Як прыкольна назіраць гістэрыкі манра :)
Мова - насамрэч найбольш цікавая для грамадзтва тэма. Адным цікава адбіцца, іншым - каб іх паўгаворвалі. На недасьведчаны погляд гэта невідавочна, але тыя, хто здольны да лягічнага сынтэзу, адразу ж заўважаць вастрыню дыскусіяў менавіта на моўную тэматыку. Дарэчы, анляйнэр не застаўся ўбаку ад агульных працэсаў:
http://people.onliner.by/2015/01/22/jazykАле справа ў тым, што вынікі гэтага апытаньня ніякага значэньня мець ня будуць. Рашэньне наверсе прынятае, беларуская мова будзе пашырацца. Ёсьць зьвесткі (неправераныя), што ў кожнай школе з новага навучальнага году будуць створаныя беларускія клясы. Недалёка і да навучаньня па-беларуску ў ВНУ (хаця яшчэ паўгады таму той жа Жураўкоў выказваўся на гэтую тэму адмоўна).
Ня трэба непакоіцца за якасьць адукацыі. Па вялікім рахунку ёй ужо няма куды падаць. Па сутнасьці ў Беларусі прыстойную адукацыю можна атрымаць хіба ў галінах стаматалёгіі, музыкі і ІТ - у тых, дзе матэрыяльная база навучаньня не абумоўленая дзяржаўнымі ўліваньнямі, і таму перадавыя тэндэнцыі ў сьвце вельмі хутка прымаюцца на ўзбраеньне ў нас. Расейская мова не дапамагла ўсяму астатняму застацца на плыву. На вялікі рахунак няма пытаньня, якой мовай выкладаць "нават" тэхнічныя дысцыпліны. "Нават" у двукосьсях, бо ніякай праблемы зь беларускай тэхнічнай тэрміналёгіяй няма, чаму я асабіста магу быць сьведчаньнем - я абараняў дыплёмны праект па-беларуску (адзнака "выдатна") яшчэ ў 1993-м годзе. За год да таго я прынцыпова перайшоў у запісах на беларускую мову. Мне хапіла году паміж справамі, каб публічна абараніцца беларускай мовай (слухаць зьбегся ўвесь паток). Што да ангельскай, зноў жа ня бачу праблемаў. Я за якаснае вывучэньне замежных моваў, да ўзроўню свабоднай камунікацыі. Тое, што чалавек будзе свабодна чытаць англамоўную літаратуру, ніяк не адмяняе літаратуру беларускую. Беларус для беларусаў будзе пісаць па-беларуску. У выпадку патрэбы чалавек з добрым веданьнем мовы аўтаматычна перакладзе інфармацыю на замежную. Не выбудоўвайце праблемаў, яны толькі ўяўныя.
Дарына, не было ніякага рэфэрэндуму. Тут ніколі не было сапраўднага рэфэрэндуму, толькі спэктаклі. 1995 год - першы выпадак масавай фальсыфікацыі волевыяўленьня грамадзян. Вы папросту ня ведаеце, бо ў той час Вам гэта не было цікава. А я памятаю ўсё: і белыя палосы ў газэтах, і зьбіцьцё дэпутатаў, і фармаваньне выбарчых камісіяў без удзелу палітычных партыяў, і выкіданьне назіральнікаў, і здраду з боку іншых партыяў, што радаваліся, як лоўка Лукашэнка адкінуў прадстаўнікоў ПБНФ, даўшы ім магчымасьць правесьці сваіх дэпутатаў у Вярхоўны Савет (наіўныя, потым падобным чынам разабраліся і зь імі). праўда, людзі насамрэч, выказваліся за наданьне расейскай мове роўнага статусу зь беларускай. Прычым гэта не было абумоўлена нейкім ціскам на расейскамоўных, папросту гэта ж прыстыжна - калі мова, якой ты размаўляеш, набывае дзяржаўны статус. Гэта выглядала натуральным, чаго ня скажаш пра сымболіку. Наадварот, людзі выказваліся супраць зьмены сымболікі. З розных прычынаў (магу пералічыць, калі хочаце) але бальшыня папросту лічыла прычыны пастаноўкі гэтага пытаньня незразумелымі і несвоечасовымі. Усё было вырашана без уліку меркаваньня людзей, бо вырак быў замоўлены заранёў. Праз паўтара гады гэтаксама людзі "прагаласавалі" за адмову ад права кантраляваць расходы бюджэту.
Я хачу яшчэ раз паведаміць: тут будзе беларуская мова, і ўжываньне яе будзе хуткім тэмпам пашырацца. Гэта пытаньне нацыянальнай бясьпекі, а значыцца, і даўгалецьця Лукашэнкі як кіраўніка дзяржавы на гэтым этапе.
Гістэрыкі Манра пофіг
