Andrej Cieraszkou' писал(а):
Аналізуючы той факт, што стан сродкаў масавай інфармацыі і палітычнай апазыцыі ў Беларусі горшы, чым нават у М'янме, я прыйшоў да высновы аб тым, што ва ўсіх краінах, апроч нашай, палітыка - вынік кампрамісу. Калі гэта не кампраміс з апазыцыяй, то гэта кампраміс паміж сем'ямі, кланамі, асобамі ўнутры самой улады. Нават дыктатары вымушаныя лічыцца з уплывовымі коламі, набліжаць іх да сябе, задавальняць, абапірацца на іх. Але кампраміс - заўсёды хавае ў сабе супярэчнасьць, трэнд можа памяняцца. Таму гэтыя сілы пакідаюць для сябе аварыйныя кропкі апоры - апазыцыю і СМІ. Прычым, паколькі усе роўныя пад Месяцам, у захаваньні гэтых інструмантаў ціску зацікаўленыя ўсе ўплывовыя колы. Не, яны не зацікаўленыя ў моцных мэдыях ці апазыцыі, бо зброя можа быць скіраваная супраць іх саміх, ім патрэбныя аслабленыя дэмакратычныя інстытуты, сілу якім у патрэбны момант можа надаць воля саміх гэтых колаў. Такім чынам, апазыцыя і мэдыі застаюцца дзеля таго, каб падтрымліваць іхную палітычную вагу.
У Беларусі ж улада манагамная, усе рашэньні прымае адна асоба. Кланы як бы і ёсьць, але яны спаборнічаюць не за ўплыў на дыктатара, а за блізкасьць да ягонага цела, за нішцякі, якія забясьпечвае гэтая блізкасьць. Той жа, хто спрабуе хоць у нейкай ступені ўплываць, рана ці позна апынаецца ў сьледчым ізалятары КДБ альбо ў эміграцыі. Урокі засвоеныя, амбіцыі задаўленыя. Натуральна, што ў гэтых варунках ва ўладзе няма сілаў, зацікаўленых у існаваньні патэнцыйна моцных мэдыяў і апазыцыі, бо нават у думках няма ідэі вынесьці свае амбіцыі на публіку.
У варунках, калі ўлада ў сваім стаўленьні да інстытутаў грамадзянскай супольнасьці маналітная, у апазыцыі (любой, "кепскай" ці "добрай") няма шанцаў паўплываць на ўладныя працэсы. Сумная выснова, але, падобна, што гэта так ёсьць
Гэта падсумаваньне ў тым ліку і працы нашага форуму, дзе, падобна, больш не генэруюцца ідэі. За выключэньнем хіба ідэі канфэдэрацыі з Польшчай, якая сама па сабе цікавая, хаця і фантастычная, але зьяўляецца ідэяй "ад адчаю". Усё астатняе - "крутое піке": Расея загнівае, ад яе трэба зьбягаць, апазыцыя "нікчемная", мы не палітыкі і г.д. Манро неяк абмовіўся, што я не ўяўляю сабой каштоўнасьці для форуму. Гэта, відавочна, так, бо ў мяне сапраўды адсутнічаюць нейкія ідэі, і нават зблытаная арыентацыя ў прасторы. Я нават ня ведаю, што зараз мае значэньне для нашага грамадзтва: каштоўнасьць ідэяў удзелу ў "выбарах" и "байкоту" іх раўназначная - ніякая, напішаш ты прашэньне аб памілаваньні ці згніеш у турме ад тубэркулёзу - ніякай розьніцы, любая сыстэмная праца ўпіраецца ў зачараванае кола "няма матывацыі-няма людзей-няма сродкаў-няма базы-няма працы-няма людзей..." ва ўмовах шалёнага ціску з боку ўлады, навіновыя стужкі нагадваюць мыльную опэру: Кэтрын Эштан (Майкл Скэнлан, Лешэк Шарэпка - партрэбнае падкрэсьліць) зрабіла заяву, пікет не дазволілі, артыкул Халезіна (Калінкінай, Шарамета - патрэбнае падкрэсьліць), таму далі суткі ці штраф, у Слоніме не было сьвятла (пад Смалявічамі чакаюць паўмільёна кітайцаў, у Горадні зноў нешта разбурылі - патрэбнае падкрэсьліць) і г.д.
Я ведаю, што ў падобным псыхалягічным стане зараз знаходзяцца тыя, хто паклаў маладосьць, жыцьцёвыя пэрспэктывы і здароўе на справу барацьбы з рэжымам. Я ведаю тых, хто знаходзіцца пад суіцыдальным настроем у гэтай сувязі, бо жыцьцё для іх губляе сэнс. На жаль, я ня ўпэўнены, што нават зьяўленьне свайго Яна Палаха неяк сур'ёзна ўзбудзіць беларускае грамадзтва. І не адзіны я, бо ў супрацьлеглым выпадку мы бы ўжо даведаліся пра чыёсьці самаспаленьне...
І проста чакаць млосна, і рабіць немаведама што

Прежде всего, Андрей, надо вылазить из окопов окопного сознания. Это как раз то, что роднит власть с нынешней оппозицией. Стенка на стенку. Стенка на стенку. Циклы стенок на стенку. Даже тут, где собралось 2 с половиной человека, сведи вас с Монро, и точно подеретесь.
Затем четко представлять пределы самими предлагаемых микстур. Например, мною уже обозначались такие проблемы идеальной (при участии исключительно святых) представительской демократии сегодня, такие как безответственность, неконкретность и открытость к последующим передергам обеспечиваемого ею выбора. Но ведь и это еще не все.
Представим, что у нас идеально прошли идеальные выборы. И что, от этого тут-же ушла бездонная денежно-ресурсная прорва так называемой беларуской экономики? Или, другими словами, ушла распределительная ее природа, требующая центра распределения, автоматически становящегося центром
реальной власти?
Т.е. может быть пора отбросить священность борьбы за власть номинальную - выборы в парламент, президентские выборы, и концентрироваться на вопросах реальной власти - разгосударствливания собственности, построении альтернативным существующим и неподконтрольных денежных потоков, поддержке малого бизнеса, лоббированию внутреннего фондового рынка, выходу на корпоративном уровне на внешние рынки капитала и т.д.?
Коль скоро нет священной коровы выборов, то появляется возможность идти на них, перехватывая, и превращая в гротескный стеб лозунги власти. Хороший задел для этого есть - песенка Ксении Дегелько.
Идея конфедерации хороша поскольку она бьет по крови доброй половине населения Беларуси. Однако для превращения ее в идею политическую еще предстоит огромная работа.