Дубавец: "26.12.2012 21:30
...
Ад нас хіба крыху залежыць, якой будзе наша гісторыя. Прынамсі, хацелася б хоць нешта ў ёй, сёньняшняй, палепшыць.
Мой тэкст прысьвечаны таму, што ў Беларусі можа зрушыць хаду часу ў пазытыўным накірунку. Мова ў якасьці такога аб'яднаўчага матыву напоўніцу не выкарыстоўвалася ніколі. Давайце паспрабуем.
Усё астатняе ўжо пераспрабавалі – і рабочы рух, і электаральныя гульні, і «круглыя сталы», і «малыя справы» кшталту Севастопальскага парку... Няма пра што гаварыць. Давайце паспрабуем мову – пра гэта я напісаў. Я ні словам не крануў Пазьняка, бо ён, у сілу вымушанай эміграцыі, паўплываць на моўны працэс ня можа. Калі б мог, ужо неяк паўплываў бы. Тым ня менш, мае камэнтатары спрабуюць «закрыць пытаньне» аўтарытэтам Пазьняка. Але пытаньне адкрытае, гэта ж відавочна. І вырашацца можа толькі ў Беларусі, тымі, хто там рэальна дзейнічае. Давайце пакінем Пазьняка ў спакоі – у яго дастаткова магчымасьцяў самому данесьці сваю думку. Давайце абмяркоўваць праблему і варыянты яе вырашэньня.Імя:: Ананім Горад:: Prads
26.12.2012 20:00
Гэта чарговая памылка барацьбітоў за свабоду ад Лукашэнкі, спадар Дубавец. Шукайце тое, што аб'ядноўвае, а не падзяляйце грамадзян Беларусі паводле мовы.
Бо галоўным пытаннем паўстае - а што можа сёння падштурхнуць да аб'яднання супраць рэжыму рознамоўных?
Імя::
Зоська Горад:: Ліда
26.12.2012 21:41
Зноў старая песьня пра талерантнасьць, лагоднасьць ды памяркоўнасьць... АБРЫДЛА!!! Немагчыма аб'яднаць беларуса беларускага і агрэсіўнага абмаскаленага беларуса, які як цураўся свайго роднага, так і цураецца, як глядзеў у рот "старэйшаму брату", так і глядзіць. Бо аб'яднацца гэты апошні будзе з Масквой, каб канчаткова задушыць беларушчыну, якая яму як костка ў горле. Тут адзін з такіх неяк выказаўся, маўляў, МЫ ВАМ БЕЛАРУСЬ НЕ ОТДАДИМ.
Німа больш часу на ўгаворы, гэта трэба разумець.
Зоська Горад:: Ліда
28.12.2012 18:50
Ведаеце, шаноўны Гуманіст, можа, Вам пашанцавала сустракаць людзей, якіх можна было пераканаць. Я шмат гадоў займаюся гэтай справай і, шчыра кажучы, без посьпехаў. Можа, Вы маеце рацыю і мне сустракаліся цалкам ДУБЫ. Цікава, што са мной гэтыя людзі пачыналі размаўляць па-беларуску, а безь мяне зноў пераходзілі на расейшчыну. І так цягам гадоў. Ува ўсіх вышэйшая адукацыя, вялізныя хатнія бібліятэкі, але німа аніводнае кніжачкі па-беларуску. Газэты чытаюць таксама не па-беларуску, песьні слухаюць чужыя. Але ўсе кажуць, што яны беларусы й ўсё добра разумеюць і згодныя са мной. Калі выкладчыкі вну ўбіваюць у галовы студэнтаў, што беларускую мову "прідумалі пісателі", каб грошы зарабляць, калі адказныя працоўнікі школак, напрыклад, Талачынскага раёну размаўляюць на трасянцы, калі нават родная цётка, размаўляючы на трасянцы, кажа, што ёй усё роўна на якое мове размаўляць, а калі я кажу, ну й размаўляйце па-нашаму, сярдуе й працягвае нявечыць трасянкай абедзьве мовы, я просто нямею...
А мова гібее, як і вясковы народ, расьпіўшыйся ўшчэнт. Ды й ня толькі вясковы. Німа сапраўднага беларускага вымаўленьня, якое я ў дзяцінстве чула ад маіх дзядуль і бабуль, нават беларусазнаўцы размаўляюць з моцным рускім акцэнтам. Ёсьць нейкі сурагат, які выдаецца за беларускую мову. Ад гэтага ўсяго сумна.
Імя::
Ананім27.12.2012 14:36
Конструкторов учат конструировать, задавая наводящие вопросы, на которые молодой специалист должен сам научиться отвечать, а с приобретением опыта должен сам формулировать такие вопросы. Если 20 лет получают отрицательный результат при желании объединить белорусов, навязыванием белорусского языка, то тыканием делу не поможешь, нужно мозги включить и подумать что делается не так.
