Ну, шо ?
Не пора ли плеснуть керосинчику в нашу тематическую ветку?
Для оживляжа даю взгляды прыхильников беларусизации. Бо тут пан Курмабек и некоторые другие стали изображать националистов белыми и пушистыми, а русскоязычных типа меня кровавыми монстрами.
Что ж, давайте почитаем отрывки от "белых и пушистых".
************************************************************************
Дубавец:http://www.svaboda.org/content/article/24772034.html"Пройдзе зусім няшмат часу і мова імпэрыі і дыктатуры зойме сваё роўнае месца сярод іншых нацыянальных моваў, незалежна ад фармату краіны – побач зь літоўскай і грузінскай, баўгарскай і татарскай, чачэнскай і беларускай. А прынцыпова рускамоўныя насельнікі Беларусі праз пакаленьне ці два як зьява перастануць існаваць."
*********************************
http://www.svaboda.org/content/article/24802026.html"У 1994-м Лукашэнка прыйшоў у Беларусь, якая спакваля пачынала быць нармальнай краінай. Пачалася беларуская адукацыя, зьявіліся беларусацэнтрычныя падручнікі гісторыі і Шадзько сьпяваў у тэлевізары «Пад зоркаю Пагоні». Але Лукашэнка пераламаў сытуацыю.
Нядаўна
Станіслаў Шушкевіч выказаў талковую думку пра аб'яднаньне апазыцыі. Маўляў, аб'ядноўвацца трэба і магчыма дзеля чагосьці (каб пераламаць, дадам), а ня проста дзеля аб'яднаньня. У якасьці прадмету ён назваў беларускую мову – гаварыце па-беларуску і гэта вас аб'яднае лепш за любыя падпісаныя дэклярацыі. Аб'ектыўна аб'яднае ў накінутым уладамі рускамоўным асяродзьдзі. Штодня будзеце сутыкацца з супрацівам дзяржаўнае прапаганды, затое людзі вас пазнаюць і за пасьлядоўнасьць і ахвярнасьць пачнуць паважаць. Ніхто ня скажа, што вы агенты Захаду ці Масквы, якія існуюць толькі дзеля ўласных грантавых інтарэсаў. Бо вы ўжо больш беларускія за сваіх апанэнтаў, вы гаворыце па-беларуску.
…Улады ломяць Беларусь на расейскі лад, а вы, наваліўшыся ўсёй масай сваёй, пераламіце сытуацыю на лад уласны, беларускі. Захаваеце мову – найвялікшую каштоўнасьць нацыі, атрымаеце сваё lego, зь якога можна складаць якія заўгодна палітычныя канструкцыі, а стане вас шмат – дык не выходзячы на плошчу, будзеце плошчай – штодзённай і штохвіліннай, а самае галоўнае – зь ясным плянам дзеяньня, якім ужо ёсьць гаварэньне па-беларуску."
************************
http://www.svaboda.org/content/article/24809379.html"Сапраўды, можна больш нічога і не рабіць, бо адно гаварэньне на роднай мове ў сёньняшняй сытуацыі параўнальнае з подзьвігам, з падзьвіжніцтвам. Зь іншага боку, калі б уся сьвядомая грамада толькі загаварыла па-беларуску, зьмянілася б Беларусь.
…няма сёньня нічога, апроч мовы, што магло б аб'яднаць апанэнтаў рэжыму мацней за любыя дэклярацыі, што магло б ачысьціць шэрагі апазыцыі ад людзей непрадуктыўных і фальшывых, што магло б, нарэшце, вярнуць апазыцыі давер людзей. Бо мова сёньня – гэта прынцып, а за прынцыпы палітыкаў і паважаюць. І ненавідзяць таксама. Але адна рэч ненавідзець рускамоўных «оппов», якіх і ненавідзець можна лёгка ды беспакарана, а іншая рэч – ненавідзець нацыянальную апазыцыю, ня важна, лібэральная яна ці кансэрватыўная, галоўнае – нацыянальная, беларуская і больш беларуская за гэтую толькі тэрытарыяльна беларускую ўладу.
