Ван, славу здабыў,
як жахлівы тыран.
У дзесяць паверхаў
вежы узняў –
на плечы народа
цяжар ён усклаў.

Юй быў суворы,
але справядлівы.
Таксама і Чжоу
унікнуў памылак:
хто славіў дабро —
тым шчыра быў рады
і зло ён заўсёды
адпрэчваў з пагардай.

Ах, Неба!
Існасьці вышэйшае зарука,
мы ад цябе нічога
не здольныя схаваць.
Усім ты дапаможаш,
хто змог у чысціні
сваю душу ўтрымаць.

Упарта у мінулым
шукаю знакі праўды –
магу зрабіць выснову,
што спеласьць мне дала:
Той, хто дабра не робіць,
не мае абавязкаў –
ніколі той не знойдзе
зваротнага цяпла.

І нават, калі смерці
мяне крыло кранае,
кажу я праўду смела,
каб гонар не згубіць.
Сумленным і праўдзівым
заўжды чакаць ганеньняў,
але ж яны не могуць
па-іншаму пражыць.

У скрусе я,
бо правіць намі
карысьці і хлусьні,
і подласьці хаўрус.
Ад болю слёзы льюцца –
за кветкамі я іх хаваю,
а вочы слёзы льюць.

Я свету распавесьці
хацеў пра ўсе трывогі
праўдзівае душы,
закрыўшы шлях хлусьне.
Няхай жа у нябёсы
расчыняцца дарогі –
Дракон і фенікс
узнясуць мяне.

Калі зямлю,
дзе пахаваны Шунь,
пакінуў я у раньні
і дасягнуў гары
святой Сяньпу,
хавалася ўжо сонца
за гор ланцуг.
Я папрасіў Сі-Хэ,
вазніцу сонца,
каб запаволіў крыху
да пячоры лёт –
агледзецца мне трэба,
бо шлях мой невядомы
і лёс пакуль
ня вызначаным ёсьць.

Я напаіў дракона
у возеры Сянчы,
дзе ранак кожны
Сонца мые вочы.
Хаваецца яно
за дзеравам Фусан
і да яго
лейцы прывязаў.

Прасторам небасхілу
вядуць мае дарогі
і белыя аблокі
мне сцелюцца пад ногі.
Вазніца месяца,
магутны фенікс,
нясе мяне угору.
Фэнь Лянь, бог ветру,
за плячыма,
а птушка мудрасьці
Луаньхуан
паказвае дарогу.
Аднак Лэй-шы
грымотны
мне перашкоды чыніць,
бо лічыць не гатовым.

Ляці ж, мой фенікс,
і ўдзень, і ўночы!
Хай бура за сьпіной
раве-грукоча
і гоніць хмары.
Хай сонца блішча,
аблокаў горы
няхай вітаюць нас!

У бляску сонца
мы прыляцелі
да Небацарства –
каб адчынілі дзверы,
пазваў я варту,
але пахмуры стражнік
няўвагаю мяне
зняважыў.

Злавесная адразу
ўпала цемра.
Стаю у адзіноце
і вырак-стогн
з грудзей ірвецца:
Ні на хвіліну свет
не стане чыстым –
заўжды заганны ён.
І нават, калі заўтра
я несмяротным стану,
міну раку Байфэй
і стрэну там світанак,
і на Лянфыне нават,
мне сэрца жаль пратне:
Там справядлівасці
няма таксама, не.

Але палац Вясны Чуньгун
красуе зеляніны ззяньнем.
Галінку з дрэва Цюн сарву,
знак вечнага каханьня.
Абранніцы сваёй я падару яе,
каб свежасьці не страціла
ў чаканьні.

Няхай бог перуноў
на хмары прыімчыць,
сустрэне ён Мі Фэй
ля казачнай ракі,
уручыць ёй вянок
майго прызнаньня -
папросіць для мяне
яе рукі.

Мі Фэй спачатку,
мо была не супраць,
але затым адмовіла
у прапанове мне –
рака Лошуй
яе спатоліць сэрца
і боствам водаў
назаве.

Сваёю прыгажосьцю
захоплена была
Мі Фэй,
хацела выставіць
на сьмех мяне,
таму забуду
я красу яе.

З нябёс гляджу –
які цудоўны свет
ляжыць перада мной.
Сыходжу на зямлю
і ў полымі зары
я бачу на тэрасе
юсунскую красуню –
дзівосную Цзян Дзы.

Тады я загадаў,
каб вып была мне
свацьцяй,
яна ж сказала:
«Не дуры мне галаву”,
а голуба здаўна
лічыў я недалёкім –
яго ў сваты не пазаву.

Трывогаю да краю
сэрца поўна –
я сам пайду
прасіць яе рукі…
Раней мяне
зляцела птушка з неба.
Паслаў яе
магутны Гао Сін.

Ізноў туга
душу халодзіць –
яе адпрэчу:
помню вунь,
сам Шао Кан
быў без прытулку –
красы не ведаў
юйскіх прыгажунь.

Мой сват дурны,
не лепей свацьця.
Куды не глянь –
вакол няўдача.
Ізноў кажу:
той брудны свет,
дзе шчырасць губяць
і злому дзячаць.

