аліна писал(а):
спрошчаны і няпоўны, бо ў трох сказах выкладзены. Але я прадоўжу пра "палітычную медыцыну")) Бо ж, сапраўды, колісь Пазьняк паставіў дыягназ: "Народ - хворы". Вызначыўся з асноўнай пагрозай для беларускай незалежнасьці - з боку расейскага імперыялізма.. Толькі дзе вашыя лекі, калі менавіта вы практыкуеце палітычную дзейнасьць? Проста казаць, што "Партыя БНФ заўсёды пасьлядоўна абараняла і будзе абараняць беларускую мову"? Такое гаварэньне выглядае, практычна, здзекам.. Абараняла і што? Як - абараніла і якім канкрэтным чынам, каб - палітычна? Ніякім. Нават не змагалася за выкананьне дзеючых законаў аб двухмоўі.. Вы спарынгавалі рэжыму, які мову знішчаў і знішчыў. Ну-вы-мо-скажаце, што былі такім палітычным доктарам "не нашкодзь"?)
Чыньнік, які ўтрымаў нашую сучасную дзяржаўнасьць - і трымае наш сучасны "грамадзянскі нацыяналізм" - гэта дзяржаўнасьць ВКЛ, "аўтахтоннасьць" насельніцтва, мова і розныя знешнепалітычныя варункі.
Улада аўтакрата-ра - цяпер якраз - на самым фронце..
Апытаньні ў нас пакуль не могуць сьведчыць.. Хоць бы таму, што вы, як партыя, нават не маеце права правесьці, будзь якое, апытаньне.. Бо праводзілі б штомесячна, а не раз у 5 год.
Народ хворы - гэта праўда. Асноўная пагроза для беларускай незалежнасьці з боку расейскага імпэрыялізму - вось тут ня ўсё так проста. Сувязь не прапісаная паміж гэтымі дзьвюма праблемамі. А яна ёсьць. Пазьняк схільны да спрашчэньня і пошуку вінаватых звонку. У яго ва ўсім вінаватая расейская крывавая гэбня і яе мясцовая філія. Шукаць вінаватых вельмі проста, праўда ад спрошчанага мысьленьня мазгі цьвярдзеюць.
Вы нічога не сказалі, акром таго, што абвінавацілі Пазьняка ў спрошчаных зацьвярдзелых мазгахПраблема ня столькі ў расейскім імпэрыялізме, колькі ў тым, што ў момант напісаньня тых вядомых артыкулаў бальшыня народу не разглядала незалежнасьць за каштоўнасьць. Вось у чым хвароба.
Гэтае неразгляданьне і ёсьць вынік "працы" імперскасьці У такіх варунках усё роўна, хто побач з намі: Расея, Польшча ці Венесуэла. Людзі гатовыя здаць незалежнасьць за кавалак каўбасы хоць Зімбабвэ.
Імперыя каўбасы не давала і не дасьць, бо сама пускае людзей, прабачце, на мяса. Мы ж тут усе ведаем, што гэтая імперыя - насамрэч - калонія. І навошта разглядаць Зімбабвэ, калі ўсё можна называць сваімі імёнамі?Сёньня сытуацыя кардынальна памянялася. Вырасьлі пакаленьні людзей, якія не памятаюць савецкую імпэрыю. Яны нарадзіліся ў Рэспубліцы Беларусь.
Лукашэнкіны дзеці? З адной Ялінкай на Магілёў? І прадукцыяй "тэлехунты" ў кожным доме? Так што цяпер другі тэзыс Пазьняка больш актуальны у той час, як актуальнасьць першага значна зьменшылася.
Прабачце, але які першы, а які - другі?Што да абароны мовы. Лепшая абарона мовы - яе выкарыстаньне. Ня трэба распавядаць, як ты любіш мову, і як усе мусяць гаварыць мовай. Пачні зь сябе, пакажы прыклад. ПБНФ ніколі ня здраджвала гэтаму прынцыпу. Больш за тое, нават у кааліцыях з удзелам ПБНФ усе пераходзілі на беларускую (за выключэньнем Калякіна). Нашыя сябры стваралі беларускамоўныя групы ў дзіцячых садочках, вучылі сваіх дзяцей думаць па-беларуску. Менавіта з нашага кола вырасьлі сёньняшнія каманды. што праводзяць бясплатныя моўныя курсы. Мала? Зрабіце больш.
Наконт таго, што ўтрымала нашую незалежнасьць, я ўжо пісаў, паўтарацца ня буду. Гэта дакладна ня мова ці ВКЛ. Але важней тое, што трымае яе зараз. Гэта не адна толькі воля Лукашэнкі. Дакладней, воля Лукашэнкі дыктуецца трэндам, які моцна зьмяніўся з моманту напісаньня Пазьняком тых памятных артыкулаў.
Апытаньні сьведчаць. Ня трэба хавацца за выратавальнае: "Мы нягеглыя".