З агульнае мовы нараджаюцца і агульныя памкненьні, і агульная сіла, і агульны рух. Мы маем прэцэдэнт – беларускі рух другой паловы 1980-х, безь якога не было б ні апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, ні незалежнасьці. Нельга два разы ступіць у тую самую раку, але ніхто не казаў, што нельга зноў сесьці ў той самы човен і ўзяць тое самае вясло. Тым больш, што сытуацыя ў краіне падобная, калі ня горшая для грамадзтва.
У гэтым і праблема, што ў Беларусі для вырашэньня якіх-кольвек нацыянальных задач грамадзтва цяпер няма, а яго зародак – грамадзянская супольнасьць – разьяднаная."
***************************
http://www.svaboda.org/content/article/24638857.html"
Даўно заўважана: расейска-беларускі білінгвізм – падвід шызафрэніі, г. зн. раздвоенай сьвядомасьці.
Сёньняшняя білінгвістычная Беларусь – спрэс шызафрэнічная.…Што нас ізноў так вабіць за даляглядам? Тое, мабыць, што марылі пра
беларускую Беларусь.
…за трыццаць гадоў зьявілася мноства беларускай моладзі. Выдаецца шмат хай сабе і невялікатыражных кніг, беларушчына даволі шырока ўвайшла ў інтэрнэт.
…
.Мова – апошні рубеж і тое, чаго не адбярэ ніхто. Гэта
адзіны інструмэнт і адзіная зброя шырокага цывілізацыйнага руху. Бяз мовы, бадай, і назвы ўжо гэтай не спатрэбіцца – Беларусь. А что вы, ребята, как нерусские? Ведь хорошо же все. Шашлычки...
…
І галоўны водападзел у грамадзтве паміж тымі, хто мае мару і хто толькі імітуе нейкі рух – па мове.
Гаварыць па-беларуску ў побыце – значыць, пераадольваць цемрашальства. Гаварыць у публічнай прасторы Беларусі па-расейску – значыць, падлабуньвацца да цемрашальства. …Няхай кожны гаворыць на той мове, на якой можа і хоча. Але найважнейшы канон беларускага грамадзтва – тое, што родная мова беларусаў беларуская, – пакідае нам мару і будучыню. Каму ўсьвядомленую, каму не ўсьвядомленую. Калі хочаце, гэта і ёсьць самая галоўная Беларуская Мара. І мы разам рушым далей, зьяднаныя гэтым канонам, а не падзеленыя і зьнішчаныя ракавай пухлінай білінгвізму."
****************************
http://www.svaboda.org/content/article/24781751.html"...ўсе ўвогуле людзі – нацыяналісты. Ну, якія як-небудзь сябе нацыянальна называюць і гавораць на якіх-небудзь сваіх мовах. Усе нацыяналісты. Выходзіць, нацыяналістам быць – норма.
…У прынцыпе нічога і не зьмянілася за 20 стагодзьдзе. І французы засталіся французамі, і літоўцы літоўцамі. Незалежна ад таго, якая ў іх цячэ кроў. Беларусы зьмяніліся. Магутнае прапагандысцкае дыханьне з Усходу нанесла да нас гэтых адмоўных канатацыяў.
…
Бо калі ты не нацыяналіст, дык хто? Выходзіць, ніхто."
********************************
http://www.svaboda.org/content/dubaviec ... 37826.htmlМова дэмакратыі і мова дыктатуры"
Усе нашы цывілізацыйныя праблемы мы церпім дзеля ўтульнасьці рускамоўных.…У беларускай дэмакратыі больш няма нічога сьвятога. Апроч мовы. Гэтую каштоўнасьць згубіць проста немагчыма. Яна застаецца галоўным крытэрам адрозьненьня апазыцыі і ўлады, дэмакратыі і сатрапства, незалежнасьці і правінцыйнасьці, культуры і сэрвіроўкі царскага стала.
І калі сёньня я чытаю старонку вядомага апазыцыйнага палітыка ці знанага дэмакратычнага журналіста ў фэйсбуку па-расейску, я гіпофізам адчуваю, што мы па розныя бакі гэтай лініі фронту. Мы гаворым на розных мовах: я на прыніжанай у Беларусі, але роднай мне мове дэмакратыі, ён – на навязанай яму сіламоц мове каляніяльнае дыктатуры."
