За апошнія гады фатограф Радыё Свабода Амас Чэпл зрабіў сэрыю ўнікальных фотаздымкаў з выкарыстаньнем дронаў. Сафія, Баўгарыя. Сабор сьвятога Аляксандра Неўскага.
18. Па-першае - "Неўскі" не святы. Нават, моўна - гэта абсурд, не кажучы, што - гістарычна. Але, калі казаць пра храм менавіта, то ўражвае,
як кантрафорсы і аркбутаны сталіся разбудаванымі ва ўтылітарныя памяшканьні. Гэта падобна на піраміду, прызначаную для жыцьця.
Руская царква была домам таргоўцаў. Дабро там ахоўвалася самім Богам.
Галі, Абхазія. Непадалёк ад фактычнай мяжы гэтага сэпаратысцкага рэгіёну з рэштай Грузіі.
17. Дакладней: рэгіён акупаваны, а не сепаратысцкі. Гэта версія таго, што маглі б зрабіць, напрыклад, з нашага Палесься -
калі б раптам мы былі такімі свядомымі, як, сёняшнія літоўцы, а паляшукі б самі не былі колісь селянымі-пераселянымі -
ў тым ліку, і ятвягамі, што сышлі ў балоты, як тыя мера ды весь - каб унікнуць паняволеньня. Вось яны сыходзілі,
але само балота знікала і ператваралася на новую зямлю..Так нашчадкі тых, што хаваліся, зноў сышліся з тымі,
хто заставаўся на цьвердзі, дзе спрадвеку жыла літва, абкружаная морам з двух бакоў.
Нашая краіна мае мноства рэчак, якія засталіся пульсаваць у два розныя бакі, калі вада сышла.
Недзе ж на мяжы гэтай рознасьці і жыла заўсёды літва – народ паміж двума морамі. Госці тут вымушаны была спыняцца – перавантажвацца..
Вада сыходзіла і бераг павялічваўся. Балота меньшала. Ворнай зямлі ставала болей.
Прыходзіла “стабільнасьць” – дзяржаўнасьць, якая ахоўвала жыцьцё на тутэйшай зямлі – у сваіх інтарэсах.
Ворагі некалі занялі тутэйшыя горы – у адрознасьці ад Грузіі.
Тбілісі, Грузія. Праваслаўная царква над ракой Кура.
16.Вельмі радуе вока прысутнасьць архітэктуры імя Саакашвілі - такія дагістарычныя формы натуральнага росту,
як у творах Чурлёніса з серыі “ Стварэньня свету”. Яны - пазнака часу, спраўджаныя надзеі, якім ён, час, даў шанец спыніць няўцямную шэрасьць.
Стары Тбілісі, напэўна ж, не дае права на шэрасць. Адсутнасьць старога Менску стварае і нават штурхае на яе..
Шэрасьці прыбудзе - пакуль стары Менск не будзе асэнсаваны… Нават - так. У Менска ёсьць шэдэўры – і таксама выглядаюць, як кветкі, ці крышталі..
Створаны таму, што творца, збегам абставін, займеў усё ж волю тварыць..
Брно, Чэхія. Сабор сьвятых Пятра і Паўла.
15. Выглядае ілюстрацыяй таго, што атрымалася, калі жыцьцё не адказала на выклік часу.
Дзякуй Богу шчэ, што не знішчыла Храм і тым самым дало сабе шанец. Храм - быццам помнікам Генію, якому давялося змірыцца з абкружанасьцю..
Конус святла павернуты ўверх. Антэна, якая прымае энэргію Неба. І перадае не непасрэдна, а праз зямлю..
Шэрасці ў разбеленым карычневым не меней, ніж у разбеленым чорным. Вось дзе плітачка і і ружовенька.
Але там сапраўды можа быць чысценька. Мае шанец – быць.
Масква. Расея. Скульптура «Рабочы і калгасьніца».
14. Ну што тут скажаш. Творца тут – таксама антэна. Толькі - каб трансляваць загад. Серп і молат – не для жыцьця. Для мясарубкі.
Вунь цацачны знак ейнага кола – у тумане.. Усё жыцьцё, з дзяцінства, Масква была сталіцай маёй Родзіны. Родзіна…
Пісалася: Родина. Трэ язык прыціснуць да верхніх карэнных зубоў, каб выціснуць “ди” , але спачатку трэ пратрубіць “ро” – рогам роту.
Затым, значыць, гэтае расцягнутае да вушэй “и”, якое праз “д” проста запячатвае горла – і “на”! А вось словы “Радзіма, мая дарагая, ты ў шчасьці жаданым жыві..”
можна прамовіць, як дыхаеш..
Масква, Расея. Гатэль «Украіна» ў сутоньні.
13. Сутоньне – вакол. Але насамрэч, яно - імгненьне – хай і цягнецца век ужо.. Україна – сама святло.
Яна мае яго ў сабе і атрымае – і з неба, і з жыцьця – нават сярод ночы. Амэн.