Далёка уладар.
Тугі маёй
ён не пазнаў,
хоць мудрасьць меў.
Мае дакоры
і папрокі
з сучасьнікаў
ніхто не зразумеў.

Красак чырвоных збяру я букет –
гаданьне, мо, лекамі стане журбе.
І вось, што сказала гадалка Ліньфэнь:
»Красу хто шукае, той знойдзе сябе!

Край наш вялікі – гор і далін –
яго, як спазнаеш — не будзеш адзін.
Тая душа, што красою жыве,
сэрца адчыніць адразу табе.

Духмянай травою поўніцца край –
навошта шукаеш ты страчаны рай?
Юнацтва мінулага скончыўся час –
новы прастор апаноўвае нас.

Розныя людзі жывуць у краіне –
любоў і пагарда розныя ў іх.
Нізкія мкнуцца найвышай узняцца,
быццам бур'яна растуць бадылі.

Не разумеюць яны прыгажосьці,
не ўсведамляюць красы архідэй,
яны не ацэняць вады дыямента –
будзе заўсёды такім свет людзей"

Я выканаць рады разумных парады,
ды нешта трымае рашучасьць маю.
Яшчэ запытаю — У-сян чараўніца
спускаецца ў ночы з нябёс на зямлю.

Я перац і рыс ёй прыгатую,
наказы яе таксама пачую.
Месяца свет срэбрам ліцца,
голас у ночы шэптам здаецца:

«Сапраўдных сяброў
ты павінен шукаць
усюды, дзе шлях твой
будзе ляжаць.
Уладароў прыклады маем –
мудрасьці свет іх пазначае.

Так і ў каханьні —
сам ты павінен
ўсё вырашаць
без перасыльных.
Катаржнік стаў
першым дарадцам -
князю апорай
і ратаванцам.

Аж у семдзесят год
палкаводзец адзін
шлях перакрыў
для дынастыі Інь.
Ну а песні Нін Цы,
слаўныя ладам,
узнялі пастуха
да высокай пасады.

Жыць не баяцца,
раджу табе я,
бо хутка настане
восень жыцьця –
неспадзявана
зязюлі куваньне
знішчыць духмяны
водар у траў.

Ты проста чароўны
у гэтым адзеньні!
Высакародны
маеш убор –
вельмі баюся,
што недарэкі
такой прыгажосці
зладзяць адпор.

Так, безумоўна,
час сплывае,
пакуль ля брамы
я чакаю –
губляе водар
архідэя
і шпажнік
пырнікам стае.

Чаму, о Богі, над далінай
ужо лунае дух палыну –
у горычы й журбе?
Якое зло таму прычынай,
акром таго,
што смертны чалавек?

Дружбай дарыла
мяне «Архідэя»,
апораю царства
здавалася мне –
час праляцеў
і я болей не веру
той прыгажосці,
што служыць хлусне.

«Перац» ільсцівы,
а прагне улады –
грубым і наглым
сябе паказаў,
але пры тым,
намагаецца славы –
здраднік жа сам
і ў смуродзе прапаў.

Вось рэкі гнуцца
нібы лукі,
дарогу прабіваючы
сярод далін.
Сачу за імі
са здзіўленьнем –
што ж мне сказаць
пра свет раслін?

Мне дарагі вянок,
што успаміны
занатаваў
жыцьця майго –
ён захаваў яшчэ
свой водар,
бо цяжка
выветрыць яго.

Пайду шукаць
сабе сяброўку,
каб разам жыць
і ў шчасьці, і ў журбе –
пакуль вянок духмяны,
сэрца просіць
натхненьня
для сябе.

Пра мой, хоць лёзны,
але слаўны лёс
абвесціла Лінь-Фэнь:
адораны я знакам
несмяротнасьці
і яшма
замест ежы мне.

Дракона ў калясніцу
запрэгла чараўніца.
Трывожная душа
у пошуку імкне -
няведамая даль
чакае зноў мяне.

На горы Куэньлунь
лячу –
пабачыць свет
з вяршынь хачу
і тут званочак
спадарожніцы
завоблачных
вандровак
чую.

Адкрытым стаўся
шлях да зор
і мы ляцім у весь апор.
Шаўковы сцяг
трымае фенікс –
не мае роўных нам
прастор.

Ды вось паходу
пустыня ўзнікла
перашкодай.
Рака наўзбоч
імчыць чырвоная
і мостам стаць
прашу дракона я.

Прыйшоў затым
прывалу час.
Нялёгкі шлях
чакае нас –
праз скалаў лес
ляжыць дарога,
да мора Захаду
вядзе яна.

Ўсе тысячу сабраныя,
з нэфрыту, калясніцы,
аблокамі над імі –
сонм сцягоў.
У кожнай з іх
па восем коней,
напругаю гараць,
нібы драконы.

Магутны рух
спыніў я крыху,
ды не стрымаў
натхненьня –
стварыў я
дзевяць песень
і напеваў
у творчым
захапленьні.

І вось гатовы
імкнуць у неба,
зірнуў уніз –
Радзімы бачу сьвет.
Тугою раптам
занялося сэрца.
Застыў мой конь
і не ідзе далей.

Ўсяму канец!
Дары мае
не прыняла Айчына,
не зразумелі людзі.
Нашто аб гэтым плачу я?
Хай прыкладам
мне лёс Пэн Сяня
будзе.

