Woloh писал(а):
Самое интересное, что примерно такое же негативное отношение было и к Австро-Венгрии спустя лет 15-20 после ее распада. Можно было вешать растяжку "Даешь Австро-Венгрию!" и быть уверенным, что тебя заплюют и в Чехии, и в Венгрии, и в Румынии. Единственное исключение, возможно - Словакия.
Гэта ўсе залежыць ад часу, калі нацыяналізм вёў рэй. Пасля 1940-х гг. у насельніцтва рэгіёну ўжо была магчымасць параўнаць КаКанію з жыццём і "дасягненнямі" ў нацыі-дзяржаве, пры нацысцкім і камуністычным таталітарызме. У 1950-х гг., калі б аднаўленне А-В было б рэальнай альтэрнатывай, то насельніцтва яго б натуральна падтрымала.
КаКанія была адной з традыцыйных імперый. У тым сэнсе, што ў яе не было цэнтра, які б развіваўся за кошт іншых тэрыторый. Як раз наадварот, па факту развалу А-В у 1918-1919 гг., самымі індустрыяльна і эканамічна развітымі Габсбургі пакінулі Чэхію і Славенію (што адышла да Югаславіі), у той час калі сама Аўстрыя засталася адной з найбольш адсталых у гэтых плане тэрыторый.
Woloh писал(а):
Более того, это отношение остается доминантным и до сих пор. Шварценберг пролетел как фанера над Парижем именно из-за своих "австро-немецких" корней.
Я б не назваў паразу на выбарах у другім туры (!) з розніцай у 9% "пролетел как фанера над Парижем" (?!), гэта нават смешна. Князь меў самую не папулісцкую праграму, якую можна сабе ўвогуле толькі ўявіць у сучасным свеце. Яго электаральная (і ідэйная) падтрымка - гэта самыя заможныя, урбанізаваныя і адукаваныя рэгіёны краіны. Значыць можна лічыць, што моладзь і адукаваны пласт чэхаў - за А-В, супраць - маргіналы з бедных рэгіёнаў краіны:

Упэўнены, што гэта першы і апошні тэрмін саўгасніка Земана.
Woloh писал(а):
Да вот и по поводу Вышеградской группы чешский, кажется, премьер сказал, что необходимо сотрудничать в регионе, но если кто-то надеется на возвращение к какому-то аналогу Австро-Венгрии с одним доминантным игроком, то это абсолютно неприемлемо.
Вы б яшчэ за Аляксандрам Рыгоравічам канспектавалі яго геапалітычныя і гістарычны "адкрыцці".
У Аўстра-Вугоршчыне ніколі не было "аднаго дамінантнага іграка". Гэта не цэнтралізаваная дзяржава, а перадусім манархія і дынастыя.
Woloh писал(а):
С другой стороны, кто знает, может и к совку с годами отношение поостынет и начнутся романтические нотки (как сейчас есть мода на А/В). Типа:
1) Вот при совке мы летали в космос (напомню, космонавтом от Венгрии был Берталан Фаркаш, Румынии - Думитру Прунариу, Польши - Мирослав Гермашевский, Чехословакии - Владимир Ремек). А когда в космос полетит следующий румын, поляк или венгр внутри ЕС? Отвечаю - никогда.
2) Вот при совке нас боялись, а с нашей армией считались. Спецслужбы Болгарии и Чехословакии были весьма знамениты, не говоря про Штази. А кто их боится сегодня? С них только смеются.
3) Вот при совке общество было справедливее, а не под контролем кучки иностранных олигархов
и т.д.
Даже будут наслаждаться искусством соцреализма, как диковинным раритетом.
Такія людзі сапраўды ёсць у Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе, але іх колькасць мізэрная і рэпрэзентаваная перадусім у вельмі маргінальных пластах грамадства (у плане палітычных ці культурных уплываў). Не думаю, што такіх набярэцца больш за 10-20% (у залежнасці ад краіны), пераважна старых людзей з настальгіяй па сваёй залатой сутдэнцкай маладосці.
Што тычыцца пералічаных "дасягненняў", то краіны Варшаўскай дамовы былі абсалютна не самастойнымі, і гэта шматразова прадэманстравалі падзеі ў Чэхіі, Вугоршчыне і польшчы ў 1950-1970-х гг. У космас яны ляталі толькі як прапагандысцкі "баласт". Іх спецслужбаў і войска баяліся толькі свае ж грамадзяне, бо на самой справе яны былі толькі сатэлітамі СССР. Пры саўке рэй вяла партыйная наменклатура і ніякіх сацыяльных ліфтоў, акрамя партыйнага не існавала. Савецкае мастацтва. за вельмі рэдкім выключэннем, - гэта кітч, знак эпохі, не больш.
У ЕЗ у гэтых краін нашмат больш прасторы для самарэалізацыі, удзелу ў еўрапейскіх касмічных праектах, агульнаеўрапейскіх навуковых прарывах сусветнага маштабу (кшталту андроннага калайдэру), стварэння і экспарту высокіх тэхналогій. Галоўнае Польшчы, Вугоршчыне, Славакіі, Румыніі, іншым буйным краінам рэгіёну хоць крыху перастаць усё грэбсці пад сабе і свой хутарскі эгаізм, а пачаць выдаткоўваць сродкі і рэсурсы для ўдзелу ў буйных еўрапейскіх праектах. Упэўнены, што краіны Старой Еўропу гэта будуць адно вітаць. Напрыклад, сучасная Літва з усімі сваімі праблемамі з'яўляецца адным з сусветных лідэраў у галіне лазерных тэхналогій (Sanitas group), у некаторых частках гэтага сегменту займае больш за 50% сусветнага рынку.