Санкт Пецярбург, Расея. Апалае лісьце ў Летнім садзе.
12. Прыгожа. Некалі, разглядаючы Лондан у Гугле “Планета зямля”, я знайшла чалавека з тачкаю. І там напраўду была нейкая вялізная сметніца побач.
Цуд жа. Гэта быў першы чалавек – знайшоўся таму, што меў доўгі цень. Ранішні, напэўна. А гэтыя людзі – вечаровыя, дакладна.
Кошыцэ, Славаччына. Сабор сьвятой Лізаветы на галоўным бульвары.
11. Вось таксама гісторыя пра тое, як шматкроць была зменена плынь жыцьця, але захавала помнік – не знішчыла набытак часу..
Гагры, Абхазія. Расейскія турысты на пляжы.
10. Люблю шэры колер, насамрэч – у мастацве, прыродзе.. Толькі - калі ён сам сябе прадстаўляе, а не месіва са сметніка.
Цудоўная дыяганаль. Прыгожа. Я хачу ў такім моры пакупацца. Але не ў выглядзе акупанта, а ў якасьці добрага госця.
Брасаў, Румынія. Замак Бран таксама вядомы як замак Дракулы.
9. Брр.. Можа “а” прапушчана? Барын наш. Мядзьведзь. А можа – Вран? Пярэварацень. Вурдалак. Кажан. Воран..
Здрабненьне нейкае. Лепш думаць, што гэта быў адзіны ўваход у тутэйшую зямлю – пад гарой. Вароты. Брама. Казка.
Будапэшт, Вугоршчына. Статуя Свабоды была пабудаваная ў 1947 годзе ў гонар «савецкіх герояў-вызвольнікаў».
Сёньня гэты манумэнт прысьвечаны «памяці тых, хто ахвяраваў жыцьцё за незалежнасьць, свабоду і дабрабыт Вугоршчыны».
8. Можна нават не каментаваць, бо кожнае слова – наваяз. Свабода ў 1947-м была толькі для такіх істуканаў.
Людзі вымушаны былі хаваць яе глыбока ў сэрцы. Не глядзець зверу проста ў вочы – былі вымушаны.
Удаваць вясёлых і нязмушаных было неабходна для выжываньня. Яны і цяпер спрабуюць не праймацца віной іншых.
Бо лічаць сябе таксама вінаватымі. Не хочуць спакушацца помстай. Моляцца менавіта аб гэтым.
Асьвеньцім, Польшча. Парэшткі будынкаў, у якіх месьціўся канцэнтрацыйны лягер.
7. Думаю, што тут хаваецца таямніца чорных дзірак, якія могуць знішчыць жыцьцё на зямлі.
Санкт Пецярбург, Расея. Сабор Уваскрашэньня Хрыстова на крыві.
6. Цацачная прыгажосьць некаторых храмаў даволі часта здзіўляла. Я памятаю сустрэчу з гэтым помнікам – якраз тады,
калі Масква была сталіцай маёй Родзіны а горад зваўся Ленінградам. Тады, калі інстынкт самазахаваньня папярэджваў зусім незаўважна.
Прыгожы – да захапленьня - і раптам аказваецца, што ён называецца “Сабор на крыві”..
Бухарэст, Румынія. Палац парлямэнту ў цэнтры гораду.
5. Гэта час, калі злу не трэ было хавацца дзесь у замках. Можна было спакойна разлегчыся на раўніне. Час пад дэвізам: воран ворану вока не выклюе.
Але ўсё сканчаецца. Маладыя ваўкі раптам крылы прыладжваюць.. “НТР – ттваю маць!” - кажуць вораны
Масква, Расея. Красная плошча восеньскай раніцай.
4. Гэтая Красная плошча, пасярод якой, як лічыцца, ляжыць мумія, будзе вялізным мячэтам. Калі будзе ўвогуле.
Локет, Чэхія
3. Замак у сваім прамым сэнсе. Абкружанае вадой, гняздзечка. Гняздо.
Баўгарыя. Закінуты помнік на вяршыні Бузлуджа.
Былы камуністычны храм: “Дом-памятник БКП полностью разграблен: украдены все кабели электросети и все элементы
внешней и внутренней декоративной облицовки, которая состояла из мрамора, гранита, лабрадора, золота, серебра,
бронзы и других ценных камней и металлов. Большинство памятников и коммуникаций на вершине также уничтожены
с целью грабежа, а дачи и турбазы проданы частным лицам и фирмам.”
У мяне ёсьць кніга “Архітэктура Югаславіі” і найбольш, памятаю, уразілі мемарыялы.. Але яны не спыніла гвалту на гэтай зямлі.
А гэтыя два вось у кнігу не трапілі:
Монумент погибшим патриотам в Черногории:
Памятник освобождению Книна, города в Хорватии:
Ерэван, Армэнія. Сьнег на мэмарыяле генацыду.
1. Помніць – трэба. Жахліва - жыць для помсты.