*********************************
http://www.svaboda.org/content/article/24595275.html"На сайце Свабоды зьявіліся зьвесткінацыянальнага апытаньня: толькі тры адсоткі (3,9%) беларусаў стала гавораць па-беларуску.
…Трыццаць гадоў таму тры адсоткі сапраўды выглядалі б падазрона, бо гаварыла вёска, бо гаварэньне па-беларуску не лічылася апазыцыйнай дзейнасьцю, а самае галоўнае – было «дзейнасьцю» ў абсалютнай бальшыні выпадкаў несьвядомай. Людзі гаварылі як умелі, як трава расла. А тых, хто гаварыў сьвядома, калі мы ня ведалі асабіста, дык нашы сябры ведалі. Агульны лік ішоў на дзясяткі чалавек. Так было трыццаць гадоў таму.
Цяпер усё роўна наадварот. Вёска не гаворыць, а калі яшчэ дзе што якое, дык асьцеражэцца сказаць пра тое незнаёмым людзям.
Тры адсоткі – гэта менш-больш 300 тысяч. Ня верыцца, што так шмат? Добра, давайце дапусьцім, што вёска ўсё ж дзе-нідзе не асьцераглася. Няхай будзе ня трыста, а трыццаць тысяч. Для чысьціні дасьледаваньня.
Што тут самае галоўнае? Якасьць гэтай публікі. Гаварыць па-беларуску – штодзённа супрацьстаяць прыдзіркам, насьмешкам, абразам і падазрэньням, рызыкаваць рэпутацыяй і працоўным месцам, быць у вачах многіх апазыцыяй, «пятай калёнай» ці нават, як кажа адзін таварыш, «ворагам народу». Уяўляеце, наколькі трэба верыць у сваю зорку, у сваю культуру, у сваю краіну, каб штодня пераадольваць усё гэта?
…Апошні раз апазыцыя ставіла на нацыянальную ідэю, калі дамаглася незалежнасьці краіны, дваццаць гадоў таму. Больш ніколі, а цяпер і пагатоў, апазыцыя на нацыянальнае ня ставіла і роднай мовай у масе сваёй не карыстаецца. Апазыцыя калі на што і ставіць (а цяпер ужо, мабыць, і ўвогуле ні на што), дык на траву. Паўстане трава і скіне ненавіснага дыктатара. Што будзе далей, гэтага ня ведае ніхто (бо ніякай няма ідэі). Ніхто, апроч тых трыццаці тысяч сьвядомых грамадзян, у якіх ёсьць супольная візія разьвіцьця краіны, якой Беларусь быць павінна. І якія ў большасьці да апазыцыі не належаць. Хоць і нясуць па жыцьці гэтае ня надта прывабнае сёньня таўро.
…Можна было б прыняць аргумэнты пра «асаблівы шлях» Беларусі, дзе «як у Швэйцарыі» ці дзе яшчэ – гістарычна склалася «дзьвюхмоўе». Можна было б прыняць пры адной умове: калі б беларускамоўных не душылі штодзённа, на кожным кроку і на ўсіх узроўнях, каб у дробным і малым не заміналі па-беларуску жыць."
=====================================
Сяргей Абламейка"…..Вынікі гэтага беларускага хістаньня добра праявіліся ў выніках чэскага перапісу. Менш за палову грамадзянаў Беларусі, прысутных у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі і толькі пятая частка іх называе роднай мовай беларускую. Беларусы, па вялікім рахунку, усё яшчэ гной гісторыі — яны ўгнойваюць суседнія народы сваімі талентамі і сваімі генамі, бо ж уцякаюць у суседнія краіны і дэнацыяналізуюцца найбольш актыўныя.
не абвергнуць і таго факту, што Беларусь сёньня перажывае стан пэрманэнтнай нацыянальнай катастрофы, якая не спыняецца з XVII стагодзьдзя. Цуд і ласка нябёсаў, што мы ўсё яшчэ ёсьць.
Здаецца, што ў стане гэтай нацыянальнай катастрофы і рэжыму, які яе падтрымлівае і паглыбляе, ніякая палітыка ў Беларусі ўжо немагчымыя. Застаецца толькі культурны супраціў.