Для стварэньня беларускамоўнай версіі быў скарыстаны, найперш, пераклад на расейскую мову А.І.Гітовіча, але таксама іншыя пераклады: Цюй Юань. Ли Cao (Антология переводов)
пераклад зроблены - у сваёй аснове - вясной 2014
http://www.synologia.ru/a/%D0%9B%D0%B8_ ... 0%B0%D0%BE


Последний раз редактировалось аліна 06 июн 2016, 16:46, всего редактировалось 2 раз(а).

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 02 апр 2016, 07:33 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284

Leonard Cohen - Waiting for the miracle
Baby, I've been waiting, Ўсё жыццё я, Божа,
I've been waiting night and day. Дзень і ноч чакаў
I didn't see the time, Я не бачыў часу,
I waited half my life away. Што жыццё маё глынаў
There were lots of invitations Не зважаў зусім на знакі,
and I know you sent me some, Тыя, што ты слаў
but I was waiting Цуда праг я,
for the miracle, for the miracle to come Ў цуд паверыў і яго я зваў

I know you really loved me. Я ведаў, што кахаеш,
but, you see, my hands were tied. Ды рукі сам сабе скаваў.
I know it must have hurt you, Як знемагаў бы, знаў я,
it must have hurt your pride Гонар твой ад ран,
to have to stand beneath my window Калі б цябе пабачыў
with your bugle and your drum, З прызнаннем ля вакна,
and me I'm up there waiting Але я меру страціў -
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў.

Ah I don't believe you'd like it, І тут табе прыемна
You wouldn't like it here. Наўрад ці можа быць -
There ain't no entertainment Няма забаў ніякіх
and the judgements are severe. І над душою суд стаіць.
The Maestro says it's Mozart І, нават, можа Моцарт,
but it sounds like bubble gum Як жуйка б, загучаў
when you're waiting Таму, хто ў цуд паверыў
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў

Waiting for the miracle Калі - у цуд паверыў,
There's nothing left to do. Сядзі й чакай яго.
I haven't been this happy Адкрый для шчасьця дзверы -
since the end of World War II. Вайну ты перамог.
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you know that you've been taken. Бо сам надыдзе рай.
Nothing left to do І не рабі нічога -
when you're begging for a crumb Чакаць яго сядай.
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you've got to go on waiting Калі ты ў цуд паверыў.
waiting for the miracle to come. Калі у цуд паверыў, то яго чакай


dreamed about you, baby. Так мроіў аб табе я,
It was just the other night. Так зваў цябе у снах -
Most of you was naked Была там без адзеньня
Ah but some of you was light. І быццам са святла.
The sands of time were falling Ах, часу льюцца хвалі -
from your fingers and your thumb, Ніяк не затрымаць,
and you were waiting А мы на цуд чакалі.
for the miracle, for the miracle to come Хто ў цуд паверыў, вінен той чакаць.

Ah baby, let's get married, Каханая, памарым -
we've been alone too long. Мы не адно, шкада.
Let's be alone together. Давай мы разам станем,
Let's see if we're that strong. Каб моц сваю спытаць.
Yeah let's do something crazy, Мы вольныя вар’яты
something absolutely wrong І меж для нас няма,
while we're waiting Калі у цуд паверыў,
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў.


Nothing left to do Хоць не рабі нічога,
when you know that you've been taken. А сам надыдзе рай.
Nothing left to do Хоць не рабі нічога -
when you're begging for a crumb Сядзі яго чакай.
Nothing left to do Хоць не рабі нічога,
when you've got to go on waiting Калі ты ў цуд паверыў
waiting for the miracle to come. У цуд паверыў, то яго прымай


When you've fallen on the highway Як раптам пад залевай
and you're lying in the rain, Ляжыш ты на шашы,
and they ask you how you're doing А мінакі пытаюцца
of course you'll say you can't complain - "Як маешся, скажы",
If you're squeezed for information, Не адчыняй, нат, вуснаў -
that's when you've got to play it dumb: Вачыма растлумач,
You just say you're out there waiting Што проста ў цуд паверыў,
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаеш


версія перакладу зроблена 10-15.03.2016
За свабоду "ў"! За ягоную незалежнасьць ад косак і месца ў сказе. :-):

ludmila_ch:
Цитата:
Неплохо, Алина, если принять это, как Ваши стихи по мотивам этой песни, потому что перевод не точен

Дзякуй, пані.. Безумоўна, паўтарыць акцэнты не атрымалася, а некаторыя моманты я свядома акцэнтавала па-іншаму.
Вось пра "нехтаў са святла" сапраўды атрымаўся маразм. :smu:sche_nie:

У тэксте ёсьць іронія, мне здаецца..
Але ў канцы ў мяне атрымалася сцэна з чалавекам, які не па сваёй волі ляжыць пасярод шашы і сапраўды яму ўжо нічога не застаецца, акром, як спадзявацца толькі на цуд..
А вось у аўтара там вобраз, які мне, ўрэшце, не зусім ясны..


Последний раз редактировалось аліна 27 июн 2017, 07:09, всего редактировалось 2 раз(а).

