 |
Голубые штаны |
Зарегистрирован: 31 авг 2010, 10:31 Сообщения: 21809 Откуда: Минск
|
ЯК ЗАВАЛІЦЬ ЛУКАШЭНКУ ЗА АДНУ НОЧ Адзіны выканальны сцэнар вокамгненнай перамогі абмаляваў блогер miram: « Пастаўлена задача: валіць Лукашэнку. Час: 19.12.2010. Месца: Кастрычніцкая плошча. Прапаную плян 99% эфэктыўнасьці. 1. Выйсьці на плошчу. 2. Зьляпіць сьнегавіка. 3. Намазаць сьнегавіку вусы. 4. Назваць Лукашэнкам. 5. Радасна паваліць. Пасьля гэтага ніхто ня зможа сказаць, што мы не звалілі Лукашэнку». блогер marzec2006: « Пастаім да 23.30 і па дамах... Бо на мэтро пасьпець і рана на працу... А ў панядзелак пасьля працы, на паўстаўкі на рэвалюцыю... У вольны ад працы час. І так тыдзень, а потым перапынак да Дня волі і ЧШ 2011. І зноўку цішыня, перабіваная гарачымі вёснамі, так да наступных выбараў... А там зьявіцца які новы альтэрнатыўны кандыдат, які Грышчанка... І пачнуць гэтага Грышчанку раскручваць за 2 месяцы перад выбарамі... І будуць налепкі раскідваць "Галасуйце за Грышчанку, і будзе салодка"... А Грышчанка будзе ўсіх зваць на плошчу на рэвалюцыю... І зноў гэтак жа... А праз 5 гадоў зноў новы альтэрнатыўны кандыдат, які Селіванец і г.д.» прапануе mikalaj_achyzha: « У незаангажаванага грамадзтва заўсёды быў выбар (ідэйны, палітычны, сацыяльны), можна было далучацца да лібэралаў, сацыял-дэмакратаў, камуністаў, хрысьціянскіх дэмакратаў ды інш., і рабіць іх сваім розумам, цьвёрдасьцю, энэргіяй лепшымі, мацнейшымі... Калі нашы сумленныя людзі будуць і надалей ігнараваць гуртаваньне ў партыі, як бы брыдка ні гучала гэтае слова пасьля КПСС, то мы яшчэ доўга будзем блукаць па завулках на шляху да Плошчы». Прапануецца таксама ствараць сеткавыя арганізацыі, за якімі, на думку блогера maz_d, будучыня: « Лазячы па рознага кшталту каляпалітычных рэсурсах, даводзіцца бачыць такое меркаваньне, што, маўляў, нічога не атрымліваецца з-за таго, што няма харызматычнага лідара, які павядзе масы за сабой... Думаецца мне, што людзі гэтыя моцна памыляюцца. Бо маюць у галаве састарэлую карціну сьвету. Што было, скажам, у 19-ым стагодзьдзі? Было ў масе сваёй малаадукаванае насельніцтва, па 10-12 гадзін у суткі занятае на працы, у такіх умовах наяўнасьць прафэсійных агітатараў-арганізатараў суворая неабходнасьць. Сёньня ж лідэр ня тое, што ня надта дапамагае, ён замінае. Лідэра можна дыскрэдытаваць, можна пасадзіць, можна, урэшце, забіць. А калі ўспомніць пра магчымасьць усталяваньня татальнага сачэньня за любым чалавекам, аж да камэраў ва ўнітазе, становіцца відавочным, што любая арганізацыя, завязаная на аднаго чалавека, асуджаная. Такім чынам, будучыня за арганізацыямі сеткавымі, арганізацыямі расьсяроджанымі, якія ня маюць ні агульнай структуры, ні агульнага кіраўніцтва і аб'яднаныя ў нейкую сілу толькі ідэяй. Ідэю нельга забіць ці пасадзіць, за ідэяй не ўсталюеш сачэньне, ідэю ня здымеш на камэру ў прастытуткі. Ідэі можна супрацьпаставіць іншую ідэю, але тут будзе бітва на роўных». Як бы там ні было, на парадку дня цяпер плошча. На ёй засяроджаныя думкі і пачуцьці ўсіх палітычна занепакоеных блогераў. Гэтая амаль маніякальная засяроджанасьць ужо прыводзіць сіх-тых да гістэрыкі і ўсплёску нянавісьці да «народу» - вядома ж, «хворага»: « Беларусы - рабская нацыя. Нацыя <...