Текущее время: 08 окт 2024, 04:48

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 4 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Чаму Imperium Europæum пераможа ў змаганні за свет
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 29 янв 2012, 14:43 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 02 дек 2011, 12:24
Сообщения: 1312
Откуда: Sacrum Imperium Europaeum
Томаш Габісь. "Чаму Imperium Europæum пераможа ў змаганні за свет. Маніфест новага еўропацэнтрызму"

Галуэй, пустынны горад на заходнім узбярэжжы Еўрапейскай імперыі. Узброеная крэпасць Ганс-Айленд апошні бастыён надзеі Еўрапейскай імперыі. (...) Будынак стаў выспай сам па сабе і, такім чынам, лічыцца ідэальным месцам новага сховішча зброі для Еўрапейскага Корпуса марской пяхоты. Вы павінны прадухіліць захоп Ганс-Айленда пякельнымі ордамі і дапамагчы Еўрапейскай Імперыі вярнуць колішнюю славу.
(кампутарная гульня The Doom)

Мне падаецца, што нашы ворагі таксама частка Цэсарства, як нашы межы, нашы горы і моры, кожны куст і кожны камень на гэтым шляху, які палягае да зацямнёнага Бучача. Падобна, як вадкасць набывае сваю форму дзеля посуду, гэтак і сэнс Імперыі залежыць ад варожых замахаў суседніх краін, ад бунтаў горных плямёнаў, полымя паўстання, што пастаянна цьмее ў прыгранічных раёнах, то тут, то там раптоўна з’яўлаючайся віхуры крыві і знішчэння.
(Пётр Вайцяхоўскі)

Изображение

Imperium Europæum пераможа ў бітве за свет, таму што яго геапалітыка будзе не паражэнчая, а ягоны дух непераможны. Будзе гэта не толькі палітычная, эканамічная і ваенная моц, але і магніт для іншых народаў, канцэнтрацыяй сіл прыцягнення, цэнтрам, вакол якога будуць збірацца і нееўрапейскія народы. Імперыя не будзе сілай навязваць ім ніякіх сваіх каштоўнасцей, але прыме з радасцю кожнага, хто захоча яе вызнаваць і бараніць, незалежна ад нацыянальнасці, расы або рэлігіі. Ад усіх нацый, народаў і плямён будзе вымагаць толькі прызнання яе апекі і спрычынення да памножэння яе моцы і славы. Imperium Europæum выйграе барацьбу за свет, таму што гэта адзіная сапраўдная Імперыя, “бо ёсць толькі Адна Імперыя, гэтаксама як ёсць толькі Адна Царква”. Уладары і падданыя Imperium Europæum могуць сказаць пра сябе і сваю Імперыю тое, што не могуць сказаць іншыя імперыі: МЫ, ЕЎРАПЕЙЦЫ, МАЕМ УСЁ.

У вечнай сучаснасці нашага духа мы, еўрапейцы, маем усё: маем Бога і багоў, манатэізм і палітэізм, Царкву і цэрквы, маем усе канфесіі і веры, ерасі, культы, секты і рэлігійныя рухі, маем сімвалы, міфы, казкі, легенды, байкі і святыя кнігі, маем шмат моў, дыялектаў, культур, ландшафтаў і кліматычных умоў, маем мора, акіяны, горы і пустыні, маем мастацтва, літаратуру і філасофію, якія пераўзыходзяць усё, што калі-небудзь раней стварыў у гэтых абсягах чалавек, маем фізіку і метафізіку, матэматыку і музыку, якія не напісаў бы ніхто акрамя нас, маем магутную тэхніку і тонкую паэзію, маем бясконцае памкненне да асваення космасу і прагу да сузірання, рэфлексіі і задумення, маем патрэбу праметэеўскага бунту і безумоўнай паслухмянасці, маем фаўстаўскі віталізм і францішканскую пакору, маем макіавеліўскі цынізм і вялікі ідэалізм, рамантычную распушчанасць і класічную стрыманасць, пранікнёны палітычны рэалізм і ўсе адценні утопіі, маем герояў, імператараў, цэзараў, папаў, каралёў, водцаў, кардыналаў, маршалаў, генералаў, багатыроў, берсеркаў, арыстакратаў, магнатаў, шляхціцаў, мяшчан, сялян, пралетарыяў, качэўнікаў, крыжакоў, манахаў, рыцараў, манахаў-рыцараў, воінаў, кандацьераў, наймітаў, маракоў, карсараў, піратаў, заваёўнікаў, будаўнікоў, банкіраў, авантурыстаў, купцоў, даследчыкаў, канкістадораў, падарожнікаў, першаадкрывальнікаў, паломнікаў, святароў, місіянераў, пакутнікаў, святых, гностыкаў, інквізітараў, ерэтыкаў, схізматыкаў, містыкаў, маем багасловаў, тэасофаў, эзатэрыкаў, масонаў, чараўнікоў, празорцаў, прарокаў, рэлігійных рэфарматараў, атэістаў, аскетаў, эпікурэйцаў, дэндзі, гандляроў, прадпрымальнікаў, маклераў, рэвалюцыянераў, дэмагогаў, фанатыкаў, скептыкаў, нігілістаў, паўстанцаў; маем амазонак, чараўніц, манашак, святых пакутніц, гераінь, святых ваяўніц, містыкаў, імператрыц, каралеў, прынцэс, эмансіпантак, вядзмарак, матрон, рэвалюцыянерак; маем стваральнікаў праў і кодэксаў, астролагаў і астраномаў, алхімікаў і хімікаў, палітычных мысляроў, навукоўцаў і вынаходнікаў, якіх не было нідзе на свеце.