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 02 апр 2016, 18:13 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 31 авг 2010, 13:18
Сообщения: 5495
аліна писал(а):

https://www.youtube.com/watch?v=Di-etRm4cN8
Leonard Cohen - Waiting for the miracle
Baby, I've been waiting, Ўсё жыццё я, Божа,
I've been waiting night and day. Дзень і ноч чакаў
I didn't see the time, Я не бачыў часу,
I waited half my life away. Што жыццё маё глынаў
There were lots of invitations Не зважаў зусім на знакі,
and I know you sent me some, Тыя, што ты слаў
but I was waiting Цуда праг я,
for the miracle, for the miracle to come Ў цуд паверыў і яго я зваў

I know you really loved me. Я знаю – ты кахаеш,
but, you see, my hands were tied. Ды рукі сам сабе скаваў.
I know it must have hurt you, Я ведаю, як знемагаў бы
it must have hurt your pride Гонар твой ад ран,
to have to stand beneath my window Калі б цябе пабачыў
with your bugle and your drum, З прызнаннем ля вакна,
and me I'm up there waiting Але я меру страціў -
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў.

Ah I don't believe you'd like it, І тут табе прыемна
You wouldn't like it here. Наўрад ці можа быць -
There ain't no entertainment Няма забаў ніякіх
and the judgements are severe. І над душою суд стаіць.
The Maestro says it's Mozart І, нават, можа Моцарт,
but it sounds like bubble gum Як жуйка б, загучаў
when you're waiting Таму, хто ў цуд паверыў
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў

Waiting for the miracle Калі - у цуд паверыў,
There's nothing left to do. Сядзі й чакай яго.
I haven't been this happy Адкрый для шчасьця дзверы -
since the end of World War II. Вайну ты перамог.
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you know that you've been taken. Бо сам надыдзе рай.
Nothing left to do І не рабі нічога -
when you're begging for a crumb Чакаць яго сядай.
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you've got to go on waiting Калі ты ў цуд паверыў.
waiting for the miracle to come. Калі у цуд паверыў, то яго чакай


dreamed about you, baby. Так мроіў аб табе я,
It was just the other night. Што іншай ноч была.
Most of you was naked Там без адзеньня нехта
Ah but some of you was light. І хтосьці са святла
The sands of time were falling Ах, часу льюцца хвалі -
from your fingers and your thumb, Ніяк не затрымаць,
and you were waiting А мы на цуд чакалі.
for the miracle, for the miracle to come Хто ў цуд паверыў, вінен той чакаць.

Ah baby, let's get married, Каханая, памарым -
we've been alone too long. Мы не адно, шкада.
Let's be alone together. Давай мы разам станем,
Let's see if we're that strong. Каб моц сваю спытаць.
Yeah let's do something crazy, Мы вольныя вар’яты
something absolutely wrong І меж для нас няма,
while we're waiting Калі у цуд паверыў,
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаў.


Nothing left to do Хоць не рабі нічога,
when you know that you've been taken. А сам надыдзе рай.
Nothing left to do Хоць не рабі нічога -
when you're begging for a crumb Сядзі яго чакай.
Nothing left to do Хоць не рабі нічога,
when you've got to go on waiting Калі ты ў цуд паверыў
waiting for the miracle to come. У цуд паверыў, то яго прымай


When you've fallen on the highway Як раптам пад залевай
and you're lying in the rain, Ляжыш ты на шашы,
and they ask you how you're doing А мінакі пытаюцца
of course you'll say you can't complain - "Як маешся, скажы",
If you're squeezed for information, Не адчыняй, нат, вуснаў -
that's when you've got to play it dumb: Вачыма растлумач,
You just say you're out there waiting Што проста ў цуд паверыў,
for the miracle, for the miracle to come. Ў цуд паверыў і яго чакаеш


версія перакладу зроблена 10-15.03.2016
За свабоду "ў"! За ягоную незалежнасьць ад косак і месца ў сказе. :-):


Неплохо, Алина, если принять это, как Ваши стихи по мотивам этой песни, потому что перевод не точен, как здесь, например:
Waiting for the miracle Калі - у цуд паверыў,
There's nothing left to do. Сядзі й чакай яго.
На самом деле:
Ожидание чуда,
ничего другого не остаётся.

Смысл совсем другой, не находите?

Или здесь:
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you know that you've been taken. Бо сам надыдзе рай.
Nothing left to do І не рабі нічога -
when you're begging for a crumb Чакаць яго сядай.
Nothing left to do І не рабі нічога,
when you've got to go on waiting Калі ты ў цуд паверыў.
waiting for the miracle to come. Калі у цуд паверыў, то яго чакай
Ничего не остается,
Когда ты захвачен (вариант: взят в плен).
Ничего не остаётся,
Когда ты молишь о крошке (хлеба?)
Ничего не остается,
Когда тебе приходится ожидать,
Ожидать только чуда.


И дальше по тексту в том же ключе.
Не "сиди и ожидай чуда", а отчаяние, вся надежда только на чудо.

:uch_tiv:

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 06 апр 2016, 10:01 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Leonard Cohen - A Thousand Kisses Deep

The ponies run, the girls are young, Табун імкне, дзявочы смех -
The odds are there to beat. Рэальнасьць, а не міт.
You win a while, and then it’s done – Ты выйграў час і маеш шанс
Your little winning streak. На пераможны міг
And summoned now to deal І зараз ты дасяг яе,
With your invincible defeat, Вяршыні, за якой абрыў,
You live your life as if it’s real, І гэта ёсьць тваё жыцьцё -
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысяч глыб.

