Максим Равский писал(а):
А вы паспрабуйце пачытаць.
Праграма АГП.Палянілісь нават абзацы зрабіць.
Там, дарэчы, не праграма, а Маніфэст.
Наконт АГП часткова згодны, бязглузда. Лібэралы, што зь іх узяць

Хаця, калі ўчытацца, праграмныя палажэньні праглядаюцца.
Праграма партыі, тым больш у нашых варунках, калі партыя нават тэарытычна ня можа ўплываць на прыняцьцё палітычных рашэньняў, па-любому ў вялікай ступені дэкляратыўная. Яе галоўная функцыя - замацаваць за партыяй месца ў "зьвярынцу" палітычных ідэалёгіяў. У гэтым яна гранічна адрозьніваецца ад праграмы кандыдата ў прэзыдэнты.Так што вызначаймася, якія праграмы мы абмяркоўваем.
Пастаноўка Волахам на першае месца сваёй выпеставанай рэформы АТД нічога, апроч сьмеху ў сур'ёзных людзей ня выкліча. Тут як зь дзіцём: чым бы яно ня цешылася, абы ня вешалася. Тое ж і з фантастычнымі трансмежнымі гарадамі. Усё гэта важна, але не галоўнае і не асноўнае. Галоўнае - зьмена канстытуцыйнага ладу ў краіне, рэальны падзел уладаў, рэформа сілавых ведамстваў, фармаваньне грамадзянскай супольнасьці, разьвіцьцё самакіраваньня. Інтэрмарыюм - ідэя добрая, хаця і дэкляратыўная.
Што датычыць праграмаў кандыдатаў, то ўсе яны былі добрыя. Асабліва я бы вылучыў праграму Алеся Міхалевіча. У Раманчука таксама была неблагая праграма, асабліва яе эканамічная частка. Наколькі рэалізуемая - асобнае пытаньне, але для праграмы не галоўнае. Выглядала грунтоўна. Для тых, хто чытае праграмы. Бо такіх мізэрная колькасьць, для 99% папросту важна ведаць, што праграма ёсьць. Менавіта таму і выглядалі Раманчук і Алесь бледненька на ТБ, што пачалі паглыбляцца ў свае праграмы і эканамічныя пытаньні. Кандыдат у прэзыдэнты не павінен дыць эканамістам, ён мусіць быць лідэрам, у камандзе якога ёсьць і эканамісты ў тым ліку.
У каго павінная быць праграма - дык гэта ў каманды, якая трымае ўладу. Прычым пра дэталі гэтай праграмы бальшыні насельніцтва ведаць зусім неабавязкова. Больш за тое, толькі ў гэтым выпадку, калі на гэтай справе канцэнтруюцца інфармацыйныя рэсурсы дзяржавы + людзі + грошы, і можна стварыць сапраўды рэальную праграму.
А значэньне ідэалягічных дакумантаў партыяў ня трэба перабольшваць. АГП - адна зь вядучых палітычных арганізацыяў, як і ПБНФ, больш дзеяздольных і шматлікіх нікому стварыць ня ўдалася. Значыцца, яны занялі свае, магчымыя на сёньня клястэры палітычнага жыцьця, значыцца, іхныя праграмы цалкам выконваюць сваю задачу. Ці Вы ўсур'ёз верыце, што напісаўшы іншую праграму, можна на парадак павялічыць колькасьць сябраў ці прыхільнікаў?
У свой час Раманчук у АГП стварыў цэлую бібліятэку праграмаў, пераважна эканамічных. У мяне некалькі кніжак ляжыць, даволі тоўстых, па трансфармацыі эканомікі. І што, гэта дапамагло АГП? І там і ў ПБНФ цэнтры аналітычнай думкі вырадзіліся за адсутнасьцю патрэбы, бо на сёньняшні час гэта праца ў стол, якой нікому не цікава займацца. Засталося тое, што запатрабавана: ногі, рукі, мясцовыя актывісты і аддзелы замежнай палітыкі.
Усё гэтыя размовы пра праграмы - таўчэньне вады ў ступе. Галоўнае на сёньняшні дзень пытаньне - якім чынам змяніць кіроўную каманду ў краіне. Канкрэтней: як паспрыяць эвалюцыйнаму працэсу (бо рэвалюцыі ня будзе), каб ён разьвіваўся ў патрэбны бок.