Літварус Горад:: Менск
26.12.2012 21:06
Беларускі дом гэта мёртвы дом, таму, што па-першае, назва Беларусь хавае ад нашага народу яго слаўнае мінулае як Літвы і літвінаў калі у нас былі слаўные вайсковые перамогі (толькі на іх, а не на бульбе і трактарах Беларусь выхоўваецца патрыятызм), і па-другое, па законах словаутварэнняў (корень "рускі", дадатак "белы") назва беларус ўнушае людзям што яны ёсць непаўнавартастные белые (?) рускіе. Ані адзін народ на такую знявагу не пагадзіцца і наш ў тым ліку. Але ж у іншых народаў супраць падобнай знявагі выступала інтэлігенцыя, а у нас яна прапіхвала гэтую царскую мянушку. І тады народ ў нацыянальным аспекте стаў ніякім, а у сацыяльным звышпасіўным. Бяром назву Літварусь і працягваем традыцыю літвінства. " Без Літвы мы нішто. І гэта даводзяць усе праекты з Белай Руссю ці Паўночна-Заходнім Краем. У іх не было нашага духу,не было нашай веры, не было нашага права і тым больш гонару Там нават нашай мовы не было, хаця яна для нас не самамэта". Літва, №ХХV11 (27).
Дубавец26.12.2012 21:23
Якая розьніца, пад якой назвай у склад імпэрыі будзе інкарпараваная русскоязычная Литворусь, для якой мова не самамэта.
Літварус Горад:: Менск
26.12.2012 23:20
Сп. Дубавец, а вы не дапускаеце, што ў склад Расеі можа быць інкарпавана і беларускамоўная Беларусь, (як частка Расеі, мара мягкіх заходнярусістаў)? Існуе ж газета "Звязда" спрэс белорускамоўная з часоў бальшавікоў. Што зменіцца калі такіх газет як Звязда павялічыцца па загаду Лукашенкі ў сто разоў? Спадзеёцеся на якасный містычны скачок? Ці напішыце мне ( я гэтым вабіўся гадоў 20 таму) што мова гэта душа народа... А чаму з халуйскай белай рускай душой не жыць ў Расеі? Беларускасць гэта другая лінія абароны маскалёў і іхніх халопаў тут. Яны ужо яе рыхтуюць растаўляючы стенды з надпісамі "Я-Беларусь". І наканец, пытанне усіх лукашыстаў і маскалёў - хто Вам забараняе гаварыць на б.мове і чаму прызывы Шушкевіча і Пазьняка павіслі ў паветры? Адказваю. Народу трэба апрочь мовы яшчэ самапавага, а яна прыйдзе толькі з назвай Літва. Без самапавагі народ на сваёй мове не загаварыць. Такой вузел нам завязалі маскалі перайменаваннем нас з літвінаў ў беларусаў.
Дубавец27.12.2012 12:57
Не дапускаю.
Юст Горад:: Мінск
27.12.2012 10:08
Без мовы няма нацыі, без нацыі няма дзяржавы!
Ананім :На Беларусі адна дзяржаўная мова - беларуская. А колькі ты там з лукашэнкам запісаў у сваю "конституцию" не цікава.
Ананім: Вы не заметили, что белорусам давно не интересно какое количество людей собирается на Бангалор?
Сяргей Горад:: Узда
27.12.2012 10:23
У цэлым добрая iдэя - аб'яднацца на грунце беларускай мовы, але нешта мне падказвае, што згаданыя "агент КДБ", "савецкі палітработнік" i iнш. нiколi не загавораць на беларускай мове.
Імя::
АнанімКак раз таки все КГБисты уже освоили белорусский язык, чтобы выдавать себя за патриотов, может они же знание белорусского и превратили в признак белоруса. Белорусский язык не употребляют те, кто не хочет себя ни за кого выдавать, а живут жизнью обыкновенных граждан, которые вопросами филологии не забивают себе голову. У всех граждан есть общие интересы, но это совсем не мова.
Ананім28.12.2012 10:23
Еси вашей конечной целью является построение национального государства, то мне вас жаль. Белорусы не кучкуются по национальному признаку, дорогие вы наши гуманитарии. Откройте глаза и поймете, что белорусы практичный народ. Технари умеют делать выводы, а наши гуманитарии уперлись, как баран, в то, чего быть не может и орут как резаные, что и дальше будут биться головой об стену.
========================
Вот мне просто интересно: 20 лет одно и тоже- мова, мова, мова.... Ничего не добились эти гуманитарии.
Слепцы, фанатики и очень неумные люди.