Таму далучаюся да закліку Станіслава Шушкевіча і Сяргея Дубаўцада ўсіх, каму дарагая Беларусь — загаварыць па-беларуску. І дадаю яшчэ адзін заклік. Кожны беларускамоўны інтэлектуал, які можа, хай напіша кніжку па-беларуску. А лепш — некалькі."
*************************
Маральная сіла беларушчыны і амаральнасьць яе непрыяцеляўhttp://www.svaboda.org/content/article/24756421.html"Бываючы ў Менску і іншых гарадах краіны я практычна заўсёды (за рэдкімі выключэньнямі) карыстаюся беларускай мовай. За апошнія 10-15гадоў я НІ РАЗУ не сутыкаўся з адмоўным стаўленьнем да маёй мовы і да мяне, як да яе носьбіта. Наадварот, людзі пераважна прыязна ўспрымаюць беларускую гаворку, а многія ў адказ нават спрабуюць сказаць пару словаў на ёй.
…Я сьцьвярджаю, што БЕЛАРУСЫ ЛЮБЯЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ, разумеюць неабходнасьць яе існаваньня і карыстаньня ёю. Мільёны людзей у Беларусі, прыехаўшы зь вёсак у гарады былі вымушаныя пакутліва сябе ламаць, цярпець зьдзекі гарадзкіх са свае гаворкі і свайго вымаўленьня, і таму, сустрэўшы беларускамоўнага, сьвядома ці падсьвядома яму сымпатызыюць.
Хто ня любіць беларускую мовуБеларускую мову ў Беларусі ня любяць небеларусы. І тут увага — я ня маю на ўвазе этнічнае паходжаньне, кроў. Я маю на ўвазе сьвядомасьць. Небеларусаў паводле сьвядомасьці ў Беларусі некалькі тыпаў.
Прыежджыя людзі пераважна расейскай культуры і іх нашчадкі. Такія людзі часта беларускай мовай пагарджаюць, грэбуюць ёй і патрабуюць «дзьвюхмоўя».
Мясцовыя русыфікаваныя людзі. Гэта якраз такія ў нас часта кажуць «мы, рускія». Інтэлектуалы гэтай часткі насельніцтва часта называюць сябе «тоже белорусы». Гэта спадчына Расейскай імпэрыі і СССР зь яго брутальнай русыфікацыяй. Такіх шмат у гарадах. Яны і іх бацькі карысталіся расейскай мовай на працягу сярэдзіны-другой паловы ХХ стагодзьдзя і страцілі усякую сувязь зь беларускай культурнай традыцыяй. Яны цалкам знаходзяцца у полі расейскай масавай (і ня толькі) культуры. Але ў параўнаньні зь сялянскім морам, якое цалкам заліло ў другой палове мінулага стагодзьдзя нашы гарады, гэтая група адносна нешматлікая.
Да гэтых «тоже белорусов» прымыкаюць і мясцовыя расейскія імпэрцы з асяродзьдзя Праваслаўнай царквы — «западноруссы», «белоруссы». У гэтую групу ўваходзяць людзі рознага паходжаньня, але ўсіх іх аб’ядноўвае ідэя трыадзінай Сьвятой Русі і яе адзіна правільнай Расейскай Праваслаўнай царквы.
….Вось так і з нашай беларускай мовай. Нас б’юць і плакаць не даюць. Нам кажуць, ну што ж зробіш, калі так сталася, нічога ўжо ня зьменіш, трэба з гэтым неяк жыць. Ёсьць расейская мова ў Беларусі, ёсьць яе адэпты, іх большасьць і беларускамоўнае гета з гэтым павінна лічыцца і не навязваць людзям сваю «мову». Больш за тое, беларускамоўным цяпер прапануюць прызнаць расейскую мовай беларускай культуры. І тады паўстае пытаньне, нашто бараніць слабейшую беларускую? Усё роўна ж застанецца нейкая Беларусь і нейкая яе культура на расейскай мове.
А самыя вытанчана-цынічныя нават кажуць, што гэта і ёсьць выратаваньне беларускасьці.
…Мяне ўвесь час зьдзіўляюць адэпты расейскай мовы і культуры ў Беларусі сваімі бясконцымі цьверджаньнямі, што наяўную сытуацыю трэба прыняць за сыходную і ад яе «плясать». А чаму?
