Darina писал(а):
мои родители и деды с бабушками - точно нет. Не размовляли. почему здалек? из РБ, в областном центре жили. и живут еще.
мой встречный вопрос - а вы где встречали тех, кто на мове размовляет? я вот, когда ехала в райцентр, думала - ну, вот там уж должны размовлять. это ж не Могилев, и тем более не Минск. нет. никто в Осиповичах не размовляет на мове. я про молодых молчу - это понятно. Бабушки старенькие не размовляют. хотя казалось бы. редко даже трасянку услышишь.
у меня нет патологичной "агиды" к мове. возникла бы необходимость - выучила бы. но я считаю это величайшей глупостью, которой сейчас предлагают заняться бел. народу
вот такие, как вы. проблем в РБ - выше крыши. и мова в их решении никак не поможет.
Статуты ВКЛ? Вы что ж - считаете, что вот современная РБ, в ее нынешних границах, - прямой наследник ВКЛ? а мы - великие литвины? блажен, кто верует. да мало ли было держав и империй, которые канули в лету?
что - сейчас всем все бросить и начать "перекраивать" территории? вот за такие вот мечты, уводящие от реальных проблем, и не терплю всех апологетов ВКЛ. Да, славная история, но страничка давно перевернута. двигаться дальше нужно, а не эти
сказки вспоминать.
если вы считаете, что я "крочу за тов. АГЛ" (в смысле - лукашистка) - то зря. мне как-то фиолетово. и он, и его режим. а что сейчас пока более достойного не вижу - есть такой момент.
я не историк - чего мне задумываться, как там было "на глыбіні ў тысячу гадоў". тем более, что история - такая наука... ее каждый перекраивает по-своему. причем, все кому ни лень.
Цитата:
але яны чамусьці хваляць сістэму, якая - ну нічога не гарантуе - ні тым санітаркам, ні самім тым паням..
я не хвалю. где вы увидели, что хвалю? принимаю как данность.

Мандарыны - вы ж завялі моду казаць мне " такія як вы", дык і я маю права паразважаць пра такіх, як вы.
Мандарыны - мяшчанкі ў трэцім пакаленні, якія не хочуць вывучаць гісторыю, бо маюць уцюханыя ў галаву штампы(гістарычныя выкрайкі) савецка-расейскай прапаганды. Кім яны дадзеныя(выкраеныя і ўцюханыя) і навошта - мандарынам як быццам фіялетава, але і прырода русі, і ВКЛ, і каралі Рэчы, і антыкамунізм - нават развагі на гэтую тэму ўспрымаюцца мандарынамі небяспекай для дадзенага ім сёння. Што ім дадзена сёння - зарплата мужа і стаўка на ангельскую мову ў адукацыі сына - то бок на кубышку грамадзян іншых краін.. Чым пані розніцца ад мігрантаў з афрыканскага узбярэжжа? - Языком русскім.
Рэжым стварыў праблем "выше крыші", але мандарыны будуць назначаць вінаватымі тых, каго нават ужо ў Асіповічах не сустрэць днём з агнем. Вінаватыя тыя, хто на мове размаўляе, хто хоча ведаць гісторыю Радзімы і хто прагне свабоды слова і дэмакратычных выбараў.. Мандарыны нічога не разумеюць у стварэнні кубышак, але будуць лічыць сябе абаронцам няшчасных санітарак, якім не пашанцавала з мужам, бо той не можа зарабіць на ангельскую для сына.. Дык вось - мандарыны лічаць сябе абаронцамі інтарэсаў гэтых няшчасных санітарак, рАтуючы за тое, каб санітаркі працавалі сорак гадоў - як у Эўропе.. Атрымліваецца, што паням рэжым не фіялетавы, калі ім так хочацца дапамагчы існаваньню дадзенага рэжыма.. Бач, нікога з прыгажэйшымі вусамі ды лысінай пані не бачыць - у гэтай "даннасьці"..
У "рэжыма" былі два тыпа крытыкаў - свядомыя і прарасейскія. Заўсёды аказвалася, што калі крытык не "свядомы", дык ён за Расею да Брэста, і таму "крымнаш" - без варыянтаў.. Ну хіба інтанацыя можа памяняцца: "Аліночка, ну Крым - это все-такі россійская земля.." Ну а што зробіш: мы нашчадкі гэтых матарол і гіві мінулых часін, якія колісь абведзеныя былі вакол пальца прадаўжальнікамі справы Станіслаўскага. Савецкая ўласьць паставіла грандыёзны спектакль - на афішы было напісана: заводы рабочым, зямлю - крэсцьянам.. За паваротам быў абяцаны камунізм.. Але за гэта трэба было прайсці па замерзлых тварах сваіх сяброў.. Якія загінулі ў барбе за светлую будучыню.. А колішнія гіві з матароламі заадно пацешылі свае зверства і за гэта ім нічога не было - ну мо таксама загінулі ў барбе за светлую будучыню.. Героі.
Я хачу зацеміць пані, каб больш мы не пераходзілі на "мы" -
мне зусім не цікава і нават не патрэбна, каб пані размаўляла на мове. Я нават не абрадуюся, калі пані хоць з-за якой мінімальнай патрэбы пачне мову вучыць. 20 год гэта было дастаткова - для свядомага выбару.
Здольнасьць разумець каштоўнасьць мовы ёсьць паказьнікам таго, ці дарос чалавек да асэнсаваньня сябе, як грамадзяніна незалежнай краіны. Ці дарос ён да асэнсаваньня каштоўнасьці існаваньня дзяржаўнасьці, якая ёсьць прадаўжэньнем дзяржаўнасьці ВКЛ. Дзяржаўнасьць
на гэтай зямлі трымае менавіта фундамент ВКЛ. Не Полацкае княства, не дрыгавічы мітычныя - з такімі ж крывічамі, ні праваслаўе з маскоўскім языком, а досьвед канкрэтнай дзяржаўнасьці - ВКЛ і Рэчы.
Дык вось: не дарасла пані да гэтага асэнсаваньня сябе, як грамадзянкі менавіта гэтай краіны? Ну то бывайце здаровы, як кажуць..
Вобраз вось нарадзіўся - памятаеце казкі - як ведзьма прасіла ў каваля раскляпаць язык, каб хлопчык да яе падплыў, бо падумаў, што маці яго заве.. Ці як воўк таксама папёрся да каваля каб загаварыць з казлянятамі матчынай мовай.. Ой нездарма ж такія казкі сказаныя..
Я катэгарычна не хачу каб мандарыны ўвогуле размаўлялі на мове.
Нават за ангельцаў страшнавата..

Але гэта іншая гісторыя - у наш час глабалізма..
