parus писал(а):
аліна писал(а):
Велер той праўду пра авечку сказаў.
Нет, вот фантазии Веллера я обсуждать не буду. Он - писатель, ему фантазировать по статусу положено. Считает, что закрытием вокзала в Мюнхене отменили празднование Нового года и тем самым избежали всяческих побоищ - его святое право...

І не трэба. Але ягоныя пярліны я буду цытаваць. Крупінкі праўды сярод меха прапаганды.
Вось, паньства, пра жыцьцё у ЕЗ:http: //www.svaboda.org/content/transcript/27485381.html

Прэзэнтацыя кнігі Славаміра Адамовіча «Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана» адбудзецца 28 студзеня ў кнігарні «Галіяфы» (Старавіленская, 6). Пачатак а 19.00.
— Што такое Кантэйнэр і для чаго ён мне спатрэбіўся? Уявіце сабе тысячы тонаў хлеба, якія выкідваюцца на сьметнік — для беларуса гэта шок. А там у сьмецьцевым кантэйнэры можна знайсьці і хлеб, і да хлеба, і выпіўку, і апратку нейкую. Дык ці не палягае праблема сучаснай Заходняй Эўропы, я маю на ўвазе наплыў бежанцаў, у тым самым кантэйнэры? Калі ўжо расшыфроўваць да канца, Кантэйнэр у маім рамане — гэта сымбаль сыстэмы. Да яго ў любы час можна зьвярнуцца — харчавацца зь яго, апранацца. Плюс да гэтага атрымліваць пэўныя сацыяльныя выплаты. Ведаючы гэта, і імкнуцца ў Эўропу сотні тысячаў бежанцаў, якія на радзіме па тых ці іншых прычынах ня маюць сродкаў для існаваньня, ня маюць працы.
— Эўропа стараецца абараніцца ад мігрантаў. Нарвэгія, якая дала прытулак твайму герою Вільману, — таксама. Напад на яго і жорсткае зьбіцьцё проста ў сацыяльнай кватэры — гэта бандыцкі выпадак, ці ўжо сыстэмная самаабарона грамадзтва?
— Гэта не напад этнічных нарвэжцаў, што ў прынцыпе цяжка сабе ўявіць. Гэта вайна за той самы Кантэйнэр сярод тых самых жыхароў лягераў, якія зразумелі, што ў Вільмана большыя шанцы атрымаць прытулак, гэта значыць — дазвол на жыхарства і працу. Яго зьбіваюць якраз праз некалькі тыдняў пасьля атрыманьня дазволу. Гэта напад канкурэнтаў.
— Твой герой ледзь не прыняў іслам. У паўночна-эўрапейскай краіне — іслам. Чым гэта было абумоўлена?
— Вільман бачыць, што ў бліжэйшы час яму давядзецца жыць сярод прадстаўнікой іншай, не хрысьціянскай веры. Мусульмане вельмі энэргічныя, дапытлівыя, яны так ці іначай дамагаюцца свайго, арганізоўваюцца. І майму герою здаецца, што прыйшоў час прыняць бок тых, хто ў бліжэйшы час можа стаць вядучай сілай у гэтай краіне. Але тут жа ён сутыкаецца з агрэсіяй з боку рэлігійных кіраўнікоў. Да іх прыяжджае мула з Осла, адбываецца сустрэча зь ім у падвале, дзе дадзена месца мусульманам для намазаў. Мула надта агрэсіўна навяртае ўсіх у сваю веру, і Вільман бачыць, што прыняць іслам — гэта нешта большае. Відаць, давядзецца многім ахвяраваць, у тым ліку сваім жыцьцём. А жыцьцём ахвяраваць ён ня хоча.
— Твой раман заканчваецца цытатай з нарвэскага пісьменьніка Енса Б’ёрнабу: «Натуральна, што я — эўрапеец. Я ведаю гэтую частку плянэты, і гэта мой сусьвет. Але нешта зь ім пайшло ня так. І тут уласная віна Эўропы; ніхто ня можа сказаць, што эўрапейскі мацярык ня быў папярэджаны, альбо што мы не былі папярэджаныя». Твой раман — таксама папярэджаньне?
— У рамане я спрабую паказаць рэальную сытуацыю — што адбываецца ў межах міграцыйнай сыстэмы ў Эўропе. Падобнае можна назіраць сёньня ў Францыі, Нямеччыне, Скандынавіі — у той жа Нарвэгіі. Як там людзі выжываюць? Чаго яны туды імкнуцца? Мной напісаны фактычна сцэнар гістарычнай панэўрапейскай драмы сёньняшніх дзён. А папярэджаньне гэта ці не, хай вырашаюць чытачы.