I’m turning tricks, I’m getting fixed, Іду ў разнос за колькі доз.
I’m back on Boogie Street. Я зноў на Boogie Street.
You lose your grip, and then you slip Азарту шал няспынны вал
Into the Masterpiece. Гульня, як супер-хіт
And maybe I had miles to drive, Магчыма я меў шмат ідэй,
And promises to keep: Ды не стрымаў парыў.
You ditch it all to stay alive, Я страціў ўсё, але жыве
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысяч глыб.

And sometimes when the night is slow, Няўмольны сум начны, калі
The wretched and the meek, З гаркотай ахапіў,
We gather up our hearts and go, Лякуюць сэрца шчасьця дні,
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысяч глыб.

Confined to sex, we pressed against Вось разам мы на караблі,
The limits of the sea: А ў мора - берагі.
I saw there were no oceans left Але ж я прагну акіян -
For scavengers like me. Спазнаць каб межы сіл.
I made it to the forward deck. І я шукаю іншы шлях.
I blessed our remnant fleet – Ўслаўляючы наш плыт,
And then consented to be wrecked, Усё ж яго буру, дзеля
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысячы углыб.

I’m turning tricks, I’m getting fixed, Цяпер я зноўку на кані
I’m back on Boogie Street. Я зноў на Boogie Street
I guess they won’t exchange the gifts І веру, што не здрадзяць дні
That you were meant to keep. Удачы і мой спрыт..
And quiet is the thought of you, Вось з ціхай думкай аб табе
The file on you complete, Сканчаецца іспыт,
Except what we forgot to do, Акром таго, што ёсьць над не
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысячы углыб

And sometimes when the night is slow, Няўмольны сум начны, калі
The wretched and the meek, З гаркотай ахапіў,
We gather up our hearts and go, Ратуюць сэрцы шчасьця дні,
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысяч глыб

The ponies run, the girls are young, Ах коней бег, дзявочы смех -
The odds are there to beat Рэальнасьць, а не міт,
You win a while, and then it’s done – Ты выйграў час і маеш шанс
Your little winning streak. На перамогі міг.
And summoned now to deal Цяпер ты ўзышоў на пік
With your invincible defeat, І пад табой, што ты набыў.
You live your life as if it’s real, Усё, што ёсьць ў тваім жыцьці -
A Thousand Kisses Deep. Цалункаў тысяч глыб

буду вельмі ўдзячна за крытыку. Даведалася аб гэтым творы менавіта на Браме і думкі не было - перакладаць. Нават і прачытаць тады не ўяўлялася магчымым. :-):


Последний раз редактировалось аліна 26 сен 2016, 19:41, всего редактировалось 1 раз.

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 08 апр 2016, 08:14 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284

Ecco il mondo
https://it.wikipedia.org/wiki/Arrigo_Boito
https://it.wikipedia.org/wiki/Ecco_il_mondo
https://translate.google.ru/

Ecco il mondo - vuoto e tondo_______Гэты ваш космас - булбатка проста
S'alza, scende - balza, splende_______Высока, нізка – лётае, бліскае.
Fa carole - intorno al sole,__________Бы на вяроўцы – наўкола сонца,
Trema, rugge - dà e disturgge.______Трымціць ад напругі – лопне з натугі.
Ora sterile, or fecondo_____________ Чысты на словах, сам носьбіт злога!
Ecco il mondo.___________________ Вось ён ваш космас.
II
Sul suo grosso - antico dosso_______У сваім росце асновы зносіць -
V'è una schiatta - e sozza e matta,___Распусты скверну множыць нязмерна.
Fiera, vile - ria sottile._____________ Хлусьнёй таргуе там, дзе вандруе.
Che ad ogni ora - si divora _________Ўсё, што стварае, сам і знішчае.
Dalla cima sino al fondo___________ Там не застаўся бязвінным ніводны!
Nel reo mondo. _________________ Вось ён ваш космас.
III
Fola vana - è a lei Satàna__________Долу прад панам імем Шатана.
Riso e scherno - è a lei l'inferno_____Тартуры і здзек - вашае пекла
Scherno e riso - il Paradiso_________Здзек і тартуры – рай гарантуюць.
Oh per Dio! - Che or rido anch'io____О, мой Бог, апякуеш сьмеху вартае дзіва
Nel pensarе ciò che le ascondo...___ Ад яго адвярніся - гэты твор ганіць творцу!
Ecco il mondo.__________________ Вось ён ваш космас.
Ah! Ah! Ah! Ah!_________________ Аххахахаха(лопае)

а натхніў пераклад з кнігі
Дмитрий Бутрин
Мир этот чудный — полый, округлый,
Взлет и паденье — блеск, ослепленье,
В лоб друг о друга — от Солнца по кругу,
Рев, клокотанье — и разрушенье.
Был плодородным, будет бесплодным
Мир этот чудный!
Бок полушарий — темный и старый,
Разум и глупость друг другу участь
Честно, трусливо — все терпеливо
Время поглотит, жадно до плоти,
Сверху до бездны
Мир этот грешный!
Плакаться низко — все в сатанинском
Зерне и веселье — адском круженьи,
В веселье и зернах, в райских просторах
Господи Боже! Что же ты, что же?
Что же тут прятать, что же тут дурно?
Мир этот чудный!
И, конечно, кожистые крылья демона на Лахтинской — это и есть изнанка этого мира.

