Woloh писал(а):
алiна писал(а):
У нас што - нельга прамаўляць слова "габрэі"? Чаму гэта антысемітызм? Што дрэннага я сказала пра габрэяў, акром таго, што яны носьбіты русскасьці? Я люблю габрэяў. Кропка.
Размова тут ідзе пра носьбітаў ідэалогіі, якія крытыкуюць народ увогуле, быццам самі на купіне стаяць? А я кажу, што гэтыя прапагандысты - самыя і ёсьць носьбіты рускасьці. Некаторыя з гэтай прапагадысцкай кодлы кажуць пра сваё габрэйства. Дык што?
А тытульная нацыя ў постэсэсэрыі называецца "савок".
Говорить "габрэй" можно и нужно. Но за Вами эти ноты уже далеко не в первый раз, тут все как на ладони.
А носителями русскости выступают не евреи, а совки, из которых беларусы идут на первом месте с далеким отрывом.
Да и не в русскости дело, а в отношении к своей стране. Евреи хоть помнят свою истопию в РБ на 600 лет вглубь. Все их школы и течения тут. Погуглите инет. 80% информации о Беларуси на английском будут статьи о евреях. Это беларусы дальше 1945 себя не видят, знать не хотят, и уж тем более ничего про это не пишут, за исключением маргинально малой кучки.
Крытычныя нейкія «ноты» пра ролю габрэйскай супольнасьці на фоне таго ці іншага гістарычнага антуражу, існаваўшага на нашай зямлі - гэта ў вас называецца антысемітызмам? Мне нават захацелася параўнаць гэтыя вашыя "ноты на далоні" з абвінавачваньнем начальніка проста за погляд у бок падначаленай. Вось жа не дажылі мы пакуль да такой абароны правоў чалавека.. А што нам перашкаджала наблізіцца да такога ўзроўню абароны правоў чалавека? Пэўныя гістарычныя рэаліі, праўда ж?
Пэўнасьць і поўнасьць той гістарычнай веды, якой нас з вамі, пане,
пічкалі ў савецкія часіны выглядае вельмі сумнеўнай. Значыць, нармальны чалавек урэшце ставіць пытаньні, шукае адказы і стварае нейкую схематычную канструкцыю – часа-прасторавую - аналізуючы факты, прадстаўленыя прафесійнымі гісторыкамі розных часін – праз, якія яму – нармальнаму чалавеку - толькі даступна, носьбіты інфармацыі.
Кажу вам - мяне хвалюе найперш нашая зямля - зямля, на якой людзі, практычна без аніякіх дзяржаўных падпорак - цягам апошніх 400 гадоў, данеслі да нашага 2015-га мову і маюць асобную дзяржаўнасьць.. Цікава, дзякуючы - чаму?
І таксама цікава - якім чынам яны аказаліся пад такім палітычным і нацыянальным ціскам, што вымушаны былі адмовіцца і ад свайго літвінства – як карова языком злізала!, і ад свайго хрысціянства, цалкам адрознага ад маскоўскага праваслаўя?
Ці, напрыклад, як гэта народы Турмы Народаў атрымалі гэтае ганаровае права памерці за веру ў камунізм – у 20-м веку – на салаўках-у-гулагах-калхозах-войнах – як савецкія, нават і не ўпамінаючы пра сваё хрысціянства – а з вераю ў заветы партыі? А цяпер вунь аказваецца, што гэта "народ-боганосец" вінаваты ў тым, што вайна за "русскі мір" пад сцягам русскага языка пачалася.. А вінаваты народ гэты, аказваецца - таму, што “даносы пісаў”.. А вы кажаце, што наадварот – не пісацелі.. А архівы вунь гараць – са спадчынай апошніх гадоў.
1. Глыбіня існаваньня габрэйскай супольнасьці на нашай зямлі - значна большая ніж 600 год. У любым выпадку гэта была супольнасьць, якая мела магчымасьць рэгуляваць жыцьцё сваіх грамад і уплываць на палітыку і Кіева, і Літвы, і Рэчы і Расеі – уплываць як згуртаваная супольнасьць і, пры гэтым, кожны асобна меў пэўныя правы, згодна з дзяржаўным законам – як грамадзянін пэўнай краіны.. Таму габрэі былі носьбітамі розных палітычных ідэалогій на кожным адрэзку гісторыі. Актыўнымі і ўплывовымі носьбітамі - паралельна са сваёй габрэйскасьцю, якая безумоўна сама відазмянялася , але заўсёды лучыла іх з габрэйствам іншых краін і, значыць, давала магчымасьць уплываць на палітыку краіны звонку . Гэта гістарычны факт і гэта не добра, і не дрэнна , а проста трэба разумець, як яно было.. І трэба, каб пра гэта можна было казаць спакойна – словамі, а не вышукванымі нотамі..
2.Тытульная нацыя на постсаўку – савок. Раней быў суцэльны савок і дысідэнты габрэі, якія з’яжджаючы, аказваецца, антыкамуністаў не любілі больш за камуністаў. Гэта было для мяне колісь дзіва і адкрыцьцё. Кургіняны, знатакі з кішэнькамі – гэта што – не прапаганда савецкасьці? Я лічу гэта злачынствам – прапаганду савецкасьці – разам з гэтымі тэзамі: Сталін фашыст, а Ленін – не. Яшчэ раз – рэвалюцыю зрабілі камунафашысты і менавіта яны кінулі ў душагубкі савецкай улады мільёны жывых людзей па іх сацыяльнаму стану, па нацыянальнаму, веравызнальнаму - толькі для таго каб папярэдзіць магчымы супраціў. Тое, што еўрапейскія краіны чынілі свой супраціў “пралетарыям усіх стран” – каб яны не учынілі сусьветнай рэвалюцыі – гэта толькі паказвае жыцьцяздольнасьць еўрапейскай цывілізацыі. Але 2-ю міравую камуністы такі ўчынілі. А потым самым подлым чынам –– абы захаваць уладу – карысталіся Халакостам, які самі ж і справакавалі .. Карысталіся - каб прапагандаваць СССР і знішчаць любыя парасткі нацыянальнага ў былой Турме Народаў і душыць яшчэ палову Эўропы той.. Усе гэтыя тэзы можна ілюстраваць процьмай доказаў – у выглядзе савецкай прапаганды і савецкіх жа злачынстваў супроць чалавечнасьці. Канстатацыя гэтага факту – таксама антысемітызм?
3. Прапагандысты русскага міра і ёсьць сёньня ягонымі носьбітамі. Гэта – без варыянтаў. Няма тут розніцы – бурат гэта ці габрэй. Прапагандысты сёняшнія русскага міра – злачынцы, бо развязалі вайну ў якой загінулі людзі. Людзі гэтыя забіты менавіта гэтымі прапагандыстамі. Усе апросы і галасаваньні ў такіх умовах не маюць значэньня, бо праведзеныя пад ціскам прапаганды, якая свядома дэмаралізуе і карыстаецца людскім страхам поўнага калапсу дзяржаўных інстытутаў. Але калі прапагандуецца, што гэта вінаваты “народ-баганосец”, а не кіроўная хеўра – то гэта як называецца? Мо гэта называецца прадаўжэньнем палітыкі і рыторыкі камунафашыстаў?
4.Як вылезці з гэтай савецкай прорвы - пытаньне №1. Адказу на яго няма і нават катэгарычна не шукаецца.. Маўляў, ужо ж у 90-я казалі.. Гэта ўжо цэлая арыя..