Другая хібная тэза, якая вядзе ўдзельнікаў моўнай дыскусіі да хібных вынікаў, гэта цьверджаньне, што беларускі народ добраахвотна адмовіўся ад беларускай мовы, і што Лукашэнку ў 1994 годзе выбралі ў адказ на гвалтоўную беларусізацыю.
Насамрэч, і тое, і тое — маніпуляцыя і непрыхаваная хлусьня.
Беларускі народ ніколі добраахвотна не адмаўляўся ад сваёй мовы. Больш за 300 апошніх гадоў насуперак гвалтоўным і брутальным палянізацыі і русыфікацыі наш народ у кожны спрыяльны момант гісторыі паказваў цуды нацыянальнага адраджэньня і фантастычную волю да жыцьця, высоўваючы са сваіх шэрагаў тысячы і тысячы таленавітых сыноў і дачок, сапраўдную палітычную і творчую эліту краіны. І не віна беларускага народу, што геапалітычны лёс складаўся так, што больш моцныя суседзі перамагалі і выбівалі на Лукішках, у Сыбіры, у Курапатах і ГУЛАГу лепшых нашых дзеячоў — тысячы і тысячы паўстанцаў, настаўнікаў, палітыкаў і творцаў.
Усе гэтыя апошнія 300 гадоў наш народ змагаецца за выжываньне, актыўна губляючы пры гэтым тэрыторыю і колькасьць.
А ведаючы гісторыю Беларусі ХХ стагодзьдзя, ведаючы жах нацыянальнага пагрому 30-х і 40-х гадоў ХХ стагодзьдзя, пра арышты моладзі ў 50-х, ведаючы пра брутальную савецкую русыфікацыю пасьляваенных дзесяцігодзьдзяў, проста дзіву даесься, што ў некага паварочваецца язык назваць гэта добраахвотнай адмовай ад мовы. Аднак жа паварочваецца...
…Пра А.Лукашэнку. Гэта таксама маніпуляцыя і няпраўда, калі кажуць і пішуць, што беларусы абралі Лукашэнку, каб ён абараніў іх ад беларускай мовы і нацыяналістаў. Гэта вельмі каварнае цьверджаньне. Аўтары такіх заяваў карыстаюцца інфармацыйным разрывам, які адбыўся за часы кіраваньня Лукашэнкі паміж даволі высокімі культурнымі і грамадзкімі дасягненьнямі беларусаў канца80-пачатку 90-х гадоў і цяперашнім часам, калі ў выніку палітыкі аўтарытарнага рэжыму і задушэньня свабодаў новае пакаленьне вырасла ва ўмовах вакууму праўдзівай інфармацыі аб тых часах.
У пачатку 90-х беларускі народ абурана назіраў, як чыноўнікі кінуліся зарабляць грошы. Тысячы і тысячы простых работнікаў на заводах і фабрыках бачылі, як на іх вачах узбагачаецца заводзкае кіраўніцтва. І тут зьяўляецца чалавек, які кажа, што ўсіх карупцыянэраў пасадзіць у турму. Абраньне Лукашэнкі было ў пэўнай ступені рэлігійным актам беларускага народу. Простыя людзі паверылі яго рыторыцы адчайна і незваротна. Да Лукашэнкі панесьлі «чамаданы кампрамату» супрацоўнікі міліцыі, КДБ і пракуратуры. Яму паверылі практычна ўсе.
…Сёньня моладзі ўжо цяжка ўявіць той час, калі супрацоўнікі ДАІ ў Менску гаварылі па-беларуску, калі групы дзетак у дзіцячых садках пад кіраўніцтвам выхавацелек ішлі па вуліцы і шчабяталі між сабой на мове...
І галоўнае. Ніякіх пратэстаў супраць пераводу часткі школаў і садкоў на беларускую мову ў пачатку 90-х гадоў не было, не было дэманстрацыяў, пікетаў, тысячаў абураных лістоў у газэты. Не было. Народ не абураўся.