:-):


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 12 апр 2016, 17:36 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
размяшчу тут, бо таксама пераклад. :-): Москаль переименовал все улицы Терешковой в Закарпатьеhttp://moskal.in.ua/?categoty=news&news_id=2184
Цитата:
Ранее Москаль переименовал площадь Октябрьскую в селе Минай Ужгородского района на площадь Энди Уорхола. (русин. Андрій Варгола)
На Закарпатье местные депутаты села Калины 30 марта отказались переименовывать улицу Ленина в Леннона.

занадты аптыміст пан Маскаль(Москаль): Жовтневі викинуті на смітник історії http://news.liga.net/news/politics/1041 ... oblast.htm
https://www.youtube.com/watch?v=N3HbrfV0hJM

Leonard Cohen - Nevermind
01.03.2016
The war was lost Вайна і злосьць
The treaty signed То страты знак
I was not caught Кат у мой дом
I crossed the line Пазбег я лап
I was not caught Кат не знайшоў
Though many tried Хоць і шукаў
I live among you Я абмануў
Well-disguised Я сярод вас

I had to leave Я прытуліў,
My life behind Што змог узяць.
I dug some graves Магілы зрыў
You'll never find Іх не пазнаць
The story's told Гісторый сто
With facts and lies Хлусьня наўскрай
I had a name Што раньш было
But never mind Хай не праймае

Never mind Не праймайся
Never mind І не праймай
The war was lost Што адбыло
The treaty signed Быць сцерта мае
There's Truth that lives Ёсьць праўда жыць
And Truth that dies І паміраць
I don't know which І я не знаю
So never mind Дзе якая

(Al-salam wa al-salam)

Your victory А панства іх
Was so complete Не мела межаў
Some among you І нават многія
Thought to keep Схацелі ведаць
A record of Занатаваць
Our little lives Наш лад жыцьця
The clothes we wore Усё пра адзежу
Our spoons our knives І посуд з ежай,
The games of luck Пра гульні нашых
Our soldiers played Лаўцоў удачы
The stones we cut Як камень точым
The songs we made Як танцы скачам
Our law of peace Як пільна сочым
Which understands Жыцьця уставы
A husband leads Дзе муж вядзе
A wife commands А жонка правіць

And all of these expressions Як дзеліць шчасьцем
Of the sweet indifference Наканаваньне і гэта мы
Some called love Завем каханьнем
The high indifference Наканаванасці узнёсласць
Some call fate Завецца лёсам


But we had names Але ў нас ёсьць
More intimate Таемны скарб
Names so deep Імён глыбінь
And names so true Імён асноў
They're blood to me Яны мне кроў
Dust to you А вам труха
There is no need Адна з умоў
And this survives Мастацтва знак
There's Truth that lives У іх праўда жыць
And Truth that dies І паміраць

Never mind Не праймайся
Never mind Не праймай
I live the life Жыцьцё я ўзяў
I left behind З мінулых лаў
There's Truth that lives Я з праўдай жыў
And Truth that dies І паміраў
I don't know which І дзе якая
So never mind Сам не спазнаў

(Al-salam wa al-salam)

I could not kill Я б не забіў
The way you kill Як звыклі вы
I could not hate І б зла унік
I tried, I failed Ды вы здалі
You turned me in Вы прадалі
At least you tried Мяне чужым
You side with them Вы перайшлі
Whom you despise За край мяжы
This was your heart Дзе ваша сэрца
This swarm of flies Мушыны рой
This was once your mouth І ў роце ў вас
This bowl of lies Агідны гной
You serve them well І болей гэта
I'm not surprised Ня дзівіць нас
You're of their kin Бо ваша брацтва
You're of their kind Каб толькі браць

Never mind Не праймайся
Never mind І не праймай
I had to leave my Я край жыцьця
Life behind Пакінуў вам
The story's told Ягоных праўд
With facts and lies Хлусню спазнаць
You own the world Там валадарце
So never mind І не праймайце

Never mind І не праймайся
Never mind І не праймай

I live the life Свой шлях жыцця
I left behind Іду наўсцяж
I live it full Іду і дзячу
I live it wide Іду, бо знаю
Through layers of time Іду праз час
You can't divide Вякі злучаю

My woman's here Абок жанчына
My children too І дзеці тут
Their graves are safe Іх не датычыць
From ghosts like you Рук вашых бруд
In places deep У глыбі зямлі
With roots entwined Дзе карані
I live the life Жыву жыцьцё
I left behind Што кралі вы

(Al-salam wa al-salam)

The war was lost Канец вайне
The treaty signed Паміж двума
I was not caught Я ўчасна збег
Across the line Мяне няма
I was not caught Замёў я след
Though many tried Пакінуў казку
I live among you Пазнай мяне
Well-disguised Я сярод вас


хай тут паляжыць, бо мяне гэтая "лента" - стужка заўсёды зачароўвала.. гэта зброя камунікацыйная:
Цитата:
Метафора мощно детонирует в его афоризмах, их поэтичность соперничает с глубиной; в невинной облатке банальности спрятан целебный яд иронии; мысль переворачивается на лету лентой Мебиуса и входит в голову читателя оборотной, парадоксальной стороной… «Следует ли записывать утрату иллюзий в графу «приход»?» — и стоишь, открыв рот, улыбаясь счастливой растерянной улыбкой. Как он делает это?
http://newtimes.ru/articles/detail/110351/#hcq=uC8tYKp


Последний раз редактировалось аліна 15 авг 2016, 12:47, всего редактировалось 1 раз.

