Беражкоў:
Цитата:
— Вы самі не хочаце размаўляць пра справу ці ў вас падпіска аб неразгалошванні?
— І адно, і другое, і шмат яшчэ якіх прычын. Я лічу, што мінулае разбурае, а тым больш — негатыўнае мінулае. Калі ўвесь час вяртацца да таго, што было, то чалавек згарае, траціць свае высілкі, сваю энергетыку, якой нам і так адмераны абмежаваны аб’ём. Вось, здарыўся ў маім жыцці такі турэмны досвед, і я яго ўспрыняў з удзячнасцю лёсу. Бо турма мяне хоць і не зрабіла іншым чалавекам, асоба і каштоўнасці засталіся, але змянілася стаўленне шмат да якіх рэчаў, якім раней я не надаваў вялікага значэння. І не так цаніў, як трэба было. Найперш, гэта сямейныя каштоўнасці, сябры, добрыя адносіны, добразычлівасць да людзей. Мне падавалася, што я добры чалавек, але ў турме апынулася, што дабрыні ўва мне недастаткова: трэба да людзей ставіцца больш добразычліва. Я ўбачыў шмат гора, пакут і што шмат каму больш дрэнна, чым табе. Шмат людзей, якія сядзяць і пакутуюць без віны. На жаль, гэта так. Я не выношу прысуд, але калі ты знаходзішся ў камеры з кімсьці працяглы час, то ведаеш пра яго лепш, за некага іншага. Бо ён заўжды навідавоку, не можа схавацца ад цябе ні на адно імгненне і ты даёш ацэнку яго паводзінам, характару, настрою. Шмат у якіх выпадках мне было шкада людзей, таму што можна было вырашыць сітуацыі інакш: больш гуманна і разумна, па-чалавечы. Такія вось высновы…
Да ўсяго, любая інфармацыя, якая сыходзіць ад мяне публічна, можа быць успрынятая, як разгалошванне таямніцы следства — справа не закрытая і магчымы нейкі яе працяг. Але галоўнае: не хачу капацца ў мінулым, а хачу глядзець у будучае. Сёння ў мяне шмат спраў, ідэй і людзей, якія ў мяне паверылі. Любое вяртанне ў мінулае — гэта капанне ў сабе, ноткі помсты, ноткі вайны. А вайна разбурае. Калі будзе рабіць так, як сказаў Канфуцый: «Сядзі спакойна на беразе ракі, і міма праплыве труп твайго ворага», то хай будзе так. Але сёння я нават не назваў бы некага сваім ворагам — не хачу нават ужываць слоў гэтых. У мяне няма ні на каго крыўды і нават злосці — я ўсім дараваў. Я вінаваты сам у тым, што здарылася, і нікога больш у гэтым не вінавачу.
http://euroradio.fm/berazhkou-u-turme-k ... yminalnikaа гэта нешта, напэўна, зрэжысэраванае, бо я не магу паверыць, што менавіта такія шкельцы супалі ў адзін узор выпадкова..
Цитата:
са мной у камеры сядзеў чалавек, які з нянавісцю ставіўся да беларускай мовы. Гэта быў кончаны злодзей. І калі ў камеру трапіў чалавек, які размаўляў па-беларуску, ён пачаў з яго здзекавацца. Я зразумеў, што мушу ўмяшацца ў сітуацыю — бараніць не толькі сябе, але і сябра з суседняй «шконкі». Мне давялося пайсці на канфлікт, дайшло да бойкі
дымавыя шашкі абмяркоўвалі - дзе раскласьці, каб вежлівыя перапрануліся, а тут на табе
Цитата:
Ураджэнец Ашмянаў Клінцэвіч, які ўзначальвае расійскі саюз ветэранаў Афганістана, адпачываў у «Русі» разам з дзевяцю спадарожнікамі ў канцы 2014 года і правёў у цэнтры 21 дзень. Для Клінцэвіча быў забраніраваны прэзідэнцкі люкс, у якім у савецкі час спыняўся Міхаіл Гарбачоў.
Пытанне аплаты засталося адкрытым. У цэнтры «Русь» дазваляецца адпачываць бясплатна толькі па медыцынскіх паказаннях, якіх у Клінцэвіча і спадарожнікаў не было. Кантралюючыя органы выявілі ў цэнтры нястачу, пасля чаго прадстаўнікі «Русі» падалі ў суд на дэпутата.
http://nn.by/?c=ar&i=171691і адсудзілі "больш $4500"