AndrewK писал(а):
Процесс формирования гражданского общества невозможен в условиях, когда у общества нет собственности; практически вся собственность в этой стране находится у государства.
Максимум, до которого может дорасти в гражданское общество в таких условиях - это общий дом или подъезд. Ну, еще круг любителей поэзии Пупкина или дискуссионный клуб теории Заклупкина. Этот максимум оценивается в несколько сотен человек в каждом отдельном случае. А эти отдельные случае никак между собой не пересекаются.
Я пока вижу только одну возможность для формирования полноценного гражданского общества: кровная заинтересованность людей, обеспокоенных сохранением и преумножением своей собственности.
Сындром пошуку панацэі, замяшаны на найчысьцейшым, незамутненым лібэралізме
Не крыўдуйце, я ня злобна. Вы - далёка ня самы адыёзны пэрсанаж на гэтай пляцоўцы.
Уласнасьць да грамадзянскай супольнасьці - ніякім бокам. Нават наадварот: паколькі стаўленьне да ўласнасьці ва ўсіх рознае, як і здольнасьці ёй распараджацца, рана ці позна тыя, хто мае ўласнасьць, уступаюць у канфлікт з тымі, хто яе ня мае альбо мае менш. Пра якую "супольнасьць" у гэтым выпадку можна гаварыць? Зь бездухоўных уласьнікаў супольнасьць - як сьмешнае спараджэньне лукашызму - прафсаюз прадпрымальнікаў (канкурэнтаў):-)
Умова грамадзянскай супольнасьці - адчуваньне еднасьці. Еднасці ня толькі інтарэсаў, гэтага мала. Павінна быць адчуваньне духоўнай еднасьці і ў той жа час адметнасьці. Багаты беларус дапаможа беднаму таму, што і той, і другі - беларусы. І адзін, і другі, ня гледзячы на маёмасны стан, паўстануць супраць свавольства ўлады, бо абодва хочуць бачыць сваю Беларусь цывілізаванай краінай. Беларусь, а ня ўвесь сьвет. Вось у гэтым нацыяналізм. На пэўным этапе гэта магчыма і бяз мовы і адсылкі да славутых старонак гісторыі - калі альбо існуе глыбокі канфлікт з суседзямі (напрыклад, на рэлігійнай аснове - Ірляндыя), альбо калі грамадзтва перакананае што "там яшчэ горш" - Беларусь. Але нічога вечнага няма, канфлікты павольна сьціхаюць, уласная сытуацыя можа таксама пагаршацца, і тады "сьветлыя" розумы пачынаюць задавацца "філязофскімі" пытаньнямі: а навошта нам тая незалежнасьць? Пытаньнем, немагчымым у нармальным грамадзтве. Дык вось, нармалізацыя грамадзтва праходзіць праз фарматаваньне вобразу мысьленьня (мэнталітэт) нацыянальнай мовай, культурай, традыцыямі, гісторыяй. У чалавека зь дзяцінства ўкараняецца разуменьне таго, што ён належыць да адной зь вялікіх сем'яў сусьвету - нацыі, дзе кожны мусіць быць сябра, таварыш і брат. Завязваецца моцная двухбаковая сувязь паміж індывідуумам і нацыяй у цэлым: чалавек атрымлівае адчуваньне значнасьці, бо за ім нацыя, і імкнецца са свайго боку зрабіць усё, каб нацыя стала мацнейшай. Вось гэта і ёсьць аснова сапраўднай грамадзянскай супольнасьці.
А ўласнасьць... Якім бокам яна да жыхароў вул. Заслаўскай, што паўсталі супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру? Прычым яна была, калі руйнавалі Бэрлінскую сьцяну? Прычым яна на майдане і на пл. Таксім? Паверце мне, нават у турэмнай каморы, куды саджаюць удзельнікаў акцыяў пратэсту, гэта апошняе, што цікавіць людзей. Я ведаю
