Obyvatel писал(а):
minchanka писал(а):
Obyvatel писал(а):
т.е. агрессивным быть плохо.
одел "вышиванку" - перестал быть агрессивным...
свежо!

Obyvatel, а ведь так и есть

позвольте не согласиться. всегда найдутся те, которые захотят одеть "вышиванку", да что угодно, на других "именем революции", "диктатуры пролетариата" и т.п.
Цалкам згодная. Вышыватнік - гэта не вышытая ватоўка, а вышыты моск. "Масквою" гэты мосак вышываны апошнія стагоддзі. Кім жа яшчэ? Усе апошнія стагоддзі - вышываны штыкамі ды прапагандай, адпаведнай тым, хто сядзеў на Стале. Вышывальшчыкі былі розныя. Спачатку - літвінскі здраднікі. Гэта былі не проста з'ехалы, а рэальныя здраднікі, якія паворчвалі штыкі супраць нашай краіны. (У НАС(нашых продкаў) была свая дзяржава са сваёй структурай улады, няпісанымі, пісанымі і друкаванымі законамі. І жылі МЫ ў ёй вякамі супольна.) Такія здраднікі не прабачаюць Радзіме сваіх грахоў і таму абавязкова знаходзяць магутныя аргументы для "вышываньня". (Нават Дастаеўскі - прыклад.) Прапаганда праз веру праваслаўную была самая ядавітая з прапагандаў, бо на той час сапраўдная хрысціянская шчырая вера жыла на нашай зямлі.. Вера, незалежная ад цара-караля.. Літвінства само паўстала на тым, што бараніла сваю адданасьць веры дзядоў. І паганства сваё бараніла, і хрысціянства, якое прыйшло да нас праз Рым №2 і, быццам, праз Кіеў.. Быццам, бо я не бачу доказаў, што хрысціянства сапраўды прыйшло праз Кіеў. Праз Кіеў 1000 гадоў таму ішлі з Падняпроўя караваны на сплаў і гэта адзінае, што бяспрэчна.
Можна меркаваць, што 2000 гадоў таму ішлі караваны з нашай зямлі якім іншым шляхам - бліжэйшым да цэнтра цывілізацыі - Рыма №1. Тут дарэчы і венеды прыйдуцца.

Венецыя - Вена - Венгрыя - Suеоnеs - Швэцкае мора(вунь карэнныя шведы у Эстоніі)

Бо чаму б гэтым знатным мараходам не займацца сваёй справай тысячагоддзямі? Мы ж вунь лыкам з Белавежскай пушчы мо дагэтуль можам таргаваць. Чамусьці я нават думаю, што весляроў фінскіх завуць словам падобным на "русь" таму, што спакон веку наймаліся на тарговыя караблі. А славяне - праваднікі-перакладнікі - тыя, хто дарогу на сваю радзіму ворагу паказваюць - каб ён пагост збудаваў, ворам агароджаны - для палюдзя.. І вось прайшло тышчу гадоў і гэта русь вясьлярская - ды славянская, ды мясцовыя конныя - узбунтавалася супраць асноўных гаспадараў - таргоўцаў і пачала захопваць рынкі сбыту - кшталту Херсанес там і гэдэ. Князь Володымэр абрабаваў царкву ў Херсанесе, скраў раку, ў якой мошчы папы Клімента захаваныя былі і пачаў навяртаць вакольны люд у рабства імем Хрыста. Хачу звярнуць увагу, што прыкладам яму быў Рым №2, а там імператар вышэй патрыярха. Таму і Валадзімер захацеў патрыярха падручнага. Яго стрымлівалі там нейкім чынам. Яраслаў свайго паставіў.. Андрэй Багалюбскі свайго паставіў.. А вось ханы Арды высока цанілі святароў, бо на ўсіх багоў спадзяваліся. І вельмі паспрыялі менавіта Праваслаўю.. Маскоўскаму ж за шчасьце было перазваць да сябе патрыярха і ён, патрыярх, на маскоўскае шчасьце ж, там памёр.. Масква была падручнікам у Арды.
А вось Літва паўстала на абароне сваёй роднай зямлі ды вакольных.. (Шо ж такое? як мне спыніцца?

)
Да здраднікаў. Потым - наша спаланізаваная літвінская "эліта", якая засталася вернай сваёй дзяржаве, (а мове народа тады нельга было здрадзіць, бо гэта было нормай - валодаць мовамі навукі

і сярод гэтых моў - маскоўскай русскай не было) усё-ткі вымушана была ўрэшце здрадзіць.. Штыкі, катарга.. Толькі атрымалася, што яна ўжо здраджвае польскасьці. Таму дагэтуль, усіх завышываных савецка-расейскай прапагандай, аж трасе ад агіднасьці да палякаў. Яны, бач, не хацелі здавацца. "Польская вышыванка" была найпершым ворагам апошнія вякі. Унію таксама знішчалі доўга і хіжа. Тут ужо вышывала прапаганда боскай улады цара.. Веры ісцінна русскай - само сабой..
Але Расейская Імперыя праглынула занадта многа. Вышыванкі бальшавікоў проста непараўнальныя. З іх мы пакуль не вылезлі.
Нам дык яшчэ што.. Як бы там не было, але ёсьць нейкая структура дзяржаўнасьці.. Я ж вось, закладнік гэтага экзашкілета беларускай дзяржаўнасьці і мне важна усё, што яго умацоўвае..
Зараз самае галоўнае - прыняць ратавальную позу ад гэтага ўшчэнт завышыванага ды залапленага рассеяніна.. Не б стварылі свае Злучаныя Расіянскія Штаты ды і жылі б сабе, як цары.. Быў шанец.. Я веру ў гэта. А зараз ім, расіянам, нічога не застаецца як бухнуць сваю Расею, якая была паўстала з лужыны савецкага бруду, на калені перад Украінай.. І перад усім светам.
Самім укленчыць і маліць аб прабачэньні. За сваю подласьць і хлусьню.. За сваю бесчалавечнасьць... Гэта сапраўды так. Іншы шлях - распыл і дзікае поле.
Адэкватныя з расейскай эліты кажуць: "Наша места ля парашы!" - але нехта іншы павінен сябе, бач, узрываць, а ён, вумны, зваліць.. Гэта абуральна, хоць і шчыра. Абуральна, бо недакладныя тэрміны. Не ля.. А сваімі ручкамі зробленая - параша. Такі выбар затрамбаванага народа.
Карацей - кожны народ(і расейскія народы, найперш) хай успомніць пра сваю рэальную спрадвечную святочную вышыванку і гэта сапраўды будзе пэўным абярэгам для мазгоў.