О тупике этнического национализма "по-позняковски". Многовато, но это этого стоит.
Философ Акудович:http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dz ... enDocument"Зыходзячы з гэткай сітуацыі, якая панавала спрэс на пачатку дзевяностых, паўсталы з “перабудовы” нацыянал-дэмакратычны рух наперад усяго высунуў праблему
мовы. Зрэшты, гэта выглядала цалкам натуральным яшчэ і таму, што першыя ідэолагі Адраджэньня за аснову нацыянальнага ўладкаваньня абралі “
моўна-этнаграфічную” канцэпцыю, згодна з якой без вырашэньня праблемы мовы не вырашалася нічога ўвогуле...
Даўно ў прамінулым засталася “беларусізацыя” 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, калі абеларушчваньне сацыяльна прывілеяваных слаёў краю было актуальнай дзяржаўнай палітыкай (сацыяльны под тады яшчэ сам па сабе быў стыхійна беларускім).
Тая “беларусізацыя” скончылася жахлівымі рэпрэсіямі над усімі героямі гэтай маштабнай акцыі, але татальна вынішчыць яе плён атрымалася толькі ў 60-70-я гады, калі пад аблудай глабальнай інтэрнацыяналізацыі адбывалася сістэмная і метадычная русіфікацыя нацыянальных рэспублік.
З шалёнай інтэнсіўнасьцю (маўляў, бацькі просяць) беларускамоўныя школы іначыліся на расейскую мову навучаньня, тое самае рабілася ў вучэльнях, тэхнікумах, ВНУ, справаводстве, тапаніміцы, газетах, масавай культуры – спрэс, за выключэньнем літаратуры.
Між іншым, у тую пару рэспублікай кіраваў Пётр Машэраў. Натуральна, за сваё шчыраваньне ён атрымаў ухвалу ад маскоўскіх уладаў. Але ня толькі – ад уласнага народу таксама. Першая ўхвала цалкам зразумелая, а вось усенародная любоў беларусаў да таго, хто актыўна прычыніўся да справы сістэмнага вынішчэньня беларушчыны, выглядае нейкім недарэчным парадоксам. Аднак насамрэч нічога парадаксальнага тут няма, хаця абыякавае, а падчас нават і варожае стаўленьне беларусаў да ўласнай мовы, не перастаўляе зьдзіўляць каго заўгодна.
Каб адказаць на пытаньне, чаму так сталася, чаму беларусы за камуністамі, у адрозьненьне, скажам, ад грузінаў не рабілі ніякіх захадаў у абарону роднага слова, мы мусім згадаць, дзе і ў які час сфармавалася ўжо ўласна беларуская мова, а менавіта пару “нічыйнага мораку” (ХVІІІ – канец ХІХ стагоддзяў), калі пазбаўленая каналаў улады і кніжнай (высокай) культуры, беларуская вёска самахоць напрацоўвала сабе лінгвістычны канон, з якога потым вымкне і літаратурная мова.
Але для нашай аналітыкі істотны не лінгвістычны момант, а сацыяльны. Таму найперш зьвернем увагу, што
беларуская мова (у адрозьненьне ад старабеларускай) паўстала і доўгі час функцыянавала выключна як плебейская мова сацыяльнага нізу. На ёй размаўлялі адно тыя паспалітыя (вяскоўцы, жыхары апошніх ускраінаў, мястэчак і гарадоў), што жылі з мазаля і былі цалкам адлучаныя ад хоць якіх выгодаў прывілеяванага жыцьця больш заможных групаў і класаў. З чаго кожны асобны выпадак падвышэньня сацыяльнага статусу селяніна ці наёмнага працаўніка перадусім патрабаваў замены ўласнай мовы на нейкую іншую. Адсюль і быў сфармаваны сацыяльны стэрэатып беларускай мовы як таго, што ў кожным разе трэба пераадолець (адрачыся), калі ты жадаеш сабе лепшай долі. І гэты стэрэатып ня быў ідэалагічным сімулякрам – ён з дня ў дзень фармаваўся зусім канкрэтнымі праявамі штодзённага жыцьця...
...
Дзеля абгрунтаваньня гэтай маркотнай тэзы, давайце зьвернемся да тыпалагічна блізкай нам па многіх параметрах Ірландыі. Вось ужо болей як дзевяноста гадоў ля ўлады там знаходзяцца радыкальныя нацыяналісты, а ірландская мова за гэты час у краіне ня толькі не запанавала, а наадварот – вымарнела ў нішто. І прычыны таму навідавоку – функцыянальныя магчымасьці нацыянальнай мовы, раўнуючы з ангельскай, былі непараўнальна зьніжаныя ўжо ў пару вызвольных перамогаў ірландцаў і таму ў справе штодзённага жыцьцяладу яна ня вытрымала канкурэнцыі з сваёй магутнай суседкай-заваёўніцай...
Калі мова сістэмна зьніжае ўзровень дабрабыту масавага шарагоўца – у гэтай мовы няма персьпектывы, прынамсі, гарантаванай.
На праблемнае пытаньне:
мова ці каўбаса, звычайны шараговец цалкам слушна адказвае – каўбаса.
(
Я о том же говорю уже лет 12. )
Бо мова створаная дзеля жыцьця, а не наадварот. І калі нейкая мова не паляпшае жыцьцё чалавека, то навошта яму такая мова? І ўсе самыя палымяныя і пераканаўчыя аргументы рамантыкаў ад нацыяналізму будуць заставацца для паспалітага чалавека пустой балбатнёй, калі з мовы нельга жыць – і жыць добра.
Сітуацыю з паўсюдным адраджэньнем беларускай мовы ўскладняе той факт, што сёньня чалавецтва на злом галавы кінулася ў глабалізацыю, якая канцэптуальна мяняе ролі і значэньні нацыянальных моваў у камунікатыўным алгарытме сучаснага жыцьця – натуральна не на іхнюю карысьць. Тут даволі праблемаў і для моваў-лідэраў, а што тады казаць пра мовы-аўтсайдэры, асабліва пра тыя, у якіх сацыяльная функцыянальнасьць непапраўна заніжаная адносна іх унутраных патрэбаў дзеля самагенерацыі."