Мы, еўрапейцы, ведаем усе магчымыя формы заваёвы і панавання - палітычнага, эканамічнага, ваеннага, фінансавага, ідэалагічнага, рэлігійнага, культурнага і маральнага, ведаем усе мадэлі экспансіі, інфільтрацыі, каланізацыі, пранікнення, паглынання, асіміляцыі, інтэграцыі, інкультурацыі, мы ведаем усе магчымыя палітычныя рэжымы і формы: Imperium, імперыя, манархіі ўсіх тыпаў, гарады-дзяржавы, рэспублікі, тыраніі, дэмакратыі ўсіх відаў, вялікія гаспадарства і малыя княства, нявольніцтва, прыгон, падданства, феадалізм і капіталізм, сацыялізм і камунізм, станавае грамадства і карпаратывізм, ваенныя і грамадзянскія дыктатуры, цэнтралізм і федэралізм, мафію і алігархію, анархію і таталітарызм, этатызм і свабодны рынак, мы ведаем акупацыі, анэксіі, саступкі, пратэктараты, федэрацыі і канфедэрацыі, мытныя саюзы, падмандатныя тэрыторыі, калоніі, ведаем усе тыпы сацыяльнай арганізацыі і ўсе цывілізацыі. Усе яны, прыстасаваныя да эканамічных і тэхнічных умоў новага стагоддзя, паддаючыся мадыфікацыям, метамарфозам і рэканструкцыям, могуць стаць інструментам для памнажэння моцы і славы Імперыі.

Мы распачыналі войны, выгравалі і прайгравалі іх, рабілі рэвалюцыі, перавароты, бунты, паўстанні і падаўлялі іх, акупавалі і былі акупаваныя, складалі змовы і раскрывалі іх, арганізоўвалі крыжовыя паходы ды рабаўніцкія выправы і бараніліся ад крыжовых паходаў ды рабаўніцкіх выпраў, каланізавалі і былі каланізаваныя, рабавалі і выганялі да рэшты і самі былі рабаваныя і выгнаныя да рэшты, дзейнічалі з дапамогай самых тонкіх сродкаў дыпламатыі і ішлі нібы дзікая навала, знішчаючы ворага агнём і мячом, ведаем трукі і хітрыкі, ведаем, што такое кроў і жалеза. Мы былі партызанамі, паўстанцамі, дыверсантамі, тэрарыстамі, і забівалі партызан, паўстанцаў, дыверсантаў і тэрарыстаў.