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 30 июн 2016, 12:21 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Leonard Cohen - The Future
пераклад ствараўся з 21.02.2016 з выкарыстаннем відэа з канцэрта ў Лондане (заблакаванае)
https://www.youtube.com/watch?v=GCRf2rfq19I

Цемру ночы дай мне зноў
Для таямніц люстраны дом
Самотна тут
Няма каго нявечыць
Бяз меж улады прагну я
Дрыжыць душа хай кожная
Кладзіся побач, дзетка,
І не пярэч мне!
Дай мне крэк і жорсткі сэкс
І той збачэнец, што ў ва мне
Адтуліну няхай заткне
У іх культуры
І ў Берлін вярні заслон
Хай будзе Сталін і Свенты Пол
Наканавана, браце, нам -
Памерці

Рух узнік і мкне
У вір нішто мяне.
Нішто нязмернае вакол стае
Ўжо блізка, бліжай і яно
Апошні зносіць бастыён,
Душу бярэ ў палон,
Пераварочвае
Ўверх дном.
І вось мне кажуць: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Мне нехта кажа: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Калі мне кажуць: кайся, кайся

Я быццам ветру подых тут
Табе нябачны я іду
Мізэрны юдэ
Стваральнік Кнігі
Народаў хвалі я спазнаў
Легенды чуў і праўду зведаў
Любоў адзіная адверне бездань
Пасланы вырак перадаць
Бо змог я боскім вухам стаць
Кажу табе з каменным сэрцам:
Нябёсы рушацца ужо
І д’ябал свой бізун знайшоў
І настае нам час
Памерці

Рух узнік і мкне
У вір нішто мяне.
Нішто нязмернае вакол стае
Ўжо блізка, бліжай і яно
Апошні зносіць бастыён,
Душу бярэ ў палон
Пераварочвае
Ўверх дном.
І вось мне кажуць: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Мне нехта кажа: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Калі мне кажуць: кайся, кайся

Пахілены спрадвечны еўрапейскі дом
Утульны лад ідзе на злом
Яго, як быццам, не было
Агонь і попел ўздоўж дарог
Дзе белы скача..
Жанчыну бачу
Павісла галавой у дол
І закрывае твар яе падол
І вершаплёты тоўпяцца наўкол
Наперабой пяюць, як Чарлі Мэнсан
А белы скача:
Дык вярні ў Берлін заслон
Хай будзе Сталін і Свенты Пол
О дай мне Крыж
Ці дай мне Хірасіму
Дзяцей няроджаных забі
Каб не спазналі мук зусім
Бо ведаю ўжо я, што нам ўсім -
Памерці

Рух узнік і мкне
У вір нішто мяне.
Нішто нязмернае вакол стае
Ўжо блізка, бліжай і яно
Апошні зносіць бастыён,
Душу бярэ ў палон
Пераварочвае
Ўверх дном.
І вось мне кажуць: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Мне нехта кажа: кайся, кайся
Не бачу ў гэтым сэнсу
Калі мне кажуць: кайся, кайся


Последний раз редактировалось аліна 26 сен 2016, 19:14, всего редактировалось 3 раз(а).

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 30 июн 2016, 12:46 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
https://www.youtube.com/watch?v=azMRIHIyt1Y

Dire Straits BROTHERS IN ARMS
Браты па Адаму. Браты па кулі. Зямной. Браты па мячы.
16.03-..

These mist covered mountains Вяршыні ў тумане
Are a home now for me Роднымі сталі,
But my home is the lowlands Я ж нарадзіўся
And always will be Ў краіне далін.
Some day you'll return to Вярнуся калісьці
Your valleys and your farms На тыя абшары,
And you'll no longer burn Як спыняць вайну
To be brothers in arms Браты па зямлі.

Through these fields of destruction З нізін здратаваных,
Baptism of fire Агнём ўкрыжаваных
I've watched all your suffering Ўздымаліся вышай
As the battles raged higher Пакуты і гнеў.
And though they did hurt me so bad Хоць роспач ламала, але
In the fear and alarm Мяне не прагналі,
You did not desert me Абок, што стаялі,
My brothers in arms Браты па вайне

There's so many different worlds Ў сусвеце не злічана зор,
So many different suns Ярчэйшых за Сонца.
And we have just one world Мы ж адзін маем свет,
But we live in different ones А жывем - бы ў розных.

Now the sun's gone to hell І як сонца сыдзе
And the moon's riding high Вершніца-смерць
Let me bid you farewell Арміі нашых братоў
Every man has to die Будзе прагна сячы..
But it's written in the starlight Зоры высвецяць толькі
And every line on your palm Знакі на кожнай далоні
We're fools to make war Глупства - вайна
On our brothers in arms Між братоў па мячы.