— Нядаўна я чытаў успаміны Масея Сяднёва, яго перапіску з Алесем Салаўём пэрыяду знаходжаньня ў лягерах для перамешчаных асобаў у паваеннай Нямеччыне. Дык мяне зьдзівіла, што нават тады ў тых лягерах Weißrutenishe Diсhter (беларускі паэт) мог не працаваць і атрымліваць прадуктовую картку. Ці меў ты нейкія прывілеі ў Нарвэгіі? Ты ж, здаецца, прысьвячаў вершы каралеўскай сям’і?
Я прысьвяціў верш прынцэссе Марце-Люізе, дачцэ сёньняшняга нарвэскага караля, і атрымаў адказ.
— Я прысьвяціў верш прынцэссе Марце-Люізе, дачцэ сёньняшняга нарвэскага караля, і атрымаў адказ. Рукапісны верш даслаў на паштовы адрас нарвэскага каралеўскага дому. Праз два месяцы мне адказаў сакратар. Хутчэй за ўсё, прынцэса мой верш прачытала. Трэба разумець, што ў Нарвэгіі сыстэма сацыяльных адносінаў, тая адкрытасьць, якая была да наплыву мігрантаў, яна застаецца. Прынцэса — абсалютна адкрытая дзяўчына. Калі я пісаў ёй, яна яшчэ была свабодная...
— О, дык ты верш прысьвяціў з пэўным разьлікам.
— Можна думаць як заўгодна. А чаму не? Дарэчы, потым прынцэса выйшла замуж за калегу, за пісьменьніка, і за гэты час нарадзіла ўжо трох дзетак. Таму было чым захапляцца — кажу гэта абсалютна шчыра.
— Летась ты разьмяшчаў у фэйсбуку банкаўскія рэквізыты, мяркуючы выдаць свой раман з дапамогай чытачоў. Ці адгукнуліся суайчыньнікі на тваю просьбу?
— Не хачу наракаць на суайчыньнікаў, але і казаць няпраўду не магу. З выданьнем кнігі мне давялося дапамагаць сабе самому. Праўда, адзін патэнцыйны чытач з Даўгінаўшчыны, зь вёскі Сітцы, адгукнуўся, дапамог, і я яму ўжо адаслаў асобнік кнігі. Дзякуй яму вялікі.
— А ці не хацеў бы ты са сваім раманам пазмагацца за прэмію Гедройца?
— Безумоўна. І я ўжо раблю крокі, каб кніга трапіла ў шорт-ліст прэміі. Мне цікава паглядзець, як адгукнецца наша літаратурная грамадзкасьць на «Цану Эўропы». Мне цікавы і сам працэс намінаваньня. Ну, і ня буду ўдаваць зь сябе сьціплага чалавека — на першае месца я таксама прэтэндую.
Вось, дарэчы камент са Свабоды - аўтара "Любіць ноч - права пацукоў" :
Цитата:
Імя: Юры Станкевіч Горад: Барысаў
13.01.2016 21:09
З таго, што было напісана ў мінулым годзе, раман Славаміра вызначаецца сваёй экспрэсіўнасцю, вялікай шчырасцю і прадбачлівасцю. Месцамі я б параўнаў яго з гамсунаўскім "Голадам". Цяпер усе мы бачым этнічную катастрофу Еўропы і сапраўдны вынік мультыкультуралізма. І не спадзявайцеся, што такое міне нас.
І ўсё ж такі той, хто кажа "магрыбская нечысць", большая небяспека для Еўропы. І Заходняй, і нашай. І да таго, што ёсьць сапраўднай небяспекай у мяне змяніліся адносіны - з часін прачытаньня твора Станкевіча.
Цитата:
Секретарь Совета национальной безопасности и обороны Украины Александр Турчинов заявляет, что Российская Федерация начала гибридную войну не только против Украины, а против Европы и Турции, сообщает пресс-служба СНБО.
Турчинов напомнил, что во время расследования теракта в Стамбуле, в результате которого погибли 10 человек, среди которых, как минимум, 8 граждан Германии, а 15 человек получили тяжелые ранения, спецслужбы Турции задержали трех российских граждан, подозреваемых в причастности к организации этого преступления и связям с ИГИЛ.
Толькі не РФ, а Крамлёўская кодла з Тэлехунтай. Турчынаў жа так сказаць не можа. А я магу.