МЫ, ЕЎРАПЕЙЦЫ, ВЕДАЕМ УСЕ МАГЧЫМЫЯ ТЫПЫ ПАЛІТЫЧНЫХ ДЗЕЯННЯЎ. І выкарыстаем іх зноў ужо на геаімперскім узроўне для памнажэння магутнасці і славы Імперыі. Па ўсяму свету мы разнеслі еўрапейскія мовы і будзем выкарыстоўваць гэта ў сваіх мэтах. Праніклі паўсюль у свеце, ведаем усе культуры, мовы і звычаі. Мы, еўрапейцы, ведаем ўсе ідэалогіі, усе палітычныя і прававыя дактрыны, бо гэта мы іх усе стварылі. І выкарыстаем іх як інструмент, калі гэта будзе неабходна, каб разбіць і падпарадкавання ворагаў. І мы будзем па-ранейшаму ісці наперад, як будзе трэба два крокі наперад і адзін крок назад, і ўдар, атака і абарона, і зноў атака, абарона і клінч, і атакаваць зноў, і падман, і прапаганда, і подкуп, правакацыя і адкрытая атака, і шантаж, і ціск, тут бунт і паўстанне, а там ўсеагульная забастоўка або дзяржаўны пераварот, хаос і інтэрвенцыя, каб пакласці яму канец.

Планаванне, разлік, халодна, без эмоцый, і ваенны ўдар, палітычны, эканамічны, фінансавы, маральны, ідэалагічны, і якія там яшчэ хочаце, рух за рухам, крок за крокам, калі складаная гульня на розных узроўнях, а калі брутальны, голы гвалт, калі перамовы, а калі бамбёжкі, калі дыпламатычны покер за зялёным сталом, а калі крывавая бойня, калі пхнуць шпагай, а калі ўдарыць сякерай. І заўсёды ўважліва сачыць за агнём на супрацьлеглым беразе, а перад вачыма – вышэйшая мэта: моц і слава Імперыі.

З нашых аэрадромаў будуць узлятаць будуць нашы цудоўныя баявыя самалёты, узброеныя бомбамі і ракетамі, каб "хірургічным разрэзам" усталяваць мір і лад там, дзе ў вачах Імперыі яны будуць пад пагрозай. Гэта мы, еўрапейцы, стварылі касмічную тэхніку і створым яе зноў, яшчэ больш дасканалую і грандыёзную. Нашы спадарожнікі-шпіёны будуць сачыць за малейшым рухам ворага днём і ноччу, нашы агенты выведкі пранікнуць да цэнтраў іх улады, нашы тэлевізійныя станцыі ва ўсім свеце будуць прапагандаваць нашы каштоўнасці, нашу версію гісторыі Імперыі і нашу версію гісторыі ворагаў Імперыі, наша гіганцкая кінаіндустрыя зал'е свет еўрапейскімі фільмамі, серыяламі і мультфільмамі, нашы еўрапейскія коміксы трапяць да дзяцей ва ўсім свеце, нашы менеджэры ад прапаганды і псіхалагічнай вайны, нашы адмыслоўцы ад рэкламы і public relations зробяць дзе трэба і каму трэба прамыванне мазгоў, нашы банкіры знішчаць валютныя сістэмы дзяржаў, якія Імперыя будзе лічыць ворагам, нашы капіталісты выйграць ўсе эканамічныя войны, нашы дыпламаты абхітрыць, падмануць і ўвядуць у зман ворага, нашы палітычна-ідэалагічныя ўстановы будуць днём і ноччу плесці інтрыгі, змовы, падбухторваць, наводзіць ідэалагічную і палітычную былтаніну ў ворагаў, нашы агенты ўплыву будуць ствараць такія “камбінацыі”, якія і не сніліся імперыям у ХХ ст., нашы спецслужбы будуць самыя магутныя ў свеце, і, не вагаючыся перад любой правакацыяй, перад ніякай акцыяй, што падзеліць, напалохае і паслабіць ворагаў. Мы, еўрапейцы, можам стварыць самыя цудоўныя творы, але таксама можам знішчаць і разбураць, можам пабудаваць, але і разбіць ў пыл.