>, якой наканавана жыць у гаўне ўсю гісторыю свайго існаваньня. Мне сорамна быць беларусам. Пляваць на гэты народ, няхай робіць як хоча. Калі ён зьнікне, ніхто і не заўважыць. Вы, адзінкі, што намагаюцца штосьці зьмяніць - малайчынкі і няшкі. Сумленныя людзі. З гонарам. Але ўсё, што вы атрымаеце - здаравенны сакавіты <...> Не ад уладаў, а ад сваіх жа суайчыньнікаў. На плошчу прыйду, канечне, і буду рабіць, што трэба. Але толькі дзеля ўласнага сумленьня. Народ ня варты нічога». ( niechta) « Я магу толькі пажадаць хутчэйшага скону свайму народу. Каб ня быць ім. Тым народам, пра які пісаў Караткевіч, але больш трапна пісаў апошні Быкаў і першы Купала. Мне немагчыма цяжка адносіць сябе да тых скатоў, што рады бохану нясмачнага хлеба і сэрыялу "Кармэліта". І я ня буду адносіць сябе да тых, хто ня можа думаць самастойна і запівае таннай гарэлкай "Контуры" на АНТ. Тых, каму насраць на сваіх дзяцей, абы цяпер хапала на малако і камуналку. Трэба пагадзіцца з тым, што калі чэскіх студэнтаў біла паліцыя ў 89, увесь народ чэскі суперажываў не ў асабістых дзёньніках, як беларускі ў 2006, а на плошчы. Трэба пагадзіцца, што калі найбольш актыўная частка беларускага студэнцтва мерзла ў намётах у 2006, іхныя сябры і аднакурснікі казалі ў ВНУшных клазетах "Дэбілы! Ім нічога не дабіцца! Я, канечне, супраць, але...". Я адмаўляюся ад прыналежнасьці да роду тых, хто паводзіць сябе як быдла за загонам. Яно ня можа скінуць загон, бо ён нарадзіўся рабом? Чухня! Багата гістарычных прыкладаў, калі гэта не першкаджала Народу. Беларусы - нацыя скончаная». ( dobry_guzik) Усе вы чулі, а можа, самі калі-нікалі паўтаралі падобныя развагі ў роспачы. Яны могуць здавацца «відавочнымі», але: Па-першае, Лукашэнку зь некаторых часоў падтрымлівае ня толькі, а можа і ня столькі «народ» (чытай: «люд паспаліты»), колькі «новая сытая кляса», аб чым ужо была гаворка. Па-другое, і гэта галоўнае, нельга паддавацца на хітрасьць дзяржпрапаганды, якая падзяліла беларусаў на «народ», які заўсёды «за», і адасобленых ад яго «апазыцыянэраў»-адшчапенцаў, якія заўсёды «супраць». Нібыта два цалкам розныя мноствы, пазытыўнае і нэгатыўнае, народ і анты-народ. Не, спадарове, так справа ня пойдзе, «безь мяне народ ня поўны». Мы ніякі ня «анты-народ», а неад'емная частка народу, толькі дыскрымінаваная ў правах, ашальмаваная і схаваная ў цёмную камору. Нам пакуль што няма куды болей выйсьці адтуль, апроч як на плошчу. http://www.svaboda.org/content/article/2249974.html
|
|