…У апошнія гады ня раз даводзілася чуць і чытаць, што моўная сытуацыя ў Беларусі незваротная, што расейская мова застанецца ў Беларусі ўжо назаўжды, што трэба ствараць беларускую тоеснасьць і культуру на расейскай мове і г.д
А я не разумею, а чаму яны незваротныя? Сусьветная гісторыя, у тым ліку і найноўшых часоў, толькі і робіць што дае прыклады зьменлівасьці і рухомасьці моўна-лінгвістычных працэсаў, у тым ліку і іх нярэдкай зваротнасьці. Чаму ж нас пераконваюць у тым, што моўную сытуацыю у Беларусі зьмяніць немагчыма? І што расейская мова застанецца ў Беларусі назаўжды?
…Заклікі да прызнаньня расейскай мовы мовай нацыянальнай культуры Беларусі — згубныя, шкодныя і да нічога добрага не прывядуць. Русыфікаваны беларус — гэта расеец. І толькі. Расейскамоўная Беларусь — гэта частка Расеі. І толькі. Гэта не мая ўласная выснова, гэта — рэальнасьць. Тысячы і тысячы русыфікаваных беларусаў у апошнія дзесяцігодзьдзі эмігруюць і зьнікаюць у Расеі, у Эўропе і ў ЗША. У Празе жыве 5000 беларусаў, а на беларускія сьвяты прыходзіць 30-40 чалавек. Астатнія беларусы — гэта чэскія расейцы. І якую там расейскамоўную беларускую тоеснасьць вы зь іх вытварыце, спадарства? Яны — расейцы. Прыцягнуць іх магла б свая пасьпяховая нацыянальная дзяржава са сваёй культурай, стварэньне якой вы сваімі заклікамі адцягваеце і ўскладняеце.
Маральная сіла беларушчыныАпошнія 7-8 гадоў я з прыемнасьцю і зьдзіўленьнем назіраю, як беларушчына няўхільна заваёўвае пазыцыі і перамагае ў дэмакратычным апазыцыйным асяродзьдзі Беларусі. Цяпер ня ўмець даць інтэрвію або выступіць па-беларуску сярод апазыцыйных палітыкаў лічыцца дрэнным тонам. Было цікава назіраць, як многія былыя члены каманды Лукашэнкі і выхадцы з намэнклятуры вучыліся гаварыць на мове, перайшоўшы ў апазыцыю.
Гэтыя працэсы — сьведчаньне небывалай маральнай сілы беларушчыны. Сьведчаньне вялікай жывучасьці нашай нацыянальнай ідэі, нашага нацыянальнага гістарычнага міту і прыцягальнасьці для беларусаў іх нацыянальнай мовы і культуры. Уся арганізаваная альтэрнатыва цяперашняму рэжыму — беларуская. І гэта дае нам самы дакладны адказ на пытаньне, што будзе пасьля Лукашэнкі.
А будзе ўсё, як у іншых краінах Эўропы. У Гішпаніі дзяржаўная мова гішпанская, у Італіі — італьянская, у Францыі — француская, у Нямеччыне — нямецкая, у Польшчы польская, Чэхіі — чэская і г.д. І гэта пры тым, што ў большасьці гэтых краінаў існуюць і іншыя нацыянальныя мовы і этнасы. Аднак права мяншыні на выкарыстаньне сваёй мовы ў рэгіянальных органах улады не закрэсьлівае адзіны дзяржаўны статус тытульнай нацыі. Так будзе і ў постлукашэнкаўскай Беларусі. Ніхто нікому ня будзе дыктаваць, на якой мове размаўляць дома з жонкай і дзецьмі, на якой мове глядзець тэлевізію і чытаць сайты або газэты. Але адзінай дзяржаўнай мовай будзе беларуская.
Я думаю, што не дапамогуць нават крывадушныя апэляцыі да дэмакратыі і правоў чалавека.
…Думаю, што беларусы ў адказ на гвалтоўную рысыфікацыю апошніх двух стагодзьдзяў змогуць адказаць не аналягічнай беларусыфікацыяй, але нармальнай, узважанай і доўгатэрміновай беларусізацыяй.
…Калі паўстане наша новая квітнеючая радзіма-Беларусь з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай і датрыманьнем правоў усіх нацыянальных мяншыняў, вам, спадарства прыхільнікі расейскай мовы і стварэньня на ёй беларускай культуры, спадзяюся, стане сорамна. Прынамсі тым з вас, хто яшчэ захоўвае рэшткі сумленьня."