МЫ Ў IMPERIUM EUROPÆUM МАЕМ УСЁ, ВЕДАЕМ УСЁ І МОЖАМ УСЁ. Дзеля гэтага мы непераможныя. Нашы імперскія арміі на сушы, на моры, падводных глыбінях, у паветры і ў космасе пойдуць пад адзіным пурпурным штандарам, на якім будуць выяўлены два арла - белы ў жалезнай і чорны ў залатой кароне – з крыжамі на грудзях і з мячамі ў кіпцюрах. Ваяры і ваяўніцы Імперыі будуць змагацца і перамагаць пад адным дэвізам: Бог, Імперыя і Гонар. Усе яны, палучаныя экуменічным братэрствам, аб'яднаныя ў духу талеранцыі і павагі да іншых рэлігій, канфесій і светапоглядаў, застаючыся ў міжрэлігійным дыялогу, будуць служыць Імперыі і ведаць толькі адзін прывілей: памерці з гонарам для павелічэння моцы і славы Імперыі, і будуць ведаюць толькі адзін пароль: няма літасці да ворагаў Імперыі. І ўзброеныя сучаснай зброяй і тэхнічнымі сродкамі, крок за крокам будуць ствараць самую магутную Імперыю, якую ведала гісторыя свету, Імперыю, над якой ніколі не заходзіць сонца. І мінуць гады, дзесяцігоддзі і стагоддзі, калі пераможа ў апошнім баі, узняўшы імперскія штандары на ўсіх кутках планеты, у Святой Зямлі, на Ultima Thule, над Змрочнай Краінай, над Гіпэрбарэяй, на Вялікай гары, на Перавале Чорнага Агня, над Камелотам, краінай Мордора і Паўночнымі пусткамі, над Альтдорфам, Кастэль-дэль-Монтэ і Княствам Остланд, і сыдзе на іх поўныя моц і слава Імперыі.

Затым дадзім адпачыць сваім непараўнальным белым каням, напоім іх у вялікай рацэ, здымем міфрылавыя даспехі і кампутарныя шлемы з прыборамі начнога бачання, лічбавымі камерамі, абсталяваннем сувязі і спадарожнікавай навігацыі, падмацуем ноўтбукі, паложым на траве "разумныя" ракетніцы і нейтроныя дзіды, адключым лазерныя мячы, укленчым перад алтарамі або станем вакол каменнага круга, аддадзім належнае свайму Богу ці сваім багам, а затым, запаліўшы вогнішчы на ўзгорках, заспяваем сваю несмяротную песню трыумфа і будзем радасна доўга ўначы святкаваць.

Плячом да пляча з імі за духоўныя кшталты Імперыі будуць змагацца багасловы, філосафы, палітычныя мысляры, паэты і мастакі. І калі Гог і Магог, Кока і Вікока будуць пераможаныя і галовы Звера будуць адсечаны, калі меч праніжа сэрца Фенрыра і загіне апошні са скавенаў – Слуг Хаосу, тады волава ператворыцца ў золата, адыдзе Цёмны Век і поўная гармонія запануе паміж духам і геапалітыкай, якія будуць палучаныя ў адным вышэйшым, абсалютным сінтэзе. Калі еўрапейская унутраная духоўная імперыя і еўрапейская знешняя геапалітычная імепрыя стануць непарыўным цэлым, еўрапейская метафізіка, еўрапейская метапалітыка, еўрапейская геапалітыка і еўрапейская палітыка знойдуць адзін аднаго, зрастуцца і аб’яднаюцца ў адно арганічнае цэлае – жывое, прыгожае і моцнае, тады спраўдзяцца еўрапейскія мары і ва ўсім бляску сваёй моцы і славы чалавецтву з’явіцца УНІВЕРСАЛЬНАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ, IMPERIUM SANCTUM SACRUM MAGNUM ÆTERNUM ET ULTIMUM.

Сталіца Імперыі (CAPUT MUNDI) будзе усталявана там, дзе праходзіць AXIS MUNDI. У цэнтры сталіцы Імперыі, перад палацам Імперыі будзе ўсталявана гранітная калона, на вяршыні якой будзе гарэць свяшчэнны агонь да канца Імперыі або да канца часоў, калі і для Імперыі будзе гадзіна суду. Па Бясплоднай Зямлі зноў паплывуць ручаі, засохлае дрэва зноў зазелянее і пераможна заваладарыць, ваяўнічы, вечнага мір, PAX, LIBERTAS ET IUSTITIA EUROPÆA, наступіць Залаты век і палітычная гісторыя нашай планеты скончыцца. Тэлевізійныя станцыі, якія ахопяць увесь свет, будуць трансляваць выступы новых трубадураў, масы зноў ператворацца ў народ, а алігархі і эліты – у новую імперскую арыстакратыю – палітычную і духоўную, якая будзе ерархізаваць людзей, справы і чыны не па нацыянальнасці, расе або рэлігіі, але дзеля мудрасці , прыгажосці і сілы.

