... у Цэнтры эўрапейскай трансфармацыі падобны дакумэнт ужо зьявіўся. Гэта —
«Стратэгія — 2012». Па часе яна прывязаная да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца ў наступным годзе. І таму сёньня двух распрацоўнікаў дакумэнту — Андрэя Ягорава і Тацьцяну Вадаласкую — і запрасілі на паседжаньне Рады. Яны прадставілі стратэгію, адказалі амаль на 20 пытаньняў.
«Як вы ацэньваеце гэты дакумэнт і ці можа ён стаць плятформай для адзінай супольнай стратэгіі?» — з такім пытаньнем я зьвярнуўся да некаторых удзельнікаў сёньняшняга паседжаньня.
Уладзімер Колас лічыць: хоць у «Стратэгіі-2012» ёсьць шмат слабых месцаў, адкідаць яе нельга...
http://www.svaboda.org/content/article/2337842.html
