Abram писал(а):
Пан Архитектор - точно, девки имеют разный размер оп. Если Вы так высокоинтеллектуальны и можете обосновать это с научной точки зрения - флаг в руки и барабанные палочки. Форум - это место общения людей с разными точками зрения и мировосприятия. Вот, инфосера я не смог понять, бо ен всех презирает и говорит на каком то птичьем языке для шизоидов. Будь он повежливее и не так гонорист - я его чЫтал с удовольствием. Название Брама подразумевает широкий вход всех и вся. Но, ИМХО явных лукосеков лучше не впускать. Их бред, только отнимает время на чтение, а доказать им что - пустая трата времени. Оне на службе, а мы в личном досуге. Но, 10 модераторов - это слишком. Я помню и меня записали вначале, но я сразу дал понять, что не секу. Давайте спадарство продумаем вариант сокращения рубрик до минимума, чтобы народ не распылялся. Ведь статья вызывает резонанс в первые 2-3 дня, потом она затухает, а фишка стоит в оглавлении. Может на общий форум вынести, кто ее будет обсуждать, кто другую, но все поймут о чем речь. Да, таких флудеров типа а.рыжов - зачем было тащить сюда? Ну чел с этими, как их, мошкарой в голове, но зачем нам тратить время на ето убожество? В общем, спадары модераторы, шушукайтесь в курилке и вынесите приговор в массы.
А ў чым праблема з мадэратарамі? Вялікая колькасьць адэкватных мадэратараў - гэта папросту гарантыя цывілізаванай дыскусіі ў любы момант часу. ня гледзячы на тое, ці знаходзіцца хто на працы, ў адпачынку ці хварэе. Гэта платнага мадэратара можна пасадзіць на кругласуткавую працу, але хто ж будзе плаціць? Да таго ж калі ўся мадэрацыя завязаная на аднаго чалавека, узьнікае небясьпека таго, што рэгуляваньне дыскусіі будзе ажыцьцяўляца ў адпаведнасьці з прыхільнасьцямі гэтага чалавека. Нашыя ж мадэратары не лютуюць, пішы, што хочаш, толькі культурна. Мадэратар не замінае дыскусіі, ён папросту не дапускае скатваньня яе ў нецывілізаванае рэчышча.
Ня варта зьмешваць адсутнасьць пісьменьнікаў і колькасьць мадэратараў, гэта абсалютна незьвязаныя пытаньні. Няма дастаткова пісьменьнікаў, мы не пісьменьніцкі форум. Мне вось хочацца напісаць нешта, і сьпее, але ніяк не сасьпее. Ды й ня кожнаму гэта дадзена - пісаць. У мяне ў свой час крытыкай і пастаянным рэдагаваньнем забілі пісьменьніцкі зуд, і як яго вярнуць, ня ведаю. На заданую тэму магу напісаць, асабліва калі часовыя рамкі паставіць, а сам тэмаў ня бачу. Захапляюся тымі, хто нараджае новы матэрыял штотыдзень. Але нельга гэтага патрабаваць ад многіх.
У той канцэпцыі Брамы, якая зараз існуе. ніякая накіраванасьць немагчымая. Амаль немагчымая. Цікава было бы арганізаваць абмеркаваньне будучых законапраектаў, але кожны з нас мае настолькі розныя погляды на шляхі разьвіцьця краіны, што наўрад ці ў гэтых умовах народзіцца нешта зразумелае. Можа, ёсьць сэнс падзяліцца па фракцыях, і кожнай фракцыі распрацоўваць свой варыянт? Гэткая мадэль будучага парлямэнту.
Пакуль што адзінае вартае пільнай увагі - гэта канцэпцыя адміністратыўнай рэформы. Гэта ці не адзінае, што сапраўды можна распрацоўваць, бо дзеля разуменьня яе неабходнасьці трэба сыходзіцца ў адным: Рэспубліка Беларусь - незалежная эўрапейская дзяржава. Якія бы ня меў чалавек перакананьні: сацыял-дэмакратычныя, лібэральныя ці кансэрватыўныя, рысы гэтай канцэпцыі будуць прыблізна аднолькавымі. Нездарма ёю цікавяцца нават сёньняшнія ўлады. А вось для таго, каб фармаваць іншыя канцэпцыі. трэба мець дадатковыя агульныя базавыя прынцыпы. Неяк так.