Да той арыстакратыі будуць належаць людзі розных нацыянальнасцяў, рас і рэлігій, але на чале яе будуць стаяць еўрапейцы, таму што мы заўсёды прадстаўлялі вышэйшы парадак метафізікі і імперскай палітыкі, вышэйшы парадак духу: рэлігія, культура, эстэтыка, навука. А таксама таму, што пад іх кіраўніцтвам была Універсальная Еўрапейская Imperium Mundi, і яны будуць "імперскай нацыяй", якая нясе найбольшую адказнасць за існаванне, за бяспеку, за павелічэнне моцы і славы Імперыі. І будуць працягвацца старыя, але паўстануць і новыя эпасы, новыя творы мастацтва, новыя вершы, і будзе працягвацца старая, але з’явіцца і новая метафізіка, новая тэалогія, новая містыка Імперыі, і будуць працягвацца старыя, але і з’явяцца новыя сімвалы, міфы і рытуалы Імперыі, і будзе працягвацца стары, але выйдзе з яго і новы эон.

І ўсё новае і незвычайнае, адначасова будзе выдатным, таямнічым чынам згодна вечнаму і непарушнаму духу Imperium Europæum. І ўсе падданыя Імперыі будуць шчаслівыя, бо добра працуючы і старанна выконваючы свае абавязкі, незалежна ад іх тыпу і маштабу, будуць служыць Імперыі, а хто служыць Імперыі, незалежна ад таго, паэт, які піша прыгожыя вершы, садоўнік, даглядаючы ружы, вынаходнік, канструюючы новы від зброі, бацькі, непасрэдна выхоўваючыя дзяцей, прэзідэнт глабальнага тэлебачання, які забяспечвае годную забаўку для людзей, – на таго сыходзіць частка моцы і славы Імперыі.

Падданыя Імперыі знайшлі сэнс жыцця, бо ведаюць дзеля чаго жыць: нібы аддаючыся звычайным і паўсядзённым справам і заняткам, усё ж яны маюць больш высокі сэнс, бо служаць Імперыі. Падданыя не будуць мець ніякіх цяжкасцей у разуменні дабра і зла, прыгажосці і пачварнасці, бо добра тое, што будзе добра для Імперыі, а штосці ёсць благое, бо з’яўляецца такім для Імперыі, нешта прыгожае, таму што ўпрыгожвае Імперыю, і штосці брыдкае, таму што невячыць яе. У Імперыі святары пастаянна паглыбляюцца ў невычарпальныя таямніцы іх рэлігіі, паглыбляюцца і паглыбляюцца, а паколькі таямніцы гэтыя не вычарпальныя, то на іх пошук уходзяць цэлыя жыцці.

Гэта добра для іх саміх, для паслядоўнікаў іх рэлігіі, таму гэта добра і для Імперыі. Або, калі святары не даследуюць невычэрпныя таямніцы іх рэлігій, часам пачынаюць думаць аб тым, як палепшыць пануючы лад у Імперыі, каб зрабіць яго яшчэ больш набліжаным да ладу Царства Нябеснага. І гэта дрэнна для Імперыі, бо той парадак, які пануе ў Імперыі, ёсць найбольш набліжаны да парадку Царства Нябеснага. Таму нельга яго такім чынам палепшыць. У Імперыі філосафы пастаянна капаюцца ў загадках быцця, сутнасці рэчаў, чалавечага існавання, і гэта добра для іх саміх і тых, хто чытае іх трактаты, таму што гэта добра для Імперыі; а калі б філосафы не мелі тых невырашальных загадак, яны маглі б пачаць думаць, чаму Імперыя ёсць такой, а не іншай, і ці не варта ў ёй нешта змяніць. І гэта было б дрэнна, таму што Імперыя ёсць уласна такой, як яна ёсць.

