mogdmb писал(а):
Самый главный вопрос - к чему они пытаются прийти?
Сопутствующий (этический) вопрос - какими методами и какой ценой?
СССР провел индустриализацию, выиграл войну, создал ядерное оружие, запустил человека в космос, создал свою технологическую зону и удерживал её, оставил наследие, за счет которого мы жили крайние 25 лет.
За использованные при этом методы и за заплаченную цену - СССР проклинаем.
Украінцы прагнуць прыйсці да звычайнага чалавечага ладу жыцьця. Усталяваць нормы суіснаваньня, прынятыя практычна ва ўсім свеце. Не слухаць балбатню пра іх, а жыць згодна
ім Жыццё, свабоду і недатыкальнасць асобы СССР не гарантаваў нікому і ніколі - тэрор ад імя дыктатуры пралетар'яту першае дзесяцігоддзе існаваньня савецкай улады, пра які ўвогуле няма пакуль шырокага розгаласу , няспынныя рэпрэсіі, праз якія вырашалася стварэньне паднявольнай працоўнай сілы для індустрыялізацыі, вайна сусьветная, вайна халодная, вайна савецкага рэжыму з самім народам праз татальнае сачэньне..
Справядлівае судовае разбіральніцтва па грамадзянскіх і крымінальных справах было палітызавана ў СССР і таксама не было гарантавана ва Ўкраіне постсавецкай.
Удзел і вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах былі фікцыяй у СССР і прафанацыяй ва Ўкраіне постсавецкай..
Свабода думкі, сумлення і рэлігіі цалкам адсутнічала ў СССР, але была заваявана ўкраінцамі пасля распаду СССР. Заваявана - бо менавіта украінцы прагаласавалі за выхад Украіны з СССР.
Свабода выказвання думкі (уключаючы свабоду сродкаў масавай інфармацыі) цалкам адсутнічала ў СССР і толькі часткова прысутнічала ва Ўкраіне.
Маёмасць і свабода распараджацца ўласнасцю - маёмасьць магла быць забрана дзяржавай СССР ў любы момант - колькі там давалі на зборы рэпрэсаваным крымскім татарам, прыбалтам, палякам, беларусам, украінцам, расіянам? Ва Ўкраіне постсавецкай панавала бандыцкае права на чужую маёмасьць.
Свабода сходаў і аб'яднанняў цалкам адсутнічала ў СССР.. Ва Ўкраіне выпрацоўвалася культура мірных Майданаў, што ёсьць спаконвечнай традыцыяй рускай вечавой культуры.
Катаванні і бесчалавечнае і зневажальнае абыходжанне былі норма СССР і адбываліся пры анэксіі Расеяй Крыма, акупацыі Данбаса, былі і ёсьць нормай для сучаснай расейскай прапаганды..
Рабства і прымусовая праца - гэта норма СССР - калхозы, інстытут прапіскі, высяленьне цэлых народаў з месцаў спрадвечнага пражываньня.. Гэта ж практыкуецца ў Расеі і зараз - бясконцыя парушэньні закона і выкарыстаньне рабскай сілы працоўных эмігрантаў.
І калі Расея ёсьць недэмакратычнай і неправавой дзяржавай, якая груба парушае міжнародныя нормы, то ні яе сабачая справа некаму нешта дыктаваць і абвінавачваць. Яна можа збудаваць вакол сябе сцяну і там нюхаць свой газ і рабіць сабе ванны з нафты. І афшорную расейскую арыстакратыю цывілізаваны сьвет проста павінен папрасіць са сваіх тэрыторый. А за пагрозы ЯО ў той час, як ніхто не парушае расейскай цэласнасьці, павінна быць пакараньне. І безумоўна - ніякіх "крымнаш", бо Кантытуцыя СССР, калі яна так Расеі дарагая, на гэты конт адназначная - Крым законная тэрыторыя Украіны. Але выплаціць за ўсё разбуранае, "хражданское российское общество" імя кургінянаў - абавязкова павінна будзе..