Последний раз редактировалось аліна 27 июн 2017, 07:26, всего редактировалось 1 раз.

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 12 ноя 2016, 08:37 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Dance me to the end of love


Dance me to your beauty with a burning violin
Dance me through the panic 'til I'm gathered safely in
Lift me like an olive branch and be my homeward dove
...........Dance me to the end of love
...........Dance me to the end of love

Танч са мной у шчасьці праз палаючы агонь
Танч, калі мне страшна і калі бярэ спакой
Паднімі вышэй аблокаў і вярні мяне дамоў
Танч, маё каханьне, аж дакуль любоў
Танч са мной, каханьне, аж дакуль любоў


Oh let me see your beauty when the witnesses are gone
Let me feel you moving like they do in Babylon
Show me slowly what I only know the limits of
............Dance me to the end of love
............Dance me to the end of love

О дазволь красу пабачыць, калі сьведкі сыдуць вон
Наталіць дай смагу цела, як было вякоў спакон
Навучы павольным рухам дасягнуць вяршыні сноў
Танч, маё каханьне, аж дакуль любоў
Танч са мной, каханьне, аж дакуль любоў


Dance me to the wedding now, dance me on and on
Dance me very tenderly and dance me very long
We're both of us beneath our love, we're both of us аbove
............Dance me to the end of love
............Dance me to the end of love

Танч са мной, калі вясельле, і за ім ізноў
Танч са мной пяшчотна, танч са мной без стом
Мы ніжэй нябёсаў дару і вышэй яго - удвох
Танч, маё каханьне, аж дакуль любоў
Танч са мной, каханьне, аж дакуль любоў

Dance me to the children who are asking to be born
Dance me through the curtains that our kisses have outworn
Raise a tent of shelter now, though every thread is torn
...........Dance me to the end of love

Танч са мной, каб нашы дзеці нарадзіліся на свет
Танч са мной праз вэлюм, дзе гады саткалі след
Раскідай шацёр, які ўжо мае часам страчаны узор
Танч са мной, каханьне, аж дакуль любоў


Dance me to your beauty with a burning violin
Dance me through the panic till I'm gathered safely in
Touch me with your naked hand or touch me with your glove
..........Dance me to the end of love
..........Dance me to the end of love

Танч са мной у шчасьці праз палаючы агонь
Танч, калі мне страшна і калі бярэ спакой
Маё сэрца ты кранула і яно заўжды з табой
Танч, маё каханьне, аж дакуль любоў
Танч са мной, каханьне, аж дакуль любоў

люты 2016


Последний раз редактировалось аліна 27 июн 2017, 07:33, всего редактировалось 2 раз(а).

Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 12 ноя 2016, 08:48 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Цитата:
В Лос-Анджелесе на 83-м году жизни 10 ноября скончался популярный певец, писатель и автор песен Леонард Коэн
http://ru.espreso.tv/article/2016/11/11 ... arda_koena


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Пераклад
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 21 дек 2016, 23:12 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 21 окт 2014, 13:46
Сообщения: 3284
Будучыня
Дай мне зноў разьбітых сноў,

Мой тайны храм, люстраны схоў –

Сумна ў катавальні. Дзе ахвяра?

Дай мне ўладу і кантроль

Над усім, што церпіць боль,

І кладзіся побач – гэта кара!

Зьнесла крэкам паўстрахі.

Што звычайныя грахі,

Што садомскі – ўсё адно з табой мне.

Дай мне зноў вялікі пост,

Генацыд і халакост:

Будучыня – проста сьмерць на бойні!

Усё на глум, на глум,

Былое – сьмецьце.

Толькі рэшткі,

Рэшткі ўсё віруюць увушшу.

Завея, завея ўва ўсім сьвеце

Й апрамецьце,

Як навала,

Зруйнавала ўшчэнт душу.

Мне крычаць: ПРЫЗНАЙ ВІНУ!

Але чаму адну?

Мне крычаць: ПРЫЗНАЙ ВІНУ!

Чаму ўсяго адну?

Я табе амаль ніхто,

Я нуль, падзелены на сто,

Маленькі вечны жыд, што піша Тору.

А я глядзеў на ўсё, што ёсьць,

І паўсюль адно мілосьць

Прарастае часам у прастору.

Вунь прыйшоў твой пасланец –

Нам расказаць, што ўсім канец,

Пасланец суворы й непадкупны.

Неба падае згары,

Д’ябал дыхае ўнутры:

Будучыня – бойня. Хто наступны?

І раптам лясьнецца заходні ўвесь канон,

Жыцьцё тваё пакоціць пад адхон:

Агні на трасах і пачвары наўздагон –

З танцорам у белым…

І ўбачыш галавою ўніз яе:

Сукенка да зямлі не дастае…

І ўсе падонкі вершаваньня,

Што скуголяць,

Як маньяк над мёртвым целам, –

З танцорам белым…

Дай мне зноў вялікі пост,

Генацыд і халакост,

Дай мне ўкрыжаваньне ў Хірасіме.

Зьнішчы новае жыцьцё,

Усё адно, чыё дзіцё, –

Будучыня здарыцца з усімі!

1992


Леанард Коэн у перакладах Андрэя Хадановіча (+відэа)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 11 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group