Нельга ў ёй нешта змяняць, таму што Імперыя ёсць настолькі дасканалай, наколькі дасканалай можа быць зямны твор, таму змяніць яе значыла б пагоршыць. У Імперыі аўтары імперскіх хронік і імперскія прыдворныя гісторыкі пастаянна даследуюць і апісваюць, як Імперыя павялічвала сваю моц і славу. І гэта добра для іх і для тых, хто чытае іх творы, таму што гэта добра для Імперыі. Але гісторыкі, якія не рабілі б гэтага, маглі б прыйсці да высновы, што гісторыя Імперыі не ёсць толькі гісторыяй памножэння яе моцы і славы. І было б то ілжывым тэзісам па гісторыі Імперыі, бо ёсць яна толькі гісторыяй павелічэння моцы і славы Імперыі. Гісторыкі, якія не даследавалі б таго, як Імперыя памнажала сваю моц і славу, таксама маглі б прыйсці да высновы, што гісторыя іншых імпэрыяў, ворагаў Імперыі, таксама ёсць павелічэннем моцы і славы. І гэта было б фальсіфікацыяй гісторыі, бо ворагі Імперыі ніколі не будуць памножаць сілу і славу, але распаўсюджваць хаос і нянавісць, зло і хлусню, бо варожыя імперыі ёсць Імперыямі Зла у супрацьвагу Імперыі, якая ёсць Імперыяй Дабра.

Калі ж, як тэарэтычна можна выказаць здагадку, варожыя імперыі ёсць не ў поўнай меры Імперыямі Зла, то толькі таму, што некаторыя малюсенькія часціцы моцы і славы Імперыі зыходзіць нават на яе ворагаў, якія ілжыва і падступна атакуюць Імперыю, якая заўсёды толькі абараняецца ад ворагаў і вядзе толькі справядлівыя войны, таму што кожная вайна Імперыі па сваёй сутнасці ёсць справядлівай. І так кожны падданы Імперыі жыве шчасліва, ганарыцца тым, што ён падданы Імперыі.

Але хтось спытае, ці лад, пануючы ў Імперыі, які ёсць ладам Імперыі, а таксама ёсць ладам як такім, ладам самім у сабе, што робіць наш Imperium Mundi Імперыяй Добра, не пахіснецца, калі падданыя ўбачаць, што ў Імперыі больш няма ворагаў, таму што ўсе яны пераможаны, а злачынствы часам адбываюцца па-ранейшаму? Бо ў Імперыі, людзі вядуць сябе дрэнна, таму што яны з'яўляюцца агентамі варожых імперый, але калі няма ворага, і хтосці зрабіў дрэнна, то з’явілася б пытанне, адкуль гэта зло, а за ім наступнае пытанне: ці можа лад Імперыі не ёсць дасканалым, калі здараюцца з ім дрэнным рэчы, нават калі ворагі Імперыі пацярпелі паразу і больш няма іх агентаў? А паколькі лад Імперыі ёсць найбольш дасканалым у той ступені, у якім можа быць зямны твор, то задаваць такія пытанні не варта. Але ці можа Імперыя перамагчы ўсіх ворагаў? Гэта праўда, што няма ў яе ворагаў на зямным шары, але ўсё ж Чужыя могуць хавацца дзесці ў космасе, каб здрадніцкі і вераломна, то бок гэтак, як і сама прырода кожнага ворага Імперыі то загадвае, напасці на Імперыю.

Праўда, святары розных рэлігій і астраномы, якія аднак не нясуць адказнасці за бяспеку Імперыі, сцвярджаюць, што няма там ніякіх ворагаў, але ці можна быць абсалютна ўпэўненым у гэтым? Нельга. А калі вы не зусім ўпэўнены, што вораг не існуе, гэта азначае, што ён ёсць – касмічны барбар, які рыхтуецца да ўварвання ў Імперыю. Такім чынам, калі імперыя пераможа ўсіх ворагаў на зямлі, то надалей усё роўна будзе вернай сваім асноўным прынцыпам: заўсёды пільнаваць агонь на супрацьлеглым беразе. Дзеля гэтага гіганцкія тэлескопы Імперыі будуць стала аглядаць неба ў пошуках нейкага агню, нейкага падазронага руху, нейкага неапазнанага лятаючага аб'екту, а ўпрыгожаныя знакамі Імперыі ракеты і спадарожнікі пастаянна будуць патруляваць касмічныя межы Імперыі.

Часам інфармацыйныя службы Імперыі паведамяць праз галабальную станцыю тэлевізійных навін, што знікла якая-небудзь з ракет Імперыі або адзін з тэлескопаў зарэгістраваў нейкі падазроны рух на касмічных межах Імперыіі. І заклікаюць падданых да пільнасці, да актывізацыі высілкаў, каб прадухіліць усё, што можа нашкодзіць Імперыі ў далейшым павелічэнні яе моцы і славы.


Пераклад мой.
Арыгінал: Gabiś, T. Imperium Europæum, czyli powrót do przyszłości // Stańczyk. Pismo postkonserwatywne, nr 34, 1999.

_________________
Towarzysze, jechałem czerwonym tramwajem socjalizmu aż do przystanku „Niepodległość”, ale tam wysiadłem. Wy możecie jechać do stacji końcowej, jeśli potraficie, lecz teraz przejdziemy na „Pan”. Józef Piłsudski, 1918.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Чаму Imperium Europæum пераможа ў змаганні за свет
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 29 янв 2012, 19:04 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 01 сен 2010, 10:53
Сообщения: 2037
"З нашых аэрадромаў будуць узлятаць будуць нашы цудоўныя баявыя самалёты, узброеныя бомбамі і ракетамі, каб "хірургічным разрэзам" усталяваць мір і лад там, дзе ў вачах Імперыі яны будуць пад пагрозай. Гэта мы, еўрапейцы, стварылі касмічную тэхніку і створым яе зноў, яшчэ больш дасканалую і грандыёзную. Нашы спадарожнікі-шпіёны будуць сачыць за малейшым рухам ворага днём і ноччу, нашы агенты выведкі пранікнуць да цэнтраў іх улады, нашы тэлевізійныя станцыі ва ўсім свеце будуць прапагандаваць нашы каштоўнасці..."

даже не интересно комментрировать подобный порожняк :hi_hi_hi:
тем более, навешивать ярлыки вроде "шиза" и т.п. :jn_pu_sk:
СПАМ - он и в Европе - СПАМ :tema-close:

_________________
Прогноз становится проектом при условии получения достаточных ресурсов.
У успешного человека страница не в "Вконтакте", а в Википедии.
Aserejé, já, dejé, dejebe tu de jebere sebiounouva, majabi and de bugui and de buididipí


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Чаму Imperium Europæum пераможа ў змаганні за свет
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 29 янв 2012, 19:42 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 02 дек 2011, 12:24
Сообщения: 1312
Откуда: Sacrum Imperium Europaeum
Arturas писал(а):
"З нашых аэрадромаў будуць узлятаць будуць нашы цудоўныя баявыя самалёты, узброеныя бомбамі і ракетамі, каб "хірургічным разрэзам" усталяваць мір і лад там, дзе ў вачах Імперыі яны будуць пад пагрозай. Гэта мы, еўрапейцы, стварылі касмічную тэхніку і створым яе зноў, яшчэ больш дасканалую і грандыёзную. Нашы спадарожнікі-шпіёны будуць сачыць за малейшым рухам ворага днём і ноччу, нашы агенты выведкі пранікнуць да цэнтраў іх улады, нашы тэлевізійныя станцыі ва ўсім свеце будуць прапагандаваць нашы каштоўнасці..."

даже не интересно комментрировать подобный порожняк :hi_hi_hi:
тем более, навешивать ярлыки вроде "шиза" и т.п. :jn_pu_sk:
СПАМ - он и в Европе - СПАМ :tema-close:

Честно говоря, от вас (и некоторых других персонажей тут) я никакой интеллектуальной работы не ожидал, поскольку, увы, вы на нее абсолютно не способны. Распознать метафору или иронию - задача абсолютно не подъемная.
Идите дальше философствуйте над теорией "вялотекущей гражданской войны". :hi_hi_hi:

_________________
Towarzysze, jechałem czerwonym tramwajem socjalizmu aż do przystanku „Niepodległość”, ale tam wysiadłem. Wy możecie jechać do stacji końcowej, jeśli potraficie, lecz teraz przejdziemy na „Pan”. Józef Piłsudski, 1918.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Чаму Imperium Europæum пераможа ў змаганні за свет
Сообщение Рейтинг поста: [ ] Добавлено: 29 янв 2012, 23:25 
Не в сети
Голубые штаны
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 июн 2011, 22:25
Сообщения: 3384
А каких комментов вы ждете?
Автор сам довел идею империи до абсурда: если империя всех победит, то ей останется развлекаться только реагированием на сбои и шумы в работе телескопа. Но, как правило, империи не доживают до полной и окончательной победы, они разваливаются уже после того, как приходит осознание невозможности поражения.
ИМХО, в империи как раз и заложено разрушающее ее противоречие - победа губит империю